Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 сентября 2000 г. №1423
"Аб выдзяленнi валютных сродкаў Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для набыцця ангiяграфiчнага комплексу"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2000 г. № 1423
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ВАЛЮТНЫХ СРОДКАЎ КIРАЎНIЦТВУ СПРАВАМI
ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ АНГIЯГРАФIЧНАГА
КОМПЛЕКСУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2000 года
Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 600 тыс.долараў
ЗША для набыцця ангiяграфiчнага комплексу для Рэспублiканскай
бальнiцы галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафiлактычных i
санаторна-курортных устаноў. Раўназначную суму ў беларускiх рублях,
вылiчаную па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на дату
пералiчэння сродкаў, аднесцi на расходы, прадугледжаныя ў
рэспублiканскiм бюджэце па раздзелу "Ахова здароўя i фiзiчная
культура".
2. Нацыянальнаму банку ажыццявiць продаж Кiраўнiцтву справамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь валютных сродкаў у суме 308,976
тыс.долараў ЗША, якiх не хапае для набыцця ангiяграфiчнага
комплексу, на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская
валютна-фондавая бiржа" за кошт змяншэння агульнай квоты канвертацыi
долараў ЗША.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН