ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 50
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-прафтэх "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI
ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI", ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 2-прафтэх "ЗВОДНАЯ СПРАВАЗДАЧА
АБ ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI"
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх
"Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i
ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06
навучальнага года;
1.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi
ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб
дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх
"Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" - на ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы;
3.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi
ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi" - на ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў,
камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 2003 г. № 65 "Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх
"Справаздача ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi", указанняў
па яе запаўненнi i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб
дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|