ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 жнiўня 2002 г. № 76
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КIНО "СПРАВАЗДАЧА АБ РАБОЦЕ
КIНАТЭАТРА, КIНАЎСТАНОЎКI, ВIДЭАЗАЛА I ВIДЭАСАЛОНА"
___________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 14 октября 2003 г. № 124
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022;
2002 г., № 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-кiно "Справаздача аб рабоце кiнатэатра,
кiнаўстаноўкi, вiдэазала i вiдэасалона"* месячнай перыядычнасцi i
Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
1-кiно "Справаздача аб рабоце кiнатэатра, кiнаўстаноўкi, вiдэазала i
вiдэасалона"*. Увесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2002
год.
2. Распаўсюдзiць указаную у пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на кiнатэатры i стацыянарныя
кiнаўстаноўкi, вiдэазалы i вiдэасалоны Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншых арганiзацый.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу абзацы сёмы-дзевяты пункта 1
загаду Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26
верасня 1997 г. № 226 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай
справаздачнасцi па культуры, фiзiчнай культуры i спорту"* аб
зацвярджэннi форм 1-кiно "Справаздача аб рабоце кiнатэатра,
кiнаўстаноўкi, кiнаперасоўкi, вiдэазала i вiдэасалона"*, 1-кiно
(зводная) "Зводная справаздача аб рабоце кiнатэатраў, кiнаперасовак,
вiдэазалаў i вiдэасалонаў"*, 2-кiно "Зводная справаздача аб
наяўнасцi, эксплуатацыi кiнаўстановак, кiнаперасовак, вiдэазалаў i
вiдэасалонаў Мiнiстэрства культуры"*; абзацы дзесяты-дванаццаты
лiчыць адпаведна абзацамi сёмым-дзевятым.
Дадзены пункт уступае ў сiлу з 4 снежня 2002 года.
_____________________________
*Не прыводзiцца.
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
<<< Главная
страница | < Назад
|