ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 лiстапада 2002 г. № 147-З
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 кастрычнiка 2002 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 кастрычнiка 2002 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка
1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
48, 2/759) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:
"ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь
Гэты Закон вызначае прававыя, эканамiчныя, сацыяльныя,
арганiзацыйныя асновы бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь i
рэгулюе ўзаемаадносiны бiблiятэк з дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi
асобамi ў мэтах задавальнення iнфармацыйных, культурных, навуковых i
iншых патрэбнасцей грамадства.
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны
Для мэт гэтага Закона ўказаныя нiжэй тэрмiны маюць наступныя
значэннi:
бiблiятэчная справа - галiна iнфармацыйнай,
культурна-асветнiцкай i адукацыйнай дзейнасцi, задачамi якой
з`яўляюцца стварэнне i развiццё сеткi бiблiятэк, фармiраванне i
апрацоўка бiблiятэчных фондаў, арганiзацыя бiблiятэчнага,
iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання
карыстальнiкаў бiблiятэк, падрыхтоўка бiблiятэчных кадраў, навуковае
i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк;
бiблiятэка - установа або структурнае падраздзяленне
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць збор i забяспечваюць захаванасць
дакументаў з мэтай задавальнення iнфармацыйных, культурных,
навуковых i iншых патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэкi;
бiблiятэчны фонд (фонд бiблiятэкi) - упарадкаваная сукупнасць
дакументаў, прызначаных для захаванасцi i грамадскага выкарыстання;
iнфармацыйныя рэсурсы - арганiзаваная сукупнасць дакументаванай
iнфармацыi, якая ўключае базы даных i ведаў, iншыя масiвы iнфармацыi
ў iнфармацыйных сiстэмах (бiблiятэках, архiвах i г.д.);
дакумент - носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм
iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi
прызначаны для перадачы ў часе i прасторы ў мэтах захоўвання i
грамадскага выкарыстання;
карыстальнiк бiблiятэкi - фiзiчная або юрыдычная асоба, якая
звяртаецца да паслуг бiблiятэкi;
публiчная бiблiятэка - бiблiятэка, якая прадастаўляе магчымасць
карыстання яе фондам i паслугамi грамадзянам незалежна ад iх
узросту, полу, нацыянальнасцi, мовы, паходжання, пасады, маёмаснага
становiшча, веравызнання, палiтычных перакананняў, iншых абставiн, а
таксама юрыдычным асобам;
спецыяльная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе
прафесiйныя iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi;
цэнтральная бiблiятэка - бiблiятэка, якая ўзначальвае сетку
бiблiятэк i можа стварацца па тэрытарыяльнаму, галiноваму i iншых
прынцыпах;
сетка бiблiятэк - сукупнасць бiблiятэк, якая вызначаецца па
прыналежнасцi да пэўнай тэрыторыi, заснавальнiка, галiны,
характарызуецца агульнасцю задач i мае метадычны цэнтр у выглядзе
цэнтральнай бiблiятэкi;
мiжбiблiятэчны абанемент - форма бiблiятэчнага абслугоўвання,
заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi бiблiятэчных фондаў i
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк;
аўтаматызаваная iнфармацыйна-бiблiятэчная сiстэма (АIБС) -
комплекс праграмных, тэхнiчных, iнфармацыйных, лiнгвiстычных,
арганiзацыйна-тэхналагiчных сродкаў, прызначаных для вырашэння задач
бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага
абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк;
даведачна-бiблiяграфiчны апарат - сукупнасць бiблiятэчных
каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных
выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
аб бiблiятэчнай справе
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе
грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага
Закона i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 3. Суадносiны заканадаўства аб бiблiятэчнай
справе i норм мiжнароднага права
Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных
прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе.
Нормы ўступiўшых у сiлу мiжнародных дагавораў Рэспублiкi
Беларусь з`яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь заканадаўства аб бiблiятэчнай справе, падлягаюць
непасрэднаму прымяненню, за выключэннем выпадкаў, калi з
мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм
патрабуецца прыняцце ўнутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта,
i маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выказана згода
Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага
дагавора.
Артыкул 4. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай
справы i дзейнасцi бiблiятэк
Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы
з`яўляюцца:
рацыянальнае i аптымальнае размяшчэнне сеткi бiблiятэк у
адпаведнасцi з дэмаграфiчным складам насельнiцтва i з улiкам
развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi;
узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне бiблiятэчных
фондаў у мэтах забеспячэння патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк;
дзяржаўна-грамадскi характар кiравання бiблiятэчнай справай.
Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк з`яўляюцца:
вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасцi прыярытэтных;
садзейнiчанне адраджэнню i развiццю культурных традыцый i
захаванню каштоўнасцей беларускай нацыi, iншых нацыянальнасцей, якiя
пражываюць у краiне, захаванасцi гiсторыка-культурнай спадчыны;
распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых ведаў i
дасягненняў сусветнай культуры;
агульнадаступнасць iнфармацыi аб змесце бiблiятэчных фондаў;
самастойнасць у вызначэннi форм i метадаў дзейнасцi;
каардынацыя дзейнасцi па стварэнню i ўзаемавыкарыстанню
iнфармацыйных рэсурсаў у мэтах задавальнення iнфармацыйных,
культурных, навуковых i iншых патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк.
ГЛАВА 2
АБАВЯЗКI ДЗЯРЖАВЫ Ў ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ
Артыкул 5. Дзяржаўная палiтыка ў галiне бiблiятэчнай справы
Асновай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы
з`яўляецца забеспячэнне рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае,
iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне.
Для гэтай мэты дзяржава падтрымлiвае бiблiятэчную справу i яе
развiццё шляхам:
гарантаванага фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк;
распрацоўкi i забеспячэння мэтавага фiнансавання дзяржаўных
праграм развiцця бiблiятэчнай справы;
стварэння i забеспячэння дзейнасцi сеткi бiблiятэк у
адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы
i дзейнасцi бiблiятэк;
садзейнiчання развiццю дзяржаўных i прыватных бiблiятэк
незалежна ад спецыялiзацыi i маштабаў iх дзейнасцi;
забеспячэння падрыхтоўкi кадраў для галiны бiблiятэчнай справы,
садзейнiчання iх перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi;
стварэння ўмоў для мiжнароднага супрацоўнiцтва бiблiятэк.
Дзяржаўныя органы выступаюць гарантамi правоў карыстальнiкаў
бiблiятэк, не ўмешваюцца ў прафесiйную дзейнасць бiблiятэк, за
выключэннем выпадкаў, калi такая дзейнасць вядзе да прапаганды
вайны, насiлля i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай,
класавай i iншай варожасцi цi нецярпiмасцi, а таксама парнаграфii.
Артыкул 6. Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне
бiблiятэчнай справай
Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне бiблiятэчнай справай
ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя
выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
бiблiятэкi, праводзяць дзяржаўную палiтыку ў галiне бiблiятэчнай
справы, вызначаюць сiстэму кiравання сеткай падпарадкаваных iм
бiблiятэк, забяспечваюць гарантаванае фiнансаванне камплектавання,
захаванасць фондаў бiблiятэк i рэалiзацыю правоў грамадзян на
бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае
абслугоўванне.
Агульнае кiраванне бiблiятэчнай справай ажыццяўляе Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь, асноўнымi функцыямi якога ў галiне
бiблiятэчнай справы з`яўляюцца:
удзел у фармiраваннi i правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi
ў галiне бiблiятэчнай справы;
распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўных праграм развiцця
бiблiятэчнай справы;
распрацоўка навукова абгрунтаваных нарматываў матэрыяльнага i
фiнансавага забеспячэння дзяржаўных бiблiятэк i бiблiятэчнага
абслугоўвання насельнiцтва;
забеспячэнне рэгiстрацыi i кантролю за выкананнем асаблiвага
рэжыму захоўвання i выкарыстання бiблiятэчных фондаў, якiя адносяцца
да гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
удзел у метадычным i навуковым забеспячэннi бiблiятэчнай
справы;
забеспячэнне распрацоўкi дзяржаўных стандартаў, нарматыўных
прававых актаў у галiне бiблiятэчнай справы;
арганiзацыя дзяржаўнага статыстычнага ўлiку дзяржаўных i
прыватных бiблiятэк.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь можа ажыццяўляць i
iншыя функцыi ў галiне бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
Артыкул 7. Удзел дзяржавы ў забеспячэннi каардынацыi
i кааперацыi бiблiятэчнага абслугоўвання
Для найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей карыстальнiкаў
бiблiятэк, рацыянальнага выкарыстання бiблiятэчных фондаў дзяржава
стымулюе ўзаемадзеянне бiблiятэк розных вiдаў. У гэтых мэтах
дзяржаўныя органы або дзяржаўныя юрыдычныя асобы ў адпаведнасцi са
сваёй кампетэнцыяй мэтанакiравана фiнансуюць дзейнасць дзяржаўных
бiблiятэк па стварэнню ўмоў для ўзаемавыкарыстання iх рэсурсаў на
аснове мiжнародных i нацыянальных стандартаў прадастаўлення
iнфармацыi i абмену ёю, стварэння карпаратыўных сетак
(мiжбiблiятэчнага абанемента, зводных каталогаў, дэпазiтарыяў).
ГЛАВА 3
ВIДЫ БIБЛIЯТЭК I АРГАНIЗАЦЫЯ IХ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 8. Вiды бiблiятэк
Бiблiятэкi ў Рэспублiцы Беларусь падзяляюцца на дзяржаўныя i
прыватныя.
Да дзяржаўных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя
дзяржаўнымi органамi або дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi.
Да прыватных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя
фiзiчнымi i (або) недзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi.
Па значэнню бiблiятэкi падзяляюцца на нацыянальную,
рэспублiканскiя, абласныя, гарадскiя, раённыя, пасёлкаў гарадскога
тыпу, сельскiя.
Па зместу бiблiятэчных фондаў бiблiятэкi падзяляюцца на
унiверсальныя (па ўсiх галiнах ведаў) i галiновыя.
Па прызначэнню бiблiятэкi падзяляюцца на публiчныя i
спецыяльныя.
Артыкул 9. Статус бiблiятэк
Бiблiятэкi з`яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi, ствараюцца
ў форме ўстаноў, маюць статус юрыдычнай асобы, самастойны баланс або
каштарыс, рахункi (у тым лiку разлiковы i валютны) у банках, пячатку
адпаведнага ўзору, штампы, уласную сiмволiку.
Бiблiятэка можа не мець статусу юрыдычнай асобы i ўваходзiць у
склад арганiзацыi ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай
асобы.
Статус бiблiятэк вызначаецца iх заснавальнiкамi з улiкам
патрабаванняў гэтага Закона.
Артыкул 10. Парадак стварэння, дзейнасцi, дзяржаўнай
рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэк
Бiблiятэкi могуць стварацца на аснове як дзяржаўнай, так i
прыватнай форм уласнасцi (адпаведна дзяржаўныя i прыватныя
бiблiятэкi).
Парадак стварэння, дзейнасцi, дзяржаўнай рэгiстрацыi,
рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэк вызначаецца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
Бiблiятэка дзейнiчае на аснове статута (палажэння). У статуце
(палажэннi) бiблiятэкi вызначаюцца яе назва, месца знаходжання,
статус, вiд, мэты i прадмет дзейнасцi, парадак кiравання дзейнасцю,
а таксама змяшчаюцца iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўствам аб
юрыдычных асобах дадзенага вiду.
Пры лiквiдацыi прыватнай бiблiятэкi пераважнае права набыцця яе
бiблiятэчнага фонду пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы
i бiблiятэкi адпаведнага вiду.
Артыкул 11. Раздзяржаўленне i прыватызацыя дзяржаўных
бiблiятэк
Раздзяржаўленне i прыватызацыя дзяржаўных бiблiятэк
ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 12. Заснавальнiкi i кiраўнiк бiблiятэкi
Заснавальнiкамi бiблiятэк могуць быць дзяржаўныя органы, а
таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы.
У адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь
бiблiятэкi могуць стварацца замежнымi фiзiчнымi i юрыдычнымi
асобамi, а таксама мiжнароднымi арганiзацыямi.
Заснавальнiк бiблiятэкi фiнансуе яе дзейнасць, ажыццяўляе
агульнае кiраўнiцтва, зацвярджае яе статут (палажэнне), назначае на
пасаду i вызваляе ад пасады кiраўнiка бiблiятэкi, стварае ўмовы для
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi бiблiятэчных работнiкаў
праз iснуючую сiстэму павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры.
Заснавальнiк не мае права ўмешвацца ў прафесiйную дзейнасць
бiблiятэкi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных яе статутам
(палажэннем) i заканадаўствам.
Непасрэднае кiраўнiцтва бiблiятэкай ажыццяўляе яе кiраўнiк,
паўнамоцтвы якога ў адпаведнасцi з заканадаўствам вызначаюцца
статутам (палажэннем) бiблiятэкi.
Артыкул 13. Бiблiятэчныя работнiкi
Бiблiятэчнымi работнiкамi з`яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя
знаходзяцца ў працоўных адносiнах з бiблiятэкай на падставе
заключанага працоўнага дагавора.
Правы i абавязкi бiблiятэчных работнiкаў, аплата iх працы
вызначаюцца заканадаўствам.
Сацыяльнае страхаванне i пенсiённае забеспячэнне бiблiятэчных
работнiкаў рэгулююцца заканадаўствам аб сацыяльным страхаваннi i
пенсiённым забеспячэннi.
Артыкул 14. Асноўныя задачы бiблiятэк
Асноўнымi задачамi бiблiятэк з`яўляюцца:
камплектаванне бiблiятэчных фондаў дакументамi i забеспячэнне
iх захаванасцi;
ажыццяўленне апрацоўкi дакументаў, стварэнне
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату, у тым лiку баз даных i iншых
iнфармацыйных рэсурсаў;
забеспячэнне бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i
даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк з
улiкам iх патрэбнасцей;
ажыццяўленне культурна-асветнiцкай, адукацыйнай i iншай
дзейнасцi, накiраванай на задавальненне духоўных, iнтэлектуальных i
культурных патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк.
Артыкул 15. Правы бiблiятэк
Бiблiятэкi маюць права:
самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў
адпаведнасцi з мэтамi i функцыямi, замацаванымi ў статуце
(палажэннi);
ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i статутам
(палажэннем) прадпрымальнiцкую дзейнасць, у тым лiку аказваць
платныя паслугi, пералiк якiх вызначаецца i зацвярджаецца
заснавальнiкам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь;
адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункi ў
банках, у тым лiку валютныя;
вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў;
фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды;
выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў у
адпаведнасцi з заканадаўствам;
зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнiкамi правiлы карыстання
бiблiятэкай;
вызначаць у адпаведнасцi з заканадаўствам залогавы кошт
найбольш каштоўных выданняў пры iх выдачы, а таксама ў iншых
выпадках, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай;
прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага карыстальнiкамi
бiблiятэкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам;
вызначаць умовы выкарыстання бiблiятэчных фондаў на аснове
дагавораў з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
часова вывозiць дакументы з бiблiятэчных фондаў за межы краiны
ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
удзельнiчаць на конкурснай цi iншай аснове ў рэалiзацыi
дзяржаўных i мясцовых праграм развiцця бiблiятэчнай справы;
супрацоўнiчаць з бiблiятэкамi i iншымi ўстановамi замежных
краiн, у тым лiку весцi мiжнародны дакументаабмен, уваходзiць ва
ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя арганiзацыi, удзельнiчаць у
рэалiзацыi мiжнародных i iншых праграм у галiне бiблiятэчнай справы;
аб`ядноўвацца ў бiблiятэчныя асацыяцыi, саюзы.
Бiблiятэкi на правах аператыўнага кiравання валодаюць,
карыстаюцца i распараджаюцца замацаванай за iмi маёмасцю ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Бiблiятэкам устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам
iльготныя тарыфы на перасылку дакументаў па мiжбiблiятэчнаму
абанементу, на малааб`ёмныя кантэйнерныя перавозкi дакументаў для
камплектавання бiблiятэчных фондаў.
Артыкул 16. Абавязкi бiблiятэк
Бiблiятэкi абавязаны:
садзейнiчаць рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае,
iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне,
устаноўленага гэтым Законам, абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэк у
адпаведнасцi са сваiмi статутамi (палажэннямi) i правiламi
карыстання бiблiятэкай;
не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках бiблiятэк i iх
запытах у iншых мэтах, акрамя навуковых i бiблiятэчных;
пашыраць доступ карыстальнiкаў бiблiятэк да глабальных
камп`ютэрных сетак;
забяспечваць захаванасць бiблiятэчных фондаў;
пры наяўнасцi ў бiблiятэчных фондах каштоўных i рэдкiх
выданняў, калекцый, якiя з`яўляюцца гiсторыка-культурнымi
каштоўнасцямi, забяспечваць iх захаванасць i адлюстраванне ў зводных
каталогах i базах даных у рамках дзяржаўных праграм захавання i
развiцця культуры;
рабiць справаздачы перад заснавальнiкамi i органамi дзяржаўнай
статыстыкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 17. Фiнансаванне бiблiятэк
Асноўнымi крынiцамi фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк
з`яўляюцца сродкi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Прыватныя
бiблiятэкi фiнансуюцца за кошт сродкаў заснавальнiкаў i з iншых
крынiц, не забароненых заканадаўствам.
За кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў
ажыццяўляюцца фiнансаванне распрацоўкi i рэалiзацыi праграм развiцця
бiблiятэчнай справы, будаўнiцтва i рэканструкцыi бiблiятэчных
будынкаў, памяшканняў, а таксама камплектаванне бiблiятэчных фондаў
дзяржаўных бiблiятэк.
Дадатковае фiнансаванне бiблiятэк можа ажыццяўляцца за кошт
грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, у тым лiку замежных, за
кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг i iншай
прадпрымальнiцкай дзейнасцi, дабрачынных паступленняў i з iншых
крынiц, не забароненых заканадаўствам.
Памер грашовых сродкаў, якiя паступаюць з дадатковых крынiц
фiнансавання, не абмяжоўваецца. Гэтыя грашовыя сродкi не могуць быць
зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлiчваюцца пры
вызначэннi аб`ёмаў бюджэтнага фiнансавання на наступны год i павiнны
накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi бiблiятэкi.
Артыкул 18. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне бiблiятэк
Заснавальнiкi бiблiятэк абавязаны забяспечыць бiблiятэкi
будынкамi, памяшканнямi, пабудаванымi па спецыяльных праектах, цi
iншымi добраўпарадкаванымi памяшканнямi, якiя адпавядаюць умовам
абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных
фондаў, а таксама адпаведнымi сродкамi механiзацыi i аўтаматызацыi
бiблiятэчных працэсаў, размнажальнай тэхнiкай, абсталяваннем i
транспартам.
Перавод дзяржаўных бiблiятэк у памяшканнi, якiя пагаршаюць
умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.
Артыкул 19. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў
Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь складаецца з фондаў
бiблiятэк розных форм уласнасцi, узаемазвязаных каапераваным
камплектаваннем, сiстэмай дэпазiтарнага захоўвання,
пераразмеркавання i ўзаемавыкарыстання, адзiным
даведачна-бiблiяграфiчным апаратам, i адлюстроўвае навуковы,
культурны i iнфармацыйны патэнцыял грамадства.
Камплектаванне бiблiятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:
атрымання абавязковых экземпляраў дакументаў у адпаведнасцi з
заканадаўствам;
бесперашкоднага набыцця за наяўны i безнаяўны разлiк дакументаў
i падпiскi на перыядычныя выданнi;
мiжнароднага, мiждзяржаўнага i ўнутрырэспублiканскага
дакументаабмену памiж бiблiятэкамi i iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi
асобамi;
атрымання дакументаў у дар.
Бiблiятэчныя фонды дзяржаўных бiблiятэк з`яўляюцца
агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай.
Артыкул 20. Улiк, захоўванне i выкарыстанне
бiблiятэчных фондаў
Улiк, захоўванне i выкарыстанне бiблiятэчных фондаў
ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Парадак улiку, захоўвання i выкарыстання бiблiятэчных фондаў,
аднесеных да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, рэгулюецца
заканадаўствам.
Выключаныя з бiблiятэчных фондаў дакументы могуць быць
перададзены бясплатна або за плату iншым юрыдычным цi фiзiчным
асобам у парадку, устаноўленым заснавальнiкам бiблiятэкi.
Дакументы з бiблiятэчных фондаў, якiя не карыстаюцца попытам,
ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку могуць перадавацца iншым
бiблiятэкам бясплатна або за плату, а таксама шляхам дакументаабмену
памiж бiблiятэкамi.
Артыкул 21. Прадпрымальнiцкая дзейнасць бiблiятэк
Бiблiятэкi могуць ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць у
адпаведнасцi з заканадаўствам i сваiмi статутамi (палажэннямi).
Бiблiятэкi маюць права ў адпаведнасцi з заканадаўствам
самастойна распараджацца даходамi ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, у
тым лiку ад прадастаўлення платных паслуг, i маёмасцю, набытай за
кошт гэтых даходаў.
ГЛАВА 4
ЗАХАВАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
У ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ
Артыкул 22. Бiблiятэчныя фонды i прыватныя калекцыi
дакументаў як гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Бiблiятэчным фондам, якiя змяшчаюць асаблiва каштоўныя i рэдкiя
дакументы, у адпаведнасцi з заканадаўствам можа быць нададзены
статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з уключэннем у Дзяржаўны
спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Фiзiчныя i юрыдычныя асобы, якiя валодаюць прыватнымi
калекцыямi дакументаў, аднесеных у адпаведнасцi з заканадаўствам да
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, маюць права на дзяржаўную
падтрымку ў мэтах забеспячэння захаванасцi калекцыi пры ўмове
ўключэння гэтых дакументаў у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 23. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi з`яўляецца галоўнай
унiверсальнай навуковай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых
духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа, яго
нацыянальнай памяцi. Як асаблiва каштоўны аб`ект
гiсторыка-культурнай спадчыны фонд Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi
знаходзiцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам на асаблiвым рэжыме
аховы. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi не можа быць
перапрафiляваная.
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi дзейнiчае ў адпаведнасцi з
гэтым Законам i Статутам, зацверджаным Урадам Рэспублiкi Беларусь.
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi задавальняе унiверсальныя
iнфармацыйныя патрэбнасцi грамадства i выконвае наступныя асноўныя
функцыi:
фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе
карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i
беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў; набывае ў
першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў,
дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых
збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях
i на аўкцыёнах;
арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы
Беларусь, удзельнiчае ў бiблiяграфiчным улiку нацыянальнага друку;
з`яўляецца навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству,
бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству, каардынацыйным i метадычным
цэнтрам рэспублiканскага значэння, нацыянальным цэнтрам
мiжбiблiятэчнага абанемента, рэспублiканскiм галiновым цэнтрам
iнфармацыi па культуры i мастацтву, мiжгалiновым дэпазiтарыем
Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай
iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС);
з`яўляецца дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i ЮНЕСКА;
прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў
адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i
даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;
ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на
падрыхтоўку i выпуск навукова-дапаможнай i папулярнай бiблiяграфii,
iнфармацыйных, навукова-метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый
у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных
навук;
удзельнiчае ў распрацоўцы i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне бiблiятэчнай справы.
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi фiнансуецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных
гэтым Законам.
Маёмасць Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi з`яўляецца ўласнасцю
Рэспублiкi Беларусь i належыць бiблiятэцы на правах аператыўнага
кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi,
якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i ўлiчваюцца
на асобным балансе.
ГЛАВА 5
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ БIБЛIЯТЭК I ЎЗАЕМАВЫКАРЫСТАННЕ
IНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
Артыкул 24. Узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне
iнфармацыйных рэсурсаў
Узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iнфармацыйных
рэсурсаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi
дзейнасцi i задачамi бiблiятэк.
Навукова-метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi для бiблiятэк
сваёй сеткi з`яўляюцца цэнтральныя бiблiятэкi, якiя з улiкам
забеспячэння патрэбнасцей сваёй сеткi бiблiятэк фармiруюць i
захоўваюць бiблiятэчныя фонды.
Функцыi цэнтральнай бiблiятэкi могуць выконваць:
на рэспублiканскiм узроўнi - нацыянальная i спецыяльныя
(рэспублiканскiя) бiблiятэкi;
на абласным узроўнi - абласныя бiблiятэкi;
на гарадскiм (раённым) узроўнi - гарадскiя (раённыя)
бiблiятэкi.
Статус цэнтральнай бiблiятэкi прысвойваецца рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi
органамi, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi бiблiятэкi.
Артыкул 25. Узаемадзеянне бiблiятэк з iнфармацыйнымi
арганiзацыямi
У мэтах павышэння эфектыўнасцi выкарыстання iнфармацыйных
рэсурсаў бiблiятэкi ўзаемадзейнiчаюць з iнфармацыйнымi
арганiзацыямi: органамi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, архiвамi,
музеямi i iншымi арганiзацыямi, звязанымi са стварэннем, апрацоўкай
i захоўваннем iнфармацыi. Парадак узаемадзеяння вызначаецца
заканадаўствам, а таксама дагаворамi памiж гэтымi арганiзацыямi.
Артыкул 26. Удзел бiблiятэк у працэсах iнфарматызацыi
Бiблiятэкi ўдзельнiчаюць у стварэннi адзiнай аўтаматызаванай
iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС) на аснове стандартаў
апрацоўкi дакументаў i абмену данымi.
Iнфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бiблiятэк з`яўляюцца састаўной
часткай iнфармацыйных рэсурсаў рэспублiкi.
ГЛАВА 6
ПРАВА НА БIБЛIЯТЭЧНАЕ, IНФАРМАЦЫЙНАЕ I ДАВЕДАЧНА-БIБЛIЯГРАФIЧНАЕ
АБСЛУГОЎВАННЕ I БIБЛIЯТЭЧНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ
Артыкул 27. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае
i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне
Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на бiблiятэчнае,
iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з
асабiстымi патрэбнасцямi i iнтарэсамi i ў адпаведнасцi з гэтым
Законам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання
бiблiятэкай.
Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i
даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца:
стварэннем сеткi публiчных i спецыяльных бiблiятэк;
разнастайнасцю вiдаў бiблiятэк па маштабах дзейнасцi, узросту i
адукацыйнаму ўзроўню карыстальнiкаў бiблiятэк i iншых прыметах;
арганiзацыяй доступу да нацыянальных i сусветных iнфармацыйных
рэсурсаў;
мiжбiблiятэчным абанементам.
Артыкул 28. Права на бiблiятэчную дзейнасць
Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на стварэнне бiблiятэк
на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за мяжой у адпаведнасцi з
заканадаўствам i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзяне маюць права ўдзельнiчаць у дзейнасцi апякунскiх,
чытацкiх саветаў, iншых аб`яднанняў карыстальнiкаў бiблiятэк, якiя
ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам па ўзгадненню з
заснавальнiкамi бiблiятэк з мэтай узаемадзеяння бiблiятэк з
грамадскасцю i працуюць на грамадскiх пачатках.
Артыкул 29. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк
Парадак карыстання бiблiятэкай, пералiк асноўных паслуг i ўмовы
iх прадастаўлення ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам,
статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай.
Карыстальнiкi дзяржаўных бiблiятэк маюць права:
бясплатна атрымлiваць поўную iнфармацыю аб складзе фондаў
бiблiятэкi;
бясплатна атрымлiваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крынiц
iнфармацыi;
бясплатна атрымлiваць для часовага карыстання дакументы з
фондаў бiблiятэкi;
атрымлiваць дакументы або iх копii па мiжбiблiятэчнаму
абанементу;
карыстацца iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымi.
Непаўналетнiя асобы маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае
i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне ў публiчных бiблiятэках,
дзяржаўных дзiцячых бiблiятэках, а таксама праз сетку бiблiятэк
дзiцячых дашкольных i навучальных устаноў.
Асобы з аслабленым зрокам i асобы, пазбаўленыя зроку, маюць
права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае
абслугоўванне i атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбiтах
iнфармацыi ў публiчных бiблiятэках i спецыяльных дзяржаўных
бiблiятэках.
Фiзiчныя асобы, якiя не могуць наведваць бiблiятэку па месцы
жыхарства з прычыны састарэласцi, фiзiчных недахопаў, маюць права
атрымлiваць дакументы з фондаў публiчных бiблiятэк праз
нестацыянарныя формы абслугоўвання з прадугледжаным на гэтыя мэты
дадатковым фiнансаваннем з фондаў адпаведных бюджэтаў i праграм.
Карыстальнiкi бiблiятэк абавязаны выконваць правiлы карыстання
бiблiятэкай, беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў, у
вызначаныя бiблiятэкай тэрмiны вяртаць дакументы, атрыманыя з гэтых
фондаў.
ГЛАВА 7
АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ
Артыкул 30. Адказнасць за парушэнне заканадаўства
аб бiблiятэчнай справе
Асобы, якiя парушылi заканадаўства аб бiблiятэчнай справе,
нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам".
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага
апублiкавання.
Артыкул 3. Ураду Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня
ўступлення ў сiлу гэтага Закона прыняць меры па прывядзенню актаў
заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
<<< Главная
страница | < Назад
|