ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 46
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 26 ЖНIЎНЯ 2002 г. № 85
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. № 85 "Аб зацвярджэннi форм
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 4-сг "Заключная справаздача
аб вынiках сяўбы пад ураджай", 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю
сельскагаспадарчых культур", 3-сг "Справаздача аб сяўбе яравых
культур", 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю i сяўбе азiмых
культур" наступныя змяненнi:
1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 29-сг
"Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур",
зацверджанай дадзенай пастановай:
1.1.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня" замянiць на
словы "на 15 лiстапада";
1.1.2. у адраснай частцы словы "5 снежня" замянiць на словы "20
лiстапада";
1.1.3. раздзел I "Збожжавыя i зернебабовыя культуры" дапоўнiць
радкамi 1137, 1138 наступнага зместу:
"
---------------------T------T-----T----T-----T-----T----T-----T-----
З радка 1136: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
ячмень пiваварны ¦ 1137 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+------+-----+----+-----+-----+----+-----+-----
закладзена зерня ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
метадам плюшчэння ¦ 1138 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+------+-----+----+-----+-----+----+-----+-----
";
1.1.4. раздзел VII "Сады, ягаднiкi, вiнаграднiкi i хмельнiкi"
пасля радка 2101 дапоўнiць радкамi 2110, 2112 наступнага зместу:
"
---------------------T--------T------T-------T-------T------T-------
з iх: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
яблыня ¦ 2110 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+--------+------+-------+-------+------+-------
груша ¦ 2112 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+--------+------+-------+-------+------+-------
";
пасля радка 2102 дапоўнiць радкамi 2103, 2104 наступнага
зместу:
"
---------------------T--------T------T-------T-------T------T-------
з iх: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
слiва ¦ 2103 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+--------+------+-------+-------+------+-------
вiшня ¦ 2104 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
---------------------+--------+------+-------+-------+------+-------
";
1.1.5. пасля раздзела VII словы "Даведка: Сярэднеспiсачная
колькасць працуючых, чал. ____ (радок 2203)" замянiць на словы
"Даведка (запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi):
Колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай вытворчасцю (у
раслiнаводстве i жывёлагадоўлi), за студзень-кастрычнiк 200_ г.,
чалавек ____ (радок 2203)";
1.2. ва Указаннях па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю
сельскагаспадарчых культур", зацверджаных дадзенай пастановай:
1.2.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня 200_ г."
выключыць;
1.2.2. у пункце 1 частку трынаццатую выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"Фактычны збор ураджаю збожжавых i зернебабовых культур
паказваецца як ў першапачаткова апрыходаванай вазе, так i ў вазе
пасля дапрацоўкi зерня (за вылiчэннем нявыкарыстаных адыходаў i
ўсушкi пры яго дапрацоўцы).";
1.2.3. у пункце 6:
частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"6. У графе 1 па радках 2101, 2110, 2112, 2102, 2103, 2104,
2201, 2202 раздзела VII паказваецца агульная плошча садоў i
ягаднiкаў усiх узростаў, у графе 2 па адпаведных радках - у тым лiку
ў пладаносным узросце.":
дапоўнiць пасля часткi дванаццатай часткай наступнага зместу:
"Радок 2203 запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi)
гаспадаркамi. У колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай
вытворчасцю (у раслiнаводстве i жывёлагадоўлi), павiнны ўключацца
ўсе члены гэтай сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, а таксама наёмныя
работнiкi, прыцягнутыя як на пастаянную, так i на часовую або
сезонную работу. Асобы, якiя навучаюцца на дзённых аддзяленнях
вучэбных устаноў i якiя працуюць у iншых арганiзацыях, па гэтым
радку не паказваюцца. У выпадку адсутнасцi дакладных звестак аб
колькасцi прыцягнутых работнiкаў, iх колькасць паказваецца
разлiкова.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з даты яе падпiсання.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|