ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 жнiўня 2002 г. № 77
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 2-НК "СПРАВАЗДАЧА СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ" I 3-НК "СПРАВАЗДАЧА ВЫШЭЙШАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ"
___________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 26 мая 2003 г. № 61
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022;
2002 г., № 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 2-нк "Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы"* перыядычнасцю 1 раз у год i Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк "Справаздача сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы"*. Увесцi iх у дзеянне, пачынаючы
са справаздачы на пачатак 2002/2003 навучальнага года.
2. Распаўсюдзiць указаную у пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя i прыватныя
сярэднiя спецыяльныя навучальныя установы i iх фiлiялы.
3. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 3-нк "Справаздача вышэйшай навучальнай установы"*
перыядычнасцю 1 раз у год i Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 3-нк "Справаздача вышэйшай навучальнай
установы"*. Увесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак
2002/2003 навучальнага года.
4. Распаўсюдзiць указаную у пункце 3 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя i прыватныя
вышэйшыя навучальныя установы i iх фiлiялы.
5. Прызнаць страцiўшымi сiлу абзацы другi i чацверты пункта 1
загаду Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 31
мая 1999 г. № 125 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi
па адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., № 62, 8/496; 2001 г., № 83, 8/6498) аб
зацвярджэннi форм 2-нк "Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы"* i 3-нк "Справаздача вышэйшай навучальнай установы"* i
ўказанняў па iх запаўненню, абзацы трэцi, пяты лiчыць адпаведна
абзацамi другiм i трэцiм.
_____________________________
*Не прыводзiцца.
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
<<< Главная
страница | < Назад
|