ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Министерство культуры Республики Беларусь от 24 августа 1993 г. "Агульныя прынцыпы дзейнасцi дзяржаўных паркаў культуры i адпачынку"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

 АГУЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАРКАЎ КУЛЬТУРЫ I
 АДПАЧЫНКУ

 Зацверджана: першы  намеснiк  Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
 У.А.Гiлеп 24.08.1993
 Узгоднена: намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж
 23.08.1993, старшыня Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў
 культуры Л.С.Сушкевiч 23.08.1993

     Дадзеныя Агульныя прынцыпы распаўсюджваюцца на дзяржаўныя паркi
культуры i адпачынку,  гарадскiя сады,  заапаркi (сады),  аб'яднаннi
паркаў, стацыянарныя  i перасоўныя комплексы атракцыёнаў i гульнёвых
аўтаматаў незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя з'яўляюцца
юрыдычнымi   асобамi,   ажыццяўляюць   сваю   дзейнасць   на  аснове
гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.

                         Агульныя палажэннi

     Дзяржаўны парк культуры  i  адпачынку,  гарадскi  сад,  заапарк
(заасад), аб'яднанне   паркаў,  стацыянарны  цi  перасоўны  комплекс
атракцыёнаў i гульнёвых аўтаматаў (далей па тэксту - парк) адносiцца
да дзяржаўнай установы культуры.
     Дзейнасць парка   будуецца   на   прынцыпах    арыентацыi    на
агульначалавечыя каштоўнасцi, гуманiстычнай накiраванасцi дзейнасцi,
даступнасцi,  спалучэння дзяржаўных i грамадскiх асноў у арганiзацыi
культурнай  дзейнасцi,  улiку  мясцовых асаблiвасцей у гiстарычным i
культурным развiццi, гаспадарчага разлiку i самастойнасцi.
     Галоўныя задачы парка:
     - спрыянне   зберажэнню   здабыткаў   i   развiццю   беларускай
нацыянальнай культуры;
     - арганiзацыя   сацыяльна значных   форм  культурнай  дзейнасцi
грамадзян;
     - стварэнне ўмоў для адпачынку i  забаў  дзяцей  i  дарослых  у
вольны час;
     - распаўсюджванне  прыродазнаўча-навуковых  ведаў,  экалагiчнае
выхаванне насельнiцтва;
     - каардынацыя дзейнасцi прадпрыемстваў,  арганiзацый i  ўстаноў
грамадскага     харчавання,    гандлю,    камунальнай    гаспадаркi,
добраўпарадкавання,  азелянення  i  другiх,   што   знаходзяцца   на
тэрыторыi;
     - гаспадарчая дзейнасць,  накiраваная на атрыманне прыбытку для
задавальнення эканамiчных  i  сацыяльных iнтарэсаў членаў працоўнага
калектыву.
     Парк мае права самастойна скiраваць сваю дзейнасць на выкананне
той цi  iншай  асобнай  задачы,  зыходзячы  з  канкрэтных   умоў   i
магчымасцей;  пры  мэтазгоднасцi  можа  ўскласцi  на сябе дадатковую
сацыяльна значную задачу цi функцыю  i  выкарыстоўваць  любыя  вiды,
формы    i    метады   культурна-асветнай,   тэатральна-вiдовiшчнай,
фiзкультурна-аздараўленчай,      творча-вытворчай,      гаспадарчай,
камерцыйнай i  iншай  дзейнасцi,  якiя  не  забаронены заканадаўчымi
актамi Рэспублiкi Беларусь  i  адпавядаюць  грамадскiм  iнтарэсам  i
мэтам, прадугледжаным у статуце парка.
     Парк плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi  задачамi
парка, сацыяльна-творчымi  заказамi вышэйстаячай арганiзацыi i iншых
устаноў i прадпрыемстваў, попытом на свае паслугi.
     Правядзенне мерапрыемстваў   цi   iншая  дзейнасць,  якая  можа
выклiкаць экалагiчныя,  сацыяльныя  i  iншыя   вынiкi,   закранаючыя
iнтарэсы насельнiцтва  тэрыторыi,  узгадняецца з адпаведным мясцовым
Саветам народных дэпутатаў.
     Парк павiнен   мець  генеральны  план,  зацверджаны  адпаведным
Саветам народных дэпутатаў, у якiм вызначаюцца гранiцы яго тэрыторыi
i перспектывы развiцця.
     Савет народных дэпутатаў i яго выканаўчыя органы  садзейнiчаюць
развiццю i  эфектыўнай  дзейнасцi  парка,  перадачы для патрэб парка
аб'ектаў, памяшканняў,  якiя  знаходзяцца  на  тэрыторыi   парка   i
належаць iншым прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам, не звязаным
з    абслугоўваннем    наведвальнiкаў    парка    цi     дагаворнымi
абавязацельствамi з паркам.
     Тэрыторыя парка  адносiцца  да  зямель  агульнага   карыстання,
населенага пункта.
     Выдаткi па    добраўпарадкаванню,    азеляненню,    асвятленню,
санiтарнай ачыстцы,  летняй,  зiмовай  уборцы,  утрыманню тэрыторыi,
месцаў агульнага  карыстання  парка  адносяцца  на   кошт   мясцовых
бюджэтаў, калi  iншае не прадугледжана статутам парка цi адпаведнымi
дагаварамi.  Парк у сваёй дзейнасцi абавязан не дапускаць  парушэння
рэжыму   прыродакарыстання   i   арганiзуе   ахову   садова-паркавай
гаспадаркi.
     Рашэннем Савета  народных  дэпутатаў парк можа быць аднесены да
планава-стратных (часткова фiнансуемых з бюджэта) устаноў культуры.

             Стварэнне парка, парадак яго рэарганiзацыi
                            i лiквiдацыi

     Стварэнне, рэарганiзацыя   i   лiквiдацыя   паркаў   рэгулюецца
"Законам аб культуры  ў  Рэспублiцы  Беларусь"  (артыкул  16).  Парк
лiчыцца створаным   i  набывае  правы  юрыдычнай  асобы  з  дня  яго
дзяржаўнай рэгiстрацыi. Для дзяржаўнай рэгiстрацыi парка ў выканаўчы
камiтэт адпаведнага Савета народных дэпутатаў прадстаўляецца рашэнне
аб яго стварэннi, статут i iншыя неабходныя дакументы.
     Статут распрацоўваецца   iндывiдуальна   для  кожнага  парка  i
павiнен змяшчаць:
     - указанне на ўласнiка маёмасцi парка i землекарыстальнiка;
     - найменаванне парка;
     - форму ўласнасцi;
     - месцазнаходжанне;
     - мэты дзейнасцi;
     - правы i абавязкi парка;
     - пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;
     - парадак утварэння маёмасцi парка i ўмовы распараджэння  гэтай
маёмасцю;
     - найбольш адметныя  прынцыпы  арганiзацыi  творча-вытворчай  i
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
     - парадак размеркавання прыбытку (даходу);
     - умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.
     У статут могуць уключацца iншыя палажэннi,  якiя не  супярэчаць
заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парка.
     Па рашэнню вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго  раёна
цi горада  пры  наяўнасцi некалькiх паркаў можа стварацца аб'яднанне
паркаў,  на якое  можа  быць  ускладзена  цэнтралiзаванае  выкананне
асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.
     Паркi, уваходзячыя ў склад аб'яднання,  могуць  захоўваць  сваю
самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России