ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 кастрычнiка 2000 г. № 1653
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ
АБ УЗАЕМНЫХ ПАСТАЎКАХ УЗБРАЕННЯ I ВАЕННАЙ ТЭХНIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Арменiя аб узаемных пастаўках узбраення i ваеннай
тэхнiкi.
Адобрыць праект указанага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра абароны Чумакова Аляксандра Пятровiча на
вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па дадзенаму
праекту, дазволiўшы ўносiць у яго ў ходзе перагавораў змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|