ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 верасня 2002 г. № 1278
АБ КАМАНДЗIРАВАННI С.П.ГУРУЛЁВА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Накiраваць з 18 па 20 верасня 2002 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) для ўдзелу ў рабоце Камiтэта начальнiкаў генеральных
(галоўных) штабоў узброеных сiл дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiл -
першага намеснiка Мiнiстра абароны Гурулёва Сяргея Пятровiча.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
С.П.Гурулёва ажыццяўляецца за кошт сродкаў Мiнiстэрства абароны.
С.П.Гурулёву ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI