ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце (школе) для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                                     Зацверджана
                       загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                       28 чэрвеня   1993 г.  N 203

 Узгоднена

 з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь,

 Намеснiк мiнiстра            Сверж А.I.

 Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,

 Намеснiк старшынi


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
     аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтернаце (школе)
      для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця

===
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 31
         октября 2002  г.  №  46  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/8926 от 31.12.2002 г.) 

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Спецыяльная  агульнаадукацыйная  школа-iнтэрнат  (школа) для
дзяцей з  недахопамi  разумовага  i  фiзiчнага  развiцця  з'яўляецца
навучальна-выхаваўчай   установай,   у   якой  створаны  максiмальна
спрыяльныя  ўмовы  для  разумовага,  маральнага,  эмацыянальнага   i
фiзiчнага  развiцця  дзяцей  са  слабым  зрокам i сляпых,  са слабым
слыхам i глухiх,  з затрымкамi псiхiчнага  i  недахопамi  разумовага
развiцця,    вынiкамi   полiямiэлiту   i   цэрэбральнага   паралiчу,
парушэннямi мовы, iншымi недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця,
усямернага раскрыцця здольнасцей i дараванняў дзяцей, падрыхтоўкi iх
да жыцця i самастойнай працоўнай дзейнасцi.

     2. Спецыяльная  школа-iнтэрнат  (школа) арганiзуе сваю работу ў
адпаведнасцi  з  Законам  "Аб  адукацыi  ў   Рэспублiцы   Беларусь",
прыкладным Палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе,  гэтым Палажэннем
i iншымi нарматыўнымi актамi.

     3. Адкрыццё    i    закрыццё    спецыяльнай     школы-iнтэрната
ажыццяўляецца  выканкамамi  абласных,  Мiнскага  гарадскога  саветаў
народных дэпутатаў па ўзгадненню з выканкамам раённага  (гарадскога)
савета   народных   дэпутатаў   пры  наяўнасцi  кантынгенту  вучняў,
педагагiчных     i      медыцынскiх      работнiкаў,      неабходнай
вучэбна-матэрыяльнай базы.

     4. Спецыяльныя  школы  знаходзяцца  ў  падпарадкаваннi  раённых
(гарадскiх) аддзелаў адукацыi,  адкрываюцца i закрываюцца  рашэннямi
выканкама   раённага  (гарадскога)  Савета  народных  дэпутатаў  пры
наяўнасцi неабходных умоў.

     5. На  аснове  гэтага  Палажэння   спецыяльная   школа-iнтэрнат
(школа) распрацоўвае свой статут, у якiм вызначаюцца нормы i правiлы
жыцця калектыву з улiкам яго асаблiвасцей i перспектыў развiцця.

     6. У агульнаадукацыйнай школе пры наяўнасцi кантынгенту вучняў,
педагагiчных      i      медыцынскiх      работнiкаў,     неабходнай
вучэбна-матэрыяльнай базы раенным (гарадскiм)  аддзелам  адукацыi па
ўзгадненню  з  саветам школы могуць адкрывацца спецыяльныя класы для
дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця.  Сваю дзейнасць
яны будуюць у адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.

              II. СТРУКТУРА ШКОЛЫ, КАНТЫНГЕНТ ВУЧНЯЎ,
                         ТЭРМIНЫ НАВУЧАННЯ

     7. Спецыяльныя  школы-iнтэрнаты (школы) ўсiх тыпаў складаюцца з
адной, або двух цi трох ступеняў з наступнымi тэрмiнамi навучання:
     1 ступень - пачатковая школа:  1-4-я  класы (4 гады навучання):
                 для дзяцей са слабым  зрокам,  слабым  слыхам  1-га
                 аддзялення,   з   затрымкай   псiхiчнага  развiцця,
                 разумова  адсталых,  з  вынiкамi   полiямiэлiту   i
                 цэрэбральных   паралiчоў,   парушэннямi  мовы  2-га
                 аддзялення;  1-5-я класы (5  гадоў  навучання)  для
                 дзяцей  сляпых  i  глухiх,  са  слабым  слыхам 2-га
                 аддзялення,  з  цяжкiмi   парушэннямi   мовы   1-га
                 аддзялення.
     Для найменш  падрыхтаваных  дзяцей   з   затрымкай   псiхiчнага
развiцця   саветам   школы   можа  быць  вызначаны  5-гадовы  тэрмiн
навучання.
     Для найбольш  падрыхтаваных  глухiх,  сляпых дзяцей,  са слабым
слыхам 2-га аддзялення,  дзяцей  з  цяжкiмi  парушэннямi  мовы  1-га
аддзялення  на  1 ступенi навучання (пачатковая школа) саветам школы
можа быць устаноўлены тэрмiн навучання 4 гады.
     2 ступень - базавая  школа:  5-9-я  класы  (5 гадоў навучання):
                 для дзяцей са слабым  слыхам  1-га  аддзялення,  са
                 слабым   зрокам,   разумова  адсталых,  з  вынiкамi
                 полiямiэлiту i цэрэбральнага паралiчу,  парушэннямi
                 мовы   2-га  аддзялення,  у  асобных  выпадках  для
                 найменш падрыхтаваных дзяцей з затрымкай псiхiчнага
                 развiцця;  6-10-я  класы  (5  гадоў  навучання) для
                 дзяцей  сляпых,  глухiх,  са  слабым  слыхам   2-га
                 аддзялення,   з   цяжкiмi   парушэннямi  мовы  1-га
                 аддзялення.
     3 ступень - сярэдняя   школа:   10-11\11-12   класы   (2   гады
                 навучання)  для  падлеткаў  сляпых  i   глухiх,   з
                 вынiкамi  полiямiэлiту i цэрэбральных паралiчоў,  у
                 асобных выпадках для  дзяцей  з  iншымi  недахопамi
                 фiзiчнага развiцця.

     8. Спецыяльная  школа-iнтэрнат  (школа)  для  дзяцей  з цяжкiмi
парушэннямi мовы,  са слабым слыхам у залежнасцi ад  стану  развiцця
мовы мае у сваiм складзе два аддзяленнi.
     1-е аддзяленне
     - для дзяцей з агульным недаразвiццём мовы ў школе для дзяцей з
цяжкiмi парушэннямi мовы;
     - для  дзяцей  з нязначным недаразвiццём мовы,  якое абумоўлена
парушэннямi  слыху,  у  школе  для  дзяцей  са   слабым   слыхам   i
познааглухлых;
     2-е аддзяленне
     - для  дзяцей  з цяжкай формай заiкання пры нармальным развiццi
мовы;
     - для  дзяцей  з  глыбокiм недаразвiццем мовы,  якое абумоўлена
парушэннямi слыху, у школе для дзяцей са слабым слыхам.

     9. У  структуры  спецыяльнай  школы-iнтэрната  (школы)   могуць
арганiзоўвацца дашкольныя аддзяленнi (групы) для дзяцей, пачынаючы з
трохгадовага ўзросту. Напаўняльнасць груп:
     - для  дзяцей  глухiх,  сляпых,  з  камбiнаванымi дэфектамi - 6
чалавек;
     - са  слабым  слыхам  i  познааглухлых,  з  глыбокай  разумовай
адсталасцю, парушэннем апорна-рухальнага апарату - 8 чалавек;
     - са   слабым   зрокам,  цяжкiмi  парушэннямi  мовы,  затрымкай
псiхiчнага развiцця, разумова адсталых - 10 чалавек.

     10. Камплектаванне   спецыяльнай    школы-iнтэрната    (школы),
спецыяльных  класаў  для  дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага
развiцця  ў  агульнаадукацыйных  школах   ажыццяўляецца   абласнымi,
Мiнскiм   гарадскiм  упраўленнем,  раеннымi  (гарадскiмi)  аддзеламi
адукацыi   на   аснове   заключэння    псiхолага-медыка-педагагiчных
кансультацый  (дыягнастычных  цэнтраў)  у  адпаведнасцi  з дыягназам
(дадатак 1).
     Вучнi, накiраваныя   ў  спецыяльную  школу-iнтэрнат  (школу)  з
агульнаадукацыйнай школы,  залiчваюцца ў класы адпаведна ўзроўню  iх
развiцця i агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi.

     11. Вучнi   спецыяльнай  школы-iнтэрната  (школы),  спецыяльных
класаў для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага  развiцця  пры
ўмове    паспяховай   карэкцыi   дэфектаў   на   аснове   заключэння
псiхолага-медыка-педагагiчных кансультацый  (дыягнастычных  цэнтраў)
пераводзяцца   ў   звычайныя   класы  агульнаадукацыйных  школ,  пры
ўдакладненнi  дыягназу  -   у   спецыяльную   школу   iншага   тыпу.
Адмiнiстрацыя   школы-iнтэрната   (школы)   абавязана   садзейнiчаць
уладкаванню  ў  адпаведныя  ўстановы  вучняў,  якiя  не   падлягаюць
навучанню ў школе дадзенага тыпу.

     12. Напаўняльнасць класаў,  выхаваўчых груп,  груп прадоўжанага
дня ў спецыяльнай школе-iнтэрнаце (школе):
     - для сляпых i глухiх - 8 чалавек;
     - для  дзяцей  са  слабым  слыхам,  познааглухлых,  парушэннямi
апорна-рухальнага   апарату,  глыбокай  разумовай  адсталасцю  -  10
чалавек;
     - для дзяцей са слабым зрокам, з затрымкай псiхiчнага развiцця,
разумова  адсталых,  з  цяжкiмi  парушэннямi  мовы   1-га   i   2-га
аддзяленняў - 12 чалавек.
     Па рашэнню  савета  школы  могуць   стварацца   рознаўзроставыя
выхаваўчыя  групы i групы прадоўжанага дня з большай напаўняльнасцю.
Колькасць i напаўняльнасць класаў i выхаваўчых  груп  у  спецыяльных
школах-iнтэрнатах   (школах)   пры  адсутнасцi  на  гэтай  тэрыторыi
дастатковай  колькасцi  вучняў  вызначаецца  па  прапанове  раённага
(гарадскога)   аддзела  адукацыi  выканкамам  раённага  (гарадскога)
Савета народных дэпутатаў.

     13. У спецыяльных школах-iнтэрнатах (школах) усiх тыпаў  могуць
арганiзоўвацца   класы   для   дзяцей   з  камбiнаванымi  дэфектамi.
Напаўняльнасць такiх класаў i выхаваўчых груп - 6 чалавек.


                  III. НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧЫ ПРАЦЭС

     14. Спецыяльная     школа-iнтэрнат     (школа)     у    працэсе
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi,  пазакласнай дзейнасцi,  спецыяльных
карэкцыйна-рэабiлiтацыйных  заняткаў  забяспечвае дзецям выпраўленне
дэфектаў развiцця,  дасягненне ўзроўню  агульнаадукацыйных  ведаў  i
ўменняў,   неабходнага   для   сацыяльнай  адаптацыi  i  самастойнай
працоўнай дзейнасцi.

     15. Навучанне i выхаванне дзяцей ажыццяўляецца  па  спецыяльных
варыятыўных вучэбных планах, рознаўзроўневых праграмах i падручнiках
у адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".

     16. Спецыяльная  школа-iнтэрнат  (школа)  1   ступенi,   акрамя
забеспячэння развiцця асобы вучня,  фармiравання яго першапачатковых
поглядаў  на  прыроду,  чалавека,  грамадства,  набыцця   неабходных
уменняў  вучэбнай  дзейнасцi,  культуры мовы i паводзiн,  ажыццяўляе
ўсебаковае псiхолага-медыка-педагагiчнае вывучэнне асобы  школьнiка,
выяўленне  яго  магчымасцей  з  мэтай  выпрацоўкi  неабходных форм i
метадаў   вучэбна-выхаваўчай   работы   з   улiкам    iндывiдуальных
асаблiвасцей кожнага вучня.
     Увесь працэс      навучання      i       выхавання       носiць
карэкцыйна-рэабiлiтацыйную   накiраванасць.    У    адпаведнасцi   з
асаблiвасцямi развiцця дзяцей у сiстэму карэкцыйна-выхаваўчай работы
ўводзяцца  спецыяльныя  заняткi  па  развiццю зрокавага,  слыхавага,
датыкальнага  (адчувальнага)  успрымання,  мовы,   сацыяльна-бытавой
арыенцiроўцы, лячэбнай фiзкультуры, рытмiцы, лагапедыi, фармiраванню
навыкаў зносiн.

     17. У  школе  2  ступенi  на  ўроках  i  карэкцыйных   занятках
працягваецца  фармiраванне  кампенсаторных  навыкаў у адпаведнасцi з
узростам  вучняў,  атрыманай  раней  падрыхтоўкай  i  патрабаваннямi
навучання,  пашыраецца  круг  заняткаў  па  развiццю навыкаў зносiн.
Iнтэграваныя курсы  ўключаюць  звесткi,  неабходныя  для  сацыяльнай
рэабiлiтацыi i адаптацыi дзяцей у навакольным свеце.

     18. Базавая  школа  з'яўляецца абавязковай.  Выпускнiкi базавай
школы могуць  працягваць  навучанне  ў  сярэдняй  агульнаадукацыйнай
школе  3  ступенi,  у  тым лiку i спецыяльнай,  сярэдняй спецыяльнай
навучальнай  установе,  прафесiйна-тэхнiчным   вучылiшчы,   пачынаць
працоўную  дзейнасць,  сумяшчаць  яе  з працягам адукацыi ў вячэрнiх
агульнаадукацыйных школах.

     19. Спецыяльная школа-iнтэрнат (школа)  3  ступенi  забяспечвае
завяршэнне агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў на аснове шырокай i
глыбокай дыферэнцыяцыi навучання, стварае ўмовы для найбольш поўнага
ўлiку  iнтарэсаў вучняў,  свядомага i актыўнага iх ўключэння ў жыццё
грамадства.  З гэтай мэтай у вучэбныя  планы  школы  2,  3  ступеняў
уключаюць побач з абавязковымi прадметы па выбару самога вучня.
     Савет школы можа прыняць рашэнне аб увядзеннi  ў  школе  аднаго
або некалькiх профiляў дыферэнцыраванага навучання.

     20. У  спецыяльнай  школе-iнтэрнаце  (школе) 2-й i 3-й ступеняў
школьнiкам  даецца  працоўная  (прафесiйная)  падрыхтоўка.   Профiлi
працоўнага    (прафесiйнага)    навучання   вызначаюцца   з   улiкам
патрэбнасцей  у  працоўных  кадрах  данага  рэгiёна  i   магчымасцей
працаўладкавання выпускнiкоў.

     21. Працоўнае навучанне ў спецыяльнай школе-iнтэрнаце (школе) 2
ступенi  па  меркаванню  савета  школы  завяршаецца  квалiфiкацыйным
экзаменам.

     22. Парадак  пераводу  i выпуску вучняў,  правядзення выпускных
экзаменаў вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     23. Выпускнiкам спецыяльнай школы-iнтэрната (школы) 2-й ступенi
ўсiх  тыпаў,  акрамя  дапаможнай  школы,  уручаецца  пасведчанне  аб
заканчэннi базавай школы,  а тым,  хто дабiўся асаблiвых поспехаў  -
пасведчанне  з  адзнакай.  Выпускнiкам  спецыяльнай  школы-iнтэрната
(школы) для разумова адсталых дзяцей (дапаможная школа),  дапаможных
класаў  пры  iншых тыпах спецыяльных школ-iнтэрнатаў (школ) выдаецца
пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб заканчэннi названай школы.

     24. Навучанне ў спецыяльнай школе-iнтэрнаце (школе) 3-й ступенi
завяршаецца    выпускнымi    экзаменамi.    Выпускнiкi   спецыяльнай
школы-iнтэрната (школы) 3-й ступенi атрымлiваюць атэстат аб сярэдняй
адукацыi.    Выпускнiкi,    якiя   дасягнулi   асаблiвых   поспехаў,
узнагароджваюцца  залатым  цi  сярэбраным   медалём.   Вучнi,   якiя
вызначылiся   ў   вывучэннi   асобных   прадметаў,  узнагароджваюцца
пахвальным лiстом Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     25. Навучальна-выхаваўчы  працэс  будуецца   на   абгрунтаваным
медыкамi,  педагогамi i псiхолагамi выбары вучэбных планаў, праграм,
сродкаў,  форм i метадаў навучання i выхавання,  якiя  забяспечваюць
атрыманне  вучнямi  адукацыi,  якая  адпавядае  дзяржаўнаму  ўзроўню
абавязковых патрабаванняў.  Для праверкi  якасцi  ведаў  праводзяцца
вынiковыя работы, тэматычныя залiкi, зрэзы, тэсты.

     26. У выключных выпадках, калi вучнi па стану здароўя не могуць
засвоiць вучэбную праграму па аднаму-двух прадметах, iх навучанне па
рашэнню    педагагiчнага   (метадычнага)   савета   праводзiцца   па
iндывiдуальнаму плану,  i адзнакi выстаўляюцца ў адпаведнасцi  з  iх
асабiстымi вынiкамi навучання.
     Iндывiдуальная праграма  i  планы  могуць  уводзiцца,  як   для
адстаючых вучняў, так i для найбольш паспяваючых, якiя, акрамя таго,
пры iх жаданнi  могуць  скарыстаць  экстэрнат  па  ўсiх  цi  асобных
прадметах.
     Iндывiдуальныя планы   па    асобных    прадметах    складаюцца
настаўнiкамi  на кожны навучальны год i зацвярджаюцца адмiнiстрацыяй
школы.

     27. Групавыя i iндывiдуальныя  заняткi  па  карэкцыi  недахопаў
развiцця  праводзяцца  з мэтай лiквiдацыi або паслаблення пярвiчнага
дэфекту,  фармiравання кампенсаторных навыкаў,  утварэння  ў  вучняў
базiсу   для   засваення  праграмнага  матэрыялу  i  падрыхтоўкi  да
самастойнага жыцця. Гэтыя заняткi праводзяцца педагогамi, якiя маюць
адпаведную  адукацыю.  Працягласць карэкцыйных заняткаў разлiчваецца
зыходзячы з колькасцi гадзiн па  вучэбнаму  плану  i  напаўняльнасцi
класа.

                 IV. ЛЯЧЭБНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС

     28. Медыцынскае абслугоўванне вучняў з недахопамi разумовага  i
фiзiчнага   развiцця   ажыццяўляецца   штатнымi   ўрачамi  (педыятр,
псiхiятр,  акулiст,  оталарынголаг,  артапед  i  iнш.)  i   сярэднiм
медыцынскiм персаналам.
     Лячэбна-кансультацыйная дапамога  ўрачоў  iншых  спецыяльнасцей
пры  неабходнасцi ажыццяўляецца палiклiнiкай раена,  дзе знаходзiцца
школа-iнтэрнат (школа).

     29. Медыцынскiя  работнiкi  разам   з   адмiнiстрацыяй   нясуць
адказнасць  за  арганiзацыю  не  меньш  як 2 разы ў год паглыбленага
медыцынскага  агляду  дзяцей,  сваечасовае  накiраванне  дзяцей   на
спецыялiзаванае    лячэнне,    уключэнне    iх   у   рэабiлiтацыйныя
мерапрыемствы,  процiэпiдэмiчнага рэжыму,  рэжым i якасць харчавання
школьнiкаў, дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак.

     30. Пры    правядзеннi    лячэбна-рэабiлiтацыйнай   работы,   у
залежнасцi ад  паказанняў,  школьнiкi  кансультуюцца  ў  iнстытутах,
клiнiках, спецыялiзаваных аддзяленнях бальнiц.

     31. У  сваей  рабоце  медыцынскiя  работнiкi кiруюцца загадамi,
iнструкцыямi,  рэкамендацыямi i iншымi  дакументамi,  якiя  выдаюцца
органамi аховы здароўя i адукацыi.
     Кантроль за   правядзеннем   лячэбна-рэабiлiтацыйнага   працэсу
ажыццяўляецца мясцовымi органамi аховы здароўя i адукацыi.

     32. Урачы ажыццяўляюць метадычную работу з педагогамi па зместу
карэкцыйнай работы з вучнямi ў вучэбны i пазаўрочны час i з'яўляюцца
членамi педагагiчнага савета школы.

     33. Псiхалагiчнае забеспячэнне навучальна-выхаваўчага працэсу ў
спецыяльнай школе-iнтэрнаце (школе) ажыццяўляе псiхолаг.

     34. Асобныя катэгорыi дзяцей пры наяўнасцi  захворванняў,  якiя
панiжаюць   iх  працаздольнасць,  маюць  патрэбу  ў  дадатковым  днi
адпачынку сярод тыдня.  Рашэнне аб яго выдзяленнi прымаецца  саветам
школы па медыцынскаму заключэнню.
     Па меркаванню савета школы кожны тыдзень з усiмi  вучнямi  можа
праводзiцца   разгрузачны   дзень,   якi  ўключае  заняткi  фiзiчнай
культурай i спартыўныя мерапрыемствы на  свежым  паветры,  прагулкi,
наведванне  выставак,  бытавую  працу,  працу  на прыродзе,  заняткi
музыкай i спевамi, рознымi вiдамi мастацтваў i iнш.


    V. КIРАВАННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛАЙ-IНТЭРНАТАМ (ШКОЛАЙ). КАДРЫ.

     35. Непасрэднае       кiраўнiцтва        навучальна-выхаваўчым,
лячэбна-рэабiлiтацыйным  працэсам i  бягучай  дзейнасцю ажыццяўляюць
дырэктар школы i яго намеснiкi па навучальна-выхаваўчай рабоце.  Яны
назначаюцца  раённым  (гарадскiм)  аддзелам адукацыi або ўпраўленнем
адукацыi аблвыканкама,  Мiнскага гарвыканкама з лiку педагогаў, якiя
маюць вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю.
     На iх распаўсюджваюцца правы  i  абавязкi,  якiя  прадугледжаны
Палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь.

     36. Акрамя    таго,    дырэктар   нясе   адказнасць   за   стан
лячэбна-карэкцыйнага працэсу,  ахову здароўя вучняў,  падрыхтоўку iх
да самастойнага жыцця, арганiзацыю рацыянальнага харчавання, разам з
калектывам стварае ўмовы для правядзення  карэкцыйна-рэабiлiтацыйных
заняткаў, пражывання, быту, працы i адпачынку дзяцей.
     Намеснiкi дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце каардынуюць
дзеяннi   педагагiчнага   i  медыцынскага  персаналу,  забяспечваюць
прымяненне праграмна-метадычных матэрыялаў з улiкам здароўя  дзяцей,
iх  разумовага  i  фiзiчнага развiцця,  арганiзуюць аснашчэнне школы
сучаснымi  сродкамi  карэкцыi  i  стварэнне  ўмоў  для   пражывання,
наблiжаных да сямейных.

     37. Педагагiчныя     i     медыцынскiя     кадры    спецыяльнай
школы-iнтэрната (школы) прымаюцца на работу з лiку асоб,  якiя маюць
спецыяльную дэфекталагiчную або медыцынскую адукацыю.

     38. Педагог   спецыяльнай   школы-iнтэрната   (школы),   акрамя
выканання абавязкаў, прадугледжаных Палажэннем аб агульнаадукацыйнай
школе,   павiнен  праводзiць  работу,  накiраваную  на  максiмальную
карэкцыю недахопаў развiцця вучняў,  падрыхтоўку iх да  самастойнага
жыцця,  удзелу  ў  вытворчай  працы,  сацыяльную адаптацыю,  у сваiх
адносiнах да дзяцей павiнен праяўляць мiласэрнасць i гуманнасць.

     39. Дырэктар  спецыяльнай  школы-iнтэрната  (школы)  самастойна
зацвярджае  штатны  расклад  з  улiкам Прыкладных штатных нарматываў
спецыяльных школ-iнтэрнатаў (школ) (дадатак 2).


            VI. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА, ФIНАНСАВАННЕ, СТАТУС

     40. Спецыяльная  школа-iнтэрнат  (школа) павiнна мець неабходны
набор  збудаванняў,  iнжынерныя   камунiкацыi,   зямельны   ўчастак,
абсталяванне       для      арганiзацыi      навучальна-выхаваўчага,
лячэбна-карэкцыйнага  працэсаў,  пазакласнай  дзейнасцi,  пражывання
дзяцей, арганiзацыi летняй працы i адпачынку.
     У набор  памяшканняў   для   функцыянiравання   школы-iнтэрната
(школы)  уваходзяць класныя пакоi,  вучэбныя кабiнеты,  лабараторыi,
актавая   i   спартыўныя   залы,   кiназала,   басейн,   пакоi   для
самападрыхтоўкi   i   гуртковай   работы,  псiхалагiчнай  разгрузкi,
вiдэасалон,  гульнятэкi,  трэнажорныя залы,  медыцынскi блок, цэхi i
вучэбныя   майстэрнi,   пакоi   гiгiены,  ванна-душавыя  памяшканнi,
сушылкi,  спальныя i  бытавыя  пакоi,  пральня,  агароднiнасховiшча,
цяплiца, падсобныя i iншыя памяшканнi.
     Спецыяльныя школы-iнтэрнаты (школы) павiнны аснашчацца сучаснай
апаратурай, камп'ютэрамi, мэбляй, абсталяваннем лячэбна-карэкцыйнага
прызначэння.

     41. Саветы народных дэпутатаў за кошт сродкаў мясцовага бюджэту
забяспечваюць  фiнансаванне  школы-iнтэрната  (школы).  Умацаванне i
развiццё матэрыяльнай базы  можа  ажыццяўляцца  за  кошт  фiнансавых
сродкаў    школы-iнтэрната    (школы),    дабрачынных   асiгнаванняў
прадпрыемстваў,  арганiзацый,  устаноў,  прыватных  асоб   i   iншых
фундатараў.

     42. Спецыяльная  школа-iнтэрнат  (школа)  з'яўляецца  юрыдычнай
асобай,  мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,
са   сваiм   найменнем,  штамп  з  назвай  школы-iнтэрната  (школы),
разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.

                                     Дадатак 1
                                     да Палажэння аб спецыяльнай
                                     агульнаадукацыйнай
                                     школе-iнтэрнаце (школе) для
                                     дзяцей з недахопамi разумовага
                                     i фiзiчнага развiцця

     Паказаннi i   процiпаказаннi   да    прыёму    ў    спецыяльныя
                      школы-iнтэрнаты (школы)

               I. Агульныя процiпаказаннi да прыему ў
     спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-iнтэрнаты ўсiх тыпаў

     Саматычныя захворваннi

     1. Рэўматызм  ў  актыўнай  фазе,  а  таксама   з   бесперапынна
рэцыдывуючым цячэннем.

     2. Панкардзiт (пасля выпiскi са стацыянара або санаторыя).

     3. Прыроджаныя   парокi   сэрца   ў   стадыi  субкампенсацыi  i
дэкампенсацыi.

     4. Хранiчная пнеўманiя са з'явамi дыхальнай недастатковасцi 2-3
ступенi.

     5. Бранхiяльная астма з частымi i цяжкiмi прыступамi.

     6. Хранiчны нефрыт з нефратычным сiндромам.

     7. Хранiчны  дыфузны гламеруланефрыт i пiеланефрыт з сiмптомамi
ныркавай недастатковасцi.

     8. Цяжкiя формы мукавiцыдоза.

     9. Хранiчны гепатыт i цыроз печанi са з'явамi асцыту.

     10. Злаякасныя  новаўтварэннi   розных   органаў   са   з'явамi
функцыянальнай недастатковасцi.

     11. Парушэнне   згортвання   крывi   ў   выпадках   складанасцi
перамяшчэння (цяжкая форма гемафiлii).

     12. Туберкулёз.
     Заўвага. Дзецi,  якiя  перанеслi туберкулёзны менiнгiт,  могуць
прымацца  ў  школу-iнтэрнат  не  раней,  чым  праз  2  гады  з  часу
захворвання.

     13. Язвавая  хвароба  страўнiка  i  дванаццацiперснай  кiшкi  з
частымi абвастрэннямi.

     14. Цукровы i  нецукровы  дыябет  i  iншыя  цяжкiя  эндакрынныя
парушэннi (мiкседэма, нанiзм i iнш.).

     15. Хранiчны рэўматоiдны палiартрыт.

     Неўралагiчныя захворваннi

     1. Мiяпатыя,  парушэнне функцый апорна-рухальнага  апарату  пры
тардзiеннай  дыстанii  i  iншых устойлiвых гiперкiнетычных сiндромах
прыроджанай i спадчыннай прыроды.

     2. Цяжкiя парушэннi апорна-рухальнага апарату пасля перанясення
полiямiэлiту.

     3. Цяжкiя  рэшткавыя  з'явы пасля перанесенага энцэфаламiлiту i
полiрадзiкуланеўрыту.

     Хiрургiчныя захворваннi

     1. Спiнамазгавая  грыжа  з  паралiчом  i  растройствам  функцыi
тазавых органаў.

     2. Дзеннае нетрыманне мачы рознай этыялогii.

     3. Атразiя задняга праходу з нетрыманнем калу.

     4. Хранiчныя захворваннi  апорна-рухальнага  апарату  ў  момант
знаходжання  ў  каксiснай  гiпсавай  павязцы  (хранiчны астыямiялiт,
асцёва-сустаўны туберкулез).
     Заўвага. Дзецi  з  зацiхаючымi  формамi  касцявога  туберкулезу
накiроўваюцца ў школы-iнтэрнаты па  iндывiдуальных  паказаннях    (у
выпадках, калi дзiця не мае патрэбы ў iндывiдуальным доглядзе).

     5. Стан  пасля  аперацыi на апорна-рухальным апараце па прычыне
прыроджаных   захворванняў   цi   траўм   у   выпадках   ускладнення
перамяшчэння да заканчэння лячэння.

     Скурныя захворваннi

     1. Экземы, распаўсюджаныя ў стане абвастрэння.

     2. Дыфузныя нейрадэрмiты ў стане абвастрэння.

     3. Псарыятычныя эрытрадэрмii.

     4. Артрапатычны псарыяз.

     5. Прурыга Герба.

     6. Дэрматыт Дзюрынга (у перыяд абвастрэння).

     7. Iхтыязаформная эрытрадэрмiя.

     8. Эпiдэрмалiзiс булёза (цяжкiя формы).

     9. Акрадэрмацiт энтэрпатыка (цяжкiя формы).

     10. Вострая чырвоная ваўчанка.

     11. Прагрэсiруючая распаўсюджаная склерадэрмiя.

     Псiханеўралагiчныя захворваннi

     1. Душэўныя захворваннi (шызафрэнiя, псiхозы рознай этыялогii ў
стадыi абвастрэння).

     2. Эпiлепсiя ў стадыi абвастрэння.

     3. Неўрозы,  рэактыўныя станы,  неўрозападобныя  станы,  у  тым
лiку:  энкапрэз,  стойкi  дзённы  энурэз,  цяжкае  заiканне ў стадыi
дэкампенсацыi.

     4. Выражаныя  энцэфаластэнiчныя  праяўленнi  рознай   этыялогii
(траўматычнай, iнфекцыйнай, саматычнай).

     5. Псiхапатыi, псiхапатападобны стан у стадыi дэкампенсацыi.

     6. Алiгафрэнiя ў ступенi iмбецыльнасцi i iдыятыi.

     7. Алiгафрэнiя, якая ўскладняецца наступнымi сiндромамi:

     а/ разгорнутымi дзённымi эпiлептычнымi прыпадкамi;

     б/ парушэннямi  апорна-рухальнага апарату;

     в/ выражаным энцэфаластэнiчным станам;

     г/ сiндромам рухальнай растарможанасцi.


        II. Агульныя процiпаказаннi да прыёму ў спецыяльныя
                      агульнаадукацыйныя школы

     Тыя ж,     што    i    для    спецыяльных    агульнаадукацыйных
школ-iнтэрнатаў,  за  выключэннем  язвавай   хваробы   страўнiка   i
дванаццацiперснай  кiшкi,  цукровага  i  нецукровага дыябету i iншых
цяжкiх эндакрынных парушэнняў, хранiчнага рэўматоiднага полiартрыту.

    III. Асноўныя паказаннi i асобныя процiпаказаннi да прыему у
       спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-iнтэрнаты (школы)

 ------------------T----------------------------T-----------------
 Тып спецыяльнай   ¦ Паказаннi                  ¦ Процiпаказаннi
 школы-iнтэрната   ¦                            ¦
 /школы/           ¦                            ¦
 ------------------+----------------------------+-----------------

 Спецыяльная        а/ вастрыня зроку на лепшым  а/ слепаглуханемата
 агульнаадукацыйная воку 0.04 i нiжэй с
 школа-iнтэрнат     пераносiмай карэкцыяй;
 (школа) для        б/ вастрыня зроку на лепшым
 сляпых дзяцей      воку 0.05-0.08 з пераносiмай
                    карэкцыяй пры прагрэсiруючай
                    атрафii зрокавага нерва, пры
                    тэпетарэцiнальных дыстрафiях
                    сятчаткi i iншых
                    захворваннях, якiя
                    характарызуюцца
                    прагрэсiруючым знiжэннем
                    зроку

 Спецыяльная        а/ вастрыня зроку 0.05-0.4    тыя ж, што i для
 агульнаадукацыйная на лепшым воку з пераносiмай  школ для сляпых
 школа-iнтэрнат     карэкцыяй, пры гэтым          дзяцей
 (школа)     для    улiчваецца стан iншых
 дзяцей       са    зрокавых функцый (поле
 слабым зрокам      зроку, вастрыня зроку для
                    блiзу), форма i працяканне
                    паталагiчнага працэсу;
                    б/ прагрэсiруючыя або часта
                    рэцыдывiруючыя захворваннi,
                    наяўнасць астэнапатычных
                    з'яў, якiя ўзнiкаюць пры
                    чытаннi i пiсьме на блiзкай
                    адлегласцi.

 Спецыяльная        а/ адсутнасць рэакцыi на     а/ слепаглуханемата
 агульнаадукацыйная гучны голас;
 школа-iнтэрнат     б/ наяўнасць рэакцыi на      б/ цяжкiя парушэннi
 (школа) для глухiх гучны голас, на гучанне      мовы пры нармальным
 дзяцей             гутарковай мовы каля         слыху
                    вушной ракавiны

 Спецыяльная        а/ сярэдняя страта  слыху  ў  тыя ж, што  i для
 агульнаадукацый    моўнай  вобласцi ад 30 да 80  школ для глухiх
 ная школа-iнтэрнат дэцыбел (распазнаванне  слоў  дзяцей
 (школа) для дзяцей i  сказаў  звычайнай  моўнай
 са слабым слыхам i гучнасцi  на  адлегласцi  ад
 познааглухлых      вушной    ракавiны    да   3
 дзяцей             метраў);
                    б/ страта         слыху    ў
                    школьным    i     дашкольным
                    узросце,  але наяўнасць мовы
                    (хоць    i    са    значнымi
                    парушэннямi);
                    в/      недаразвiцце    мовы
                    рознай   ступенi   ў  вынiку
                    недастатковасцi  слыху,  што
                    з'яўляецца   перашкодай  для
                    паспяховага   навучання    ў
                    масавай школе

 Спецыяльная        I аддзяленне   -    агульнае  а/  панiжэнне
 агульнаадукацыйная недаразвiцце   мовы   цяжкай  слыху;
 школа-iнтэрнат     ступенi,  у першую  чаргу  з  б/  дыслалiя,
 (школа) для дзяцей алалiяй,            афазiяй,  якая   можа   быць
 з          цяжкiмi дызартрыяй,  рыналалiяй,   а  выпраўлена      на
 парушэннямi мовы   таксама             агульнае  дэфекталагiчных
                    недаразвiцце   мовы,    якое  пунктах
                    суправаджаецца заiканнем;
                    II аддзяленне - цяжкая форма
                    заiкання    пры   нармальным
                    развiццi мовы

 Спецыяльная        а/ цэрэбральны паралiч;       а/          цяжкiя
 агульнаадукацыйная б/ з           вынiкамi       рухальныя
 школа-iнтэрнат     полiямiелiту ў аднаўленчым i  парушэннi, якiя не
 (школа) для дзяцей рэзiдуальным перыядах;        даюць   магчымасцi
 з         вынiкамi в/ рознымi прыроджанымi       абслугоўваць сябе,
 полiямiэлiту     i i набытымi дэфармацыямi апор  перамяшчацца   без
 цэрэбральнага      на-рухальнага апарату;        пабочнай дапамогi;
 паралiчу           г/ артрагрыпоз;
                    д/ хандрадыстрафiя;
                    е/ мiяпатыя;

 Спецыяльная        затрымка     псiхiчнага       а\ алiгафрэнiя;
 агульнаадукацыйная развiцця                      б\ яўныя парушэннi
 школа-iнтэрнат     цэрэбральна-арганiчнага       слыху, зроку, мовы
 (школа) для дзяцей генезу      (у      выглядзе  в\ педагагiчная
 з        затрымкай астатковых  з'яў   iнфекцый,  запушчанасць
 псiхiчнага         траўм, iнтаксiкацый нервовай
 развiцця           сiстэмы);   пры   генетычных
                    заганах развiцця;
                    у      выключных   выпадках,
                    пры   яўным   адставаннi   ў
                    разумовым развiццi;
                    а/      затрымка  псiхiчнага
                    развiцця       па       тыпу
                    канстытуцыянальнага
                    (гарманальнага) псiхiчнага i
                    псiхафiзiчнага iнфантылiзму;
                    б/      затрымка  псiхiчнага
                    развiцця       саматагеннага
                    паходжання    са     з'явамi
                    стойкай  саматычнай астэнii,
                    саматагеннай iнфантылiзацыi;
                    в/      затрымка  псiхiчнага
                    развiцця        псiхагеннага
                    паходжання  пры паталагiчным
                    развiццi      асобы       па
                    неўратычнаму тыпу са з'явамi
                    псiхiчнага    затарможвання,
                    псiхагеннай iнфантылiзацыi.

 Спецыяльная        а/      алiгафрэнiя        ў  а/     цяжкiя
 агульнаадукацыйная ступенi  дэбiльнасцi,  у тым  формы    разумовай
 школа-iнтэрнат     лiку дэбiльнасць пры хваробе  адсталасцi (алiга-
 (школа)        для Даўна;                        фрэнiя  ў  ступенi
 разумова  адсталых б/      арганiчная  дэменцыя  iмбецыльнасцi    i
 дзяцей (дапаможная легкай     ступенi,     якая  iдыятыii,   у  тым
 школа)             з'яўляецца           вынiкам  лiку i пры хваробе
                    iнфекцыйных,                  Даўна); арганiчная
                    iнтаксiкацыйных,              дэменцыя    цяжкай
                    траўматычных     i     iншых  ступенi    з'яўнай
                    паражэнняў галаўнога мозга;   дэзадаптацыяй,
                    в/              эпiлептычная  адсутнасцю навыкаў
                    дэменцыя   пры    адсутнасцi  самаабслугоў-
                    псiхапатычных растройстваў    вання;
                                                  б/  псiхiчныя
                                                  захворваннi,   пры
                                                  якiх        акрамя
                                                  разумовай
                                                  адсталасцi,
                                                  назiраюцца   яўныя
                                                  псiхапатападобныя
                                                  i        псiхiчныя
                                                  растройствы;
                                                  в/ арганiчныя
                                                  захворваннi
                                                  галаўнога  мозга з
                                                  дзеннымi       або
                                                  частымi    начнымi
                                                  сутаргавымi
                                                  прыпадкамi.


                                       Дадатак 2
                                       да Палажэння аб спецыяльнай
                                       школе-iнтэрнаце (школе)


                             ПРЫКЛАДНЫЯ
        штатныя нарматывы спецыяльных школ-iнтэрнатаў (школ)

                        I. Медыцынскiя кадры

 ---T---------------T----------------------T------------------------
 NN ¦Найменне пасады¦Колькасць групп       ¦ У якiх тыпах дзiцячых
    ¦               ¦выхаванцаў i колькасць¦ устаноў уводзяцца
    ¦               ¦пасад                 ¦
    ¦               +-----T------T---------+
    ¦               ¦ 5-7 ¦ 8-10 ¦ 11-13   ¦
 ---+---------------+-----+------+---------+------------------------

 1.  Урач-педыятр      1     1     1        Ва ўсiх тыпах
                                            спецыяльных
                                            школ-iнтэрнатаў (школ)

 2.  Урач-             1     1     1        У школах-iнтэрнатах
     псiханеўролаг                          (школах) дапаможных
                                            i для дзяцей з
                                            затрымкамi псiхiчнага
                                            развiцця
 3.  Урач-             1     1     1        У школах-iнтэрнатах
     оталарынголаг                          (школах) для дзяцей з
                                            недахопамi слыху
 4.  Урач-             1     1     1        У школах-iнтэрнатах
     афтальмолаг                            (школах) для дзяцей з
                                            недахопамi зроку
 5.  Урач-артапед      1     1     1        У школах-iнтэрнатах
                                            (школах) для дзяцей
                                            з парушэннямi апорна-
                                            рухальнага апарату
 6.  Урач па лячэбнай  0.5   0.5   0.5      У школах-iнтэрнатах
     фiзкультуры                            (школах) для дзяцей з
                                            парушэннямi апорна-
                                            рухальнага апарату
 7.  Урач-             0.5   0.5   0.5      У школах-iнтэрнатах
     неўрапатолаг                           (школах) для дзяцей з
                                            парушэннямi апорна-
                                            рухальнага апарату
 8.  Урач-стаматолаг   0.5   0.5   0.5      Ва ўсiх тыпах
                                            спецыяльных школ-
                                            iнтэрнатаў (школ)
 9.  Медыцынская       4.5   4.5   5        Ва ўсiх тыпах
     сястра для                             спецыяльных школ-
     кругласутачнага                        iнтэрнатаў
     дзяжурства
 10. Медыцынская       -     0.5   0.5      Ва ўсiх тыпах
     сястра                                 спецыяльных школ-
     iзалятара                              iнтэрнатаў
 11. Медыцынская       0.5   1     1        Ва ўсiх тыпах
     сястра па                              спецыяльных школ-
     фiзiятэрапii                           iнтэрнатаў пры
                                            наяўнасцi
                                            фiзiятэрапеўтычнага
                                            кабiнета
                                            i адпаведнага
                                            абсталявання
 12. Медыцынская       1     1     1        У школах- iнтэрнатах
     сястра па                              (школах) для дзяцей
     масажу                                 з парушэннямi апорна-
                                            рухальнага апарату
 13. Дыетычная         0.5   1     1        Ва ўсiх тыпах
     медыцынская                            спецыяльных школ-
     сястра                                 iнтэрнатаў
 14. Медыцынская       0,5   1     1        У школах-iнтэрнатах
     сястра-арт-                            (школах) для дзяцей
     аптыстка                               з парушэннямi зроку
 15. Санiтарка - адпаведна наяўнасцi пасад медыцынскiх сясцер
     iзалятара, фiзiятэрапеўтычнага кабiнета ўводзяцца
     пасады санiтарак.


                      II. Педагагiчныя кадры,
                 адмiнiстрацыйна-абслуговы персанал

     1. Колькасць    штатных    пасад     вызначаецца     дырэктарам
школы-iнтэрната (школы) з улiкам колькасцi класаў (груп),  спецыфiкi
кантынгенту дзяцей,  умоў  для  iх  навучання,  выхавання,  лячэння,
аздараўлення, захавання iх жыцця.
     Рэкамендуецца увядзенне   пасад   намеснiкаў    дырэктара    па
выхаваўчай,   гаспадарчай  рабоце,  музычнага  кiраўнiка,  загадчыка
бiблiятэкi.

     2. Колькасць выхавальнiкаў на кожную  групу  ўстанаўлiваецца  з
разлiку  iх работы ў дзень:  у групах выхаванцаў школьнага ўзросту з
улiкам рэжыму дня,  але не больш за 10 гадзiн, у дашкольных групах -
14 гадзiн.
     У нядзельныя,  святочныя i канiкулярныя днi для груп  дзяцей  з
улiку  дзяцей-сiрот,  дзяцей,  якiя  засталiся без апекi бацькоў,  i
дзяцей,  якiя засталiся ў гэтыя днi ў  школе-iнтэрнаце,  час  работы
выхавальнiкаў павялiчваюцца да 14 гадзiн.

     3. Для    начнога   дзяжурства   ўводзiцца   пасада   памочнiка
выхавальнiка.  Колькасць iх на кожны спальны  корпус  вызначаецца  з
разлiку:
     - пры наяўнасцi ў спальным корпусе да 100 дзяцей - 2-3 адзiнкi;
     - пры  наяўнасцi  ў  спальным корпусе больш за 100 дзяцей - 2-3
адзiнкi на кожны паверх спальнага корпуса.

     4. Пасада прыбiральшчыка службовых памяшканняў  устанаўлiваецца
з разлiку: I пасада на кожныя 250 м прыбiраемай плошчы.

   III. Прыкладныя штатныя нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
 выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы i зацвярджэннi штатаў спецыяльных
           школ-iнтэрнатаў (школ) з улiкам мясцовых умоў.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 95/12.
 Дата:  28.01.94 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России