ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 кастрычнiка 2000 г. № 1654
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ
АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ВЫШЭЙШЫМ НАРОДНЫМ КАМIТЭТАМ
ВЯЛIКАЙ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ЛIВIЙСКАЙ АРАБСКАЙ
ДЖАМАХIРЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапановы Мiнiстэрства абароны, узгодненыя з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту i падпiсаннi (у выпадку дасягнення
дамоўленасцi па праекту) Пагаднення аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшым Народным
Камiтэтам Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай
Джамахiрыi.
Адобрыць праект указанага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi
Беларусь Шэймана Вiктара Уладзiмiравiча на вядзенне перагавораў па
праекту i падпiсанне дадзенага Пагаднення ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь, дазволiўшы ўносiць у праект у ходзе перагавораў змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|