ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб дзiцячым доме змешанага тыпу"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                                     Зацверджана
                                     загадам Мiнiстра адукацыi
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     28 чэрвеня 1993 г.  N 203

 Узгоднена

 з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь,
 Намеснiк мiнiстра            Сверж А.I.

 Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,
 Намеснiк старшынi


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                  аб дзiцячым доме змешанага тыпу

===
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 12
         мая 2006 г. № 48 (зарегистрировано в Национальном реестре -
         № 8/14478 от 26.05.2006 г.)   

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1. Дзiцячы  дом  змешанага  тыпу  з'яўляецца вучэбна-выхаваўчай
установай,  у якой створаны максiмальна спрыяльныя ўмовы, блiзкiя да
сямейных,  для  разумовага,  маральнага,  эмацыянальнага i фiзiчнага
развiцця дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без  апекi  бацькоў,
падрыхтоўкi iх да жыцця i самастойнай працоўнай дзейнасцi.

     2. Дзiцячы  дом  арганiзуе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасцi  з
Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",  "Аб  правах  дзiцяцi",
гэтым Палажэннем i iншымi нарматыўнымi актамi.

     3. Адкрыцце  i закрыцце дзiцячага дома ажыццяўляецца выканкамам
абласнога  /Мiнскага  гарадскога/  Савета  народных   дэпутатаў   па
ўзгадненню   з  выканкамам  раённага  /гарадскога/  Савета  народных
дэпутатаў пры наяўнасцi ўмоў,  наблiжаных да  сямейных,  кантынгенту
выхаванцаў, педагагiчных i медыцынскiх кадраў.

     4. Дзiцячы   дом   знаходзiцца   ў   падпарадкаваннi   раённага
/гарадскога/ аддзела адукацыi або ўпраўлення  адукацыi  аблвыканкама
/Мiнскага гарвыканкама/.

     5. На  аснове  гэтага  Палажэння  дзiцячы дом распрацоўвае свой
статут, у якiм вызначаюцца нормы i правiлы жыцця калектыву, з улiкам
яго асаблiвасцей i перспектыў развiцця.


                   II. СТРУКТУРА ДЗIЦЯЧАГА ДОМА,
                       КАНТЫНГЕНТ ВЫХАВАНЦАЎ

     6. Дзiцячы  дом  складаецца  з  рознаўзроставых  груп  /сем'яў/
напаўняльнасцю 10-12  чалавек,  размешчаных  у  кватэрных  умовах  з
арганiзацыяй  жыццядзейнасцi  па  тыпу  сям'i.  Колькасць  дзяцей  у
дзiцячым доме, як правiла, - 50-75 чалавек.

     7. У дзiчячы дом ва ўзросце 2-18 год прымаюцца:
     - дзецi-сiроты;
     - дзецi,  якiя  засталiся  без  апекi  бацькоў   /бацькi   якiх
пазбаўлены бацькаўскiх правоў,  прызнаны недзеяздольнымi,  асуджаны,
месца жыхарства якiх невядома,  дзецi адабраныя  ў  бацькаў  паводле
рашэння суда, ад якiх бацькi адмовiлiся, падкiнутыя дзецi/.
     Па рашэнню мясцовых Саветаў народных дэпутатаў  у  дзiцячы  дом
могуць  накiроўвацца  дзецi,  якiя  засталiся без апекi бацькоў i па
iншых прычынах.
     У дзiцячы  дом  пры  наяўнасцi  неабходных умоў могуць прымацца
дзецi i ў больш раннiм узросце.

     8. Дзецi-сiроты i дзецi,  якiя  засталiся  без  апекi  бацькоў,
члены  адной сям'i /браты,  сёстры/ абавязкова ўладкоўваюцца ў адзiн
дзiцячы дом,  адну групу /сям'ю/,  за выключэннем тых выпадкаў, калi
па  медыцынскiх  паказаннях цi iншых прычынах выхаванне гэтых дзяцей
павiнна ажыццяўляцца асобна.
     Пры камплектаваннi  рознаўзроставай  групы /сям'i/ ўлiчваецца i
псiхалагiчная сумяшчальнасць дзяцей.

     9. Накiраванне ў  дзiцячыя  дамы  выдаецца  на  аснове  рашэння
раённага  /гарадскога/  Савета народных дэпутатаў па месцы жыхарства
дзiцяцi абласнымi, раённымi, гарадскiмi органамi адукацыi.

     10. На  кожнае  дзiця  цi  падлетка,  якiя   накiроўваюцца   на
выхаванне ў дзiцячы дом, прадстаўляюцца дакументы:
     - рашэнне  выканкама  раённага  /гарадскога/  Савета   народных
дэпутатаў  аб накiраваннi дзiцяцi ў дзiцячы дом пры немагчымасцi яго
ўсынаўлення /удачарэння/,  уладкавання ў апякунскую /прыёмную/ сям'ю
або дзiцячы дом сямейнага тыпу;
     - накiраванне органа адукацыi;
     - пасведчанне   аб   нараджэннi   ў   арыгiнале  цi  заключэнне
медыцынскай  камiсii,  якое  сведчыць  аб   узросце   дзiцяцi   (пры
адсутнасцi пасведчання);
     - медыцынская даведка аб стане здароўя;
     - дакумент аб адукацыi /для дзяцей школьнага ўзросту/;
     - дакументы  аб  бацьках   цi   асобах,   якiя   iх   замяняюць
/пасведчанне  аб смерцi бацькоў,  iншыя дакументы,  якiя сведчаць аб
адсутнасцi бацькоў цi iх нежаданнi выхоўваць уласных дзяцей/;
     - даведка аб наяўнасцi i месцажыхарстве братоў,  сясцёр,  iншых
блiзкiх сваякоў;
     - даведка  аб  маёмасцi,  што  засталася  пасля смерцi бацькоў,
iншай маёмасцi /дарэннi i iнш./,  звесткi аб асобах,  што адказваюць
за яе захаванне;
     - дакументы аб захаваннi жылога памяшкання за непаўналетнiмi;
     - пенсiённая  кнiжка  дзiцяцi,  копiя рашэння суда аб спагнаннi
алiментаў /пры атрыманнi iх на дзiця адным з бацькоў цi асобай, якая
замяняе бацькоў/.

     11. Пры   заканчэннi   тэрмiна   знаходжання  ў  дзiцячым  доме
выхаванцам выдаецца:
     - пасведчанне аб нараджэннi, пры дасягненнi 16-гадовага ўзросту
таксама пашпарт;
     - даведка аб выхаваннi ў дзiцячым доме сямейнага тыпу;
     - даведка аб стане здароўя;
     - дакумент аб адукацыi /для дзяцей школьнага ўзросту/;
     - дакументы, якiя пацвярджаюць страту бацькоў;
     - звесткi аб братах, сёстрах, блiзкiх сваяках;
     - дакументы,  якiя пацвярждаюць iх права на маёмасць,  грашовыя
сродкi,  якiя  яны  атрымалi  у спадчыну,  жылую плошчу,  якую раней
займалi яны цi iх бацькi,  пенсiённая,  ашчадныя  кнiжкi,  выканаўчы
лiст  на  спагнанне  алiментаў i iншыя дакументы,  калi такiя былi ў
асабовай справе.

     12. У дзiцячым  доме  могуць  пражываць  на  поўным  дзяржаўным
забеспячэннi   выпускнiкi   дзiцячых  дамоў  -  навучэнцы,  студэнты
сярэднiх    спецыяльных    i    вышэйшых    навучальных     устаноў,
прафесiянальна-тэхнiчных  вучылiшчаў  да  заканчэння iмi навучальнай
установы,  калi навучальная ўстанова i  дзiцячы  дом  знаходзяцца  ў
адным або блiзкiм населеным пункце.

     13. Былыя    выхаванцы   -   навучэнцы   сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў,  прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў i студэнты
вышэйшых  навучальных  устаноў,  якiя  прыязджаюць  у дзiцячы дом на
выхадныя, святочныя днi, а таксама на канiкулы, загадам па дзiцячаму
дому залiчваюцца на бясплатнае харчаванне i пражыванне.
     Па рашэнню  мясцовых  Саветаў  народных  дэпутатаў  дапускаецца
бясплатнае пражыванне,  утрыманне ў дзiцячым доме былых  выпускнiкоў
/выхаванцаў/ дзiцячага дома i ў iншых жыццёвых сiтуацыях.


             III. АРГАНIЗАЦЫЯ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦI КАЛЕКТЫВУ
                           ДЗIЦЯЧАГА ДОМА

     14. Жыццядзейнасць   калектыву   дзiцячага   дома  будуецца  на
прынцыпах супрацоўнiцтва дзяцей i дарослых,  педагагiчна абаснаваным
выбары   форм,   сродкаў  i  метадаў  выхавання  i  навучання,  якiя
забяспечваюць  выхаванне  ўсебакова  развiтой   асобы,   падрыхтоўку
выхаванцаў да самастойнага жыцця i працы.
     Задачы выхавання дзяцей  i  падлеткаў  рэалiзуюцца  ў  сумеснай
дзейнасцi    педагагiчнага    калектыву,    калектыву    выхаванцаў,
грамадскасцi.  Важнейшым  сродкам  выхавання   з'яўляецца   калектыў
дзiцячага дома - саюз дзяцей i дарослых,  аб'яднаных агульнай мэтай,
адзiнствам дзеянняў,  гуманнымi  адносiнамi  i  высокай  адказнасцю,
клопатамi старэйшых аб малодшых.

     15. Выхаванцы   дзiцячага  дома  школьнага  ўзросту  вучацца  ў
блiжэйшай агульнаадукацыйнай школе. Дзецi дашкольнага ўзросту могуць
наведваць дзiцячы сад.

     16. Уся навучальна-выхаваўчая работа ў дзiцячым доме вядзецца з
улiкам iнтарэсаў i  схiльнасцей  выхаванцаў  у  цесным  адзiнстве  з
агульнаадукацыйнай  школай  i  дзiцячым  садам,  у якiх навучаюцца i
выхоўваюцца дзецi.

     17. У дзiцячым доме ствараюцца розныя  клубы,  секцыi,  гурткi,
студыi  i  iншыя  самадзейныя  аб'яднаннi  за  кошт уласных сродкаў,
сродкаў  iншых  дзяржаўных  i  грамадскiх   арганiзацый.   Выхаванцы
дзiцячага дома могуць наведваць гурткi i секцыi ў агульнаадукацыйнай
школе, пазашкольных установах.

     18. Аснову ўсёй жыццядзейнасцi дзiцячага дома складае  сумесная
працоўная   дзейнасць  выхаванцаў  i  дарослых,  якая  складаецца  з
вучэбнай  працы,  самаабслугоўвання,   грамадска   карыснай   працы,
навучання  дамаводству,  народным  промыслам,  працы  ў  майстэрнях,
цэхах,  падсобнай гаспадарцы,  кааператывах,  малых прадпрыемствах i
iншых. Выхаванцы маюць права выбiраць любы вiд працоўнай дзейнасцi ў
залежнасцi ад стану здароўя.

     19. У  канiкулярны  час  выхаванцы  дзiцячага  дома   школьнага
ўзросту  забяспечваюцца  пуцёўкамi ў аздараўленчыя летнiкi,  летнiкi
працы i адпачынку,  для  дзяцей  дашкольнага  ўзросту  ў  летнi  час
арганiзуецца адпачынак на дачы.

     20. У  выпадку  парушэння  норм  i правiлаў калектыўнага жыцця,
пашкоджання маёмасцi i абсталявання  дзiцячага  дома  да  выхаванцаў
могуць  быць прыняты меры ўздзеяння /заўвага,  вымова/ i iншыя меры,
прадугледжаныя Уставам дзiцячага дома.


                IV. КIРАВАННЕ ДЗIЦЯЧЫМ ДОМАМ. КАДРЫ.
                 ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ЧЛЕНАЎ КАЛЕКТЫВУ

     21. Кiраванне  дзiцячым домам ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў
дэмакратыi, галоснасцi i шырокага самакiравання.

     22. Вышэйшым органам самакiравання  дзiцячага  дома  з'яўляецца
агульны  сход  калектыву  дзiцячага дома,  якi праводзiцца не радзей
аднаго разу ў год.

     Агульны сход:
     - выбiрае адкрытым  або  тайным  галасаваннем  савет  дзiцячага
дома, яго старшыню i намеснiкаў, вызначае тэрмiн iх паўнамоцтваў;
     - прымае статут дзiцячага  дома  i  ўносiць  у  яго  неабходныя
змяненнi;
     - зацвярджае  асноўныя  напрамкi   развiцця   дзiцячага   дома,
павышэння якасцi i эфектыўнасцi навучальна-выхаваўчага працэсу.

     23. У   перыяд   памiж   агульнымi   сходамi  вышэйшым  органам
самакiравання  выступае  савет  дзiцячага  дома,  якi   будуе   сваю
дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб Савеце дзiцячага дома, якое
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     24. Непасрэднае кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчым  працэсам  i
бягучай   дзейнасцю  дзiцячага  дома  ажыццяўляюць  дырэктар  i  яго
намеснiкi па навучальна-выхаваўчай рабоце,  якiя назначаюцца раённым
/гарадскiм/  аддзелам  адукацыi цi ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама
/Мiнскага  гарвыканкама/.  Яны  арганiзуюць  выкананне  Закона   "Аб
адукацыi   ў   Рэспублiцы   Беларусь"  i  iншых  заканадаўчых  актаў
Рэспублiкi Беларусь,  рашэнняў агульнага сходу  i  савета  дзiцячага
дома.
     Савет дзiцячага дома мае права ставiць пытанне  перад  аддзелам
адукацыi  рай(гар)выканкама  або  ўпраўленнем  адукацыi аблвыканкама
/Мiнскага  гарвыканкама/  аб  вызваленнi  дырэктара  з   пасады   цi
рэкамендаваць на яе таго цi iншага педагагiчнага работнiка. Дырэктар
дзiцячага  дома  ўносiць  прапановы  аб  назначэннi  на  пасаду  або
вызваленнi з яе свайго намеснiка па навучальна-выхаваўчай рабоце.

     25. Дырэктар дзiцячага дома мае права:
     - ажыццяўляць     кантроль     за     ходам     i      вынiкамi
навучальна-выхаваўчага  працэсу,   захаваннем   патрабаванняў  аховы
дзяцiнства i працы;
     - вызначаць   штатны   расклад   з  улiкам  прыкладных  штатных
нарматываў /дадатак 1/,  устанаўлiваць надбаўкi да службовых акладаў
i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя дасягненнi ў працы;
     - прымаць i звальняць  ва  ўстаноўленым  парадку  педагагiчных,
медыцынскiх работнiкаў i абслуговы персанал дзiцячага дома;
     - вызначаць па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам  педагагiчную
нагрузку;
     - набываць,  арандаваць,   заказваць неабходнае дзiцячаму  дому
абсталяванне  i  iншыя  матэрыяльныя рэсурсы ў любых прадпрыемствах,
арганiзацыях,  кааператывах, у рознiчнай сетцы, камiсiйных магазiнах
цi ў асоб па безнаяўнаму або наяўнаму разлiку;
     - заключаць дагаворы з арганiзацыямi, прадпрыемствамi, асобамi,
у  тым лiку i выхаванцамi дзiцячага дома,  на выкананне розных вiдаў
будаўнiча-мантажных работ, работ па бягучаму рамонту дзiцячага дома,
афармленню i гаспадарчаму ўтрыманню памяшканняў, збудаванняў i iнш.;
     - заключаць  дагаворы  на  аказанне   дзiцячым   домам   паслуг
грамадзянам, прадпрыемствам, арганiзацыям, установам;
     - заключаць  дагаворы  аб  стварэннi   аб'яднанняў   з   iншымi
навучальна-выхаваўчымi,    навуковымi,   пазашкольнымi   ўстановамi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi розных форм уласнасцi;
     - на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за паспяховыя вынiкi
дзейнасцi;
     - адмяняць  рашэннi  савета дзiцячага дома ў выпадку,  калi яны
супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,  Закону "Аб  адукацыi  ў
Рэспублiцы Беларусь" i iншым заканадаўчым актам Рэспублiкi Беларусь,
гэтаму Палажэнню.
     Iншыя спрэчныя пытаннi,  якiя ўзнiкаюць памiж саветам дзiцячага
дома i дырэктарам,  вырашаюцца раённым /гарадскiм/ аддзелам адукацыi
цi ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама /Мiнскага гарвыканкама/.

     26. Дырэктар абавязаны:
     - выконваць   абавязкi   дзяржаўнага   апекуна   выхаванцаў   i
ажыццяўляць iх прававую i сацыяльную абарону;
     - ажыццяўляць  меры  па  ўсынаўленню  /удачарэнню/  выхаванцаў,
уладкаванню iх у апякунскую /прыёмную/ сям'ю,  дзiцячы дом сямейнага
тыпу;
     - арганiзоўваць    выхаваўча-адукацыйны   працэс,   ажыццяўляць
кантроль за якасцю i эфектыўнасцю работы дзiцячага дома,  выкананнем
патрабаванняў аховы дзяцiнства i працы;
     - арганiзоўваць   у   адпаведнасцi   з   дзеючымi   нарматывамi
рацыянальнае   харчаванне  выхаванцаў,  забеспячэнне  iх  неабходным
абмундзiраваннем,  iнвентаром,  медыцынскае абслугоўванне, стварэнне
ўмоў, наблiжаных да сямейных;
     - ажыццяўляць  меры  па  пошуку  бацькоў,  якiя  ўхiляюцца   ад
выхавання  дзяцей,  i  пазбаўленнi iх бацькоўскiх правоў,  у асобных
выпадках па назначэннi пенсii з выпадку страты кармiцеля;
     - кантраляваць   паступленне  пенсii  i  алiментаў  на  асобныя
рахункi выхаванцаў;
     - ствараць   спрыяльныя   ўмовы   для  развiцця  схiльнасцей  i
здольнасцей выхаванцаў, творчай дзейнасцi педагагiчных i медыцынскiх
работнiкаў,  прымянення  iмi  перадавых  форм  i метадаў выхавання i
навучання, правядзення педагагiчных эксперыментаў;
     - арганiзаваць    ўладкаванне    выхаванцаў    пасля   выпуску,
матэрыяльнае   забеспячэнне,    стварэнне    для    iх    неабходных
жыллева-бытавых умоў,  падтрымлiваць  з  iмi  пастаянную  сувязь,  у
выпадку неабходнасцi аказваць iм ўсямерную дапамогу;
     - аказваць падтрымку ў рабоце настаўнiкам i дзiцячым грамадскiм
арганiзацыям;
     - выносiць  найбольш  важныя  пытаннi  жыцця  дзiцячага дома на
абмеркаванне агульнага сходу,  савета дзiцячага дома,  педагагiчнага
савета;
     - выконваць  рашэннi,   прынятыя   агульным   сходам,   саветам
дзiцячага   дома,   загады   i  распараджэннi  вышэйстаячых  органаў
кiравання.

     27. Намеснiк  дырэктара  па  навучальна-выхаваўчай  рабоце  мае
права:
     - ажыццяўляць  кантроль  за  якасцю   выхавання   i   навучання
выхаванцаў;
     - аналiзаваць прафесiйную дзейнасць педагогаў;
     - уносiць  прапановы  па  ўдасканаленню  навучальна-выхаваўчага
працэсу,  арганiзацыi метадычнай работы, формах i тэрмiнах павышэння
квалiфiкацыi педагогаў;
     - на  матэрыяльнае  i  маральнае  заахвочванне  за  арганiзацыю
навучальна-выхаваўчай i метадычнай дзейнасцi.

     28. Намеснiк    дырэктара   па   навучальна-выхаваўчай   рабоце
абавязаны:
     - арганiзоўваць  работу па ўсынаўленню (удачарэнню) выхаванцаў,
iх уладкаванню ў апякунскую (прыемную) сям'ю,  дзiцячы дом сямейнага
тыпу;
     - ажыццяўляць абарону правоў i iнтарэсаў дзяцей;
     - сумесна  з  педагагiчным  калектывам,  выхаванцамi,  школамi,
пазашкольнымi  ўстановамi,  прадстаўнiкамi  грамадскасцi  з   улiкам
iндывiдуальных   асаблiвасцей   дзяцей,  мясцовых  умоў  ствараць  i
рэалiзоўваць праграмы выхаваўчай дзейнасцi;
     - ажыццяўляць      кантроль     за     ходам     i     вынiкамi
навучальна-выхаваўчага працэсу;
     - сумесна з адмiнiстрацыяй школы,  рэгуляваць вучэбную нагрузку
выхаванцаў;
     - арганiзоўваць  удзел  калектыву  дзiцячага  дома  ў  аглядах,
конкурсах,  якiя  праводзяцца  дзяржаўнымi  органамi  кiравання,  iх
метадычнымi службамi;
     - арганiзоўваць метадычную работу з педагогамi;
     - забяспечваць навучальна-выхаваўчы працэс неабходнымi сродкамi
навучання;
     - арганiзоўваць    i   кантраляваць   працоўную   (прафесiйную)
падрыхтоўку    выхаванцаў,    iх    грамадска    карысную     працу,
працаўладкаванне.

     29. Выхавальнiк мае права:
     - на выбар форм i метадаў  арганiзацыi  выхавання  i  навучання
дзяцей;
     - праводзiць ва ўстаноўленым парадку эксперыменты па прымяненню
новых методык, iншых сродкаў выхавання i навучання;
     - на атэстацыю ў адпаведнасцi з iснуючым палажэннем;
     - на выбар форм павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi;
     - выбiраць i быць выбраным у савет дзiцячага  дома  i  ў  iншыя
органы самакiравання;
     - на павагу сваей годнасцi;
     - на   заахвочванне  за  поспехi  ў  педагагiчнай  дзейнасцi  i
выхаваннi падрастаючага пакалення.

     30. Выхавальнiк абавязаны:
     - устанаўлiваць  гуманныя,  даверлiвыя  адносiны з выхаванцамi,
праяўляючы патрабавальнасць i павагу да асобы дзiцяцi, клапацiцца аб
дзецях,  стварэннi для iх неабходных жыллёва-бытавых умоў,  сямейнай
утульнасцi i цеплынi, захоўваць iх здароўе i жыццё;
     - умацоўваць  i  развiваць  сваяцкiя,  сямейныя  адносiны памiж
дзецьмi групы (сям'i);
     - ствараць   максiмальна   спрыяльныя   ўмовы  для  разумовага,
маральнага,  эмацыянальнага i фiзiчнага развiцця дзяцей, развiцця iх
здольнасцей   i  схiльнасцей,  падрыхтоўку  выхаванцаў  да  жыцця  i
самастойнай працоўнай дзейнасцi;
     - развiваць  навыкi самакiравання жыццядзейнасцi дзяцей у групе
(сям'i),  арганiзоўваць iх калектыўную i  iндывiдуальную  дзейнасць,
выкананне ўстава дзiцячага дома i рэжыму дня;
     - выбiраць найбольш аптымальныя тэхналогii i формы  арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага   працэсу   з  улiкам  псiхолага-педагагiчных
асаблiвасцей дзяцей;
     - фармiраваць  у  выхаванцаў  навыкi  аналiзу  i  арыентацыi  ў
сучасных сацыяльна-эканамiчных працэсах, грамадскiя якасцi, культуру
паводзiн;
     - павышаць свой навукова-педагагiчны  ўзровень  i  педагагiчнае
майстэрства;
     - валодаць высокiмi маральнымi якасцямi;
     - выконваць   рашэннi,   прынятыя   агульным   сходам,  саветам
дзiцячага дома, загады i ўказаннi адмiнiстрацыi;
     - арганiзоўваць  выпуск  i  ўладкаванне  выхаванцаў,  сумесна з
органамi апекi клапацiцца аб iх матэрыяльным забеспячэннi, стварэннi
для iх неабходных жыллёва-бытавых ўмоў;
     - забяспечваць захаванне матэрыяльных каштоўнасцей, замацаваных
за выхаванцамi групы (сям'i).

     31. Выхаванец дзiцячага дома мае права:
     - на  прававую  i  сацыяльную  абароненасць  у  адпаведнасцi  з
Законам "Аб правах дзiцяцi",  iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi
Беларусь;
     - на павагу сваёй годнасцi;
     - на дапамогу педагогаў у  авалоданнi  ведамi,  падрыхтоўцы  да
самастойнага жыцця i працы;
     - на бяспечныя ўмовы i ахову  здароўя  ў  працэсе  выхавання  i
навучання;
     - на заахвочванне i ўзнагароджанне за поспехi ў самавыхаваннi i
навучаннi;
     - прадстаўляць дзiцячы дом у  конкурсах,  аглядах,  алiмпiядах,
спаборнiцтвах  i  iншых  мерапрыемствах  ў  адпаведнасцi  са  сваiмi
магчымасцямi;
     - прымаць  удзел  у  размеркаваннi  заробленых  дзiцячым  домам
сродкаў;
     - выказваць   сваю   думку   пры   атэстацыi,   заахвочваннi  i
ўзнагароджаннi членаў калектыву дзiцячага дома;
     - выбiраць i быць выбраным у савет дзiцячага дома, iншыя органы
самакiравання.

     32. Выхаванец абавязаны:
     - старанна  вучыцца,  авалодваць трывалымi ведамi i практычнымi
навыкамi, быць дысцыплiнаваным, клапацiцца пра гонар дзiцячага дома,
падтрымлiваць яго традыцыi;
     - не  прынiжаць  годнасцi  людзей,  паважаць   iх   погляды   i
перакананнi;
     - дастойна паводзiць сябе ў дзiцячым  доме  i  за  яго  межамi,
праяўляць   павагу   да   старэйшых   i  равеснiкаў,  мiласэрднасць,
чалавечнасць;
     - беражлiва  i  з  павагай адносiцца да нацыянальнай гiсторыi i
культуры свайго i iншых народаў;
     - берагчы  родную  прыроду  i  навакольны  свет,  iх  багацце i
хараство;
     - падпарадкоўвацца  рашэнням агульнага сходу,  савета дзiцячага
дома,  указанням i загадам дырэктара i яго намеснiкаў, патрабаванням
педагогаў i iншых супрацоўнiкаў дзiцячага дома;
     - актыўна ўдзельнiчаць у грамадска  карыснай  працы,  рыхтаваць
сябе да самастойнага жыцця i працоўнай дзейнасцi.

     33. У  дзiцячым  доме  ствараецца педагагiчны савет,  асноўнымi
задачамi якога  з'яўляецца  выбар  разнастайных  кампанентаў  зместу
выхавання,  форм, метадаў павышэння навучальна-педагагiчнага ўзроўню
педагогаў.  Савет арганiзуе работу па вывучэнню педагогамi  сучасных
навучальна-выхаваўчых  тэхналогiй,  садзейнiчае  развiццю iх творчых
iнiцыятыў,  распаўсюджванню педагагiчнага вопыту,  уносiць прапановы
пры  атэстацыi  аб  прысваеннi  педагогам квалiфiкацыйных катэгорый,
рэкамендуе iх на курсы павышэння  квалiфiкацыi,  стажыроўку,  прымае
рашэннi па iншых пытаннях прафесiйнай дзейнасцi работнiкаў,  стварае
секцыi, аб'яднаннi i г.д.
     Парадак работы   педагагiчнага   савета   вызначаецца  статутам
дзiцячага дома.

     34. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей  ажыццяўляе ўрач-педыятар,
урач-стаматолаг i сярэднi медыцынскi персанал.
     Лячэбна-кансультацыйная дапамога ўрачоў  iншых  спецыяльнасцей,
пры наяўнасцi паказанняў,  ажыццяўляецца палiклiнiкай раёна,  у якiм
знаходзiцца дзiцячы дом.

     35. Медыцынскiя работнiкi нясуць адказнасць за  арганiзацыю  не
меньш  як  2  разы  ў  год  паглыбленага медыцынскага агляду дзяцей,
сваечасовае накiраванне дзяцей на спецыялiзаванае лячэнне, уключэнне
iх  у  рэабiлiтацыйныя  мерапрыемствы,  захоўванне  ў  дзiцячым доме
санiтарна-гiгiенiчнага i процiэпiдэмiчнага рэжыму,  рэжым  i  якасць
харчавання дзяцей, дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак.

     36. Псiхалагiчнае  забеспячэнне  жыццядзейнасцi  дзiцячага дома
ўскладаецца на псiхолага,  якi працуе ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
псiхалагiчнай  службе  ва  ўстановах  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi.

     37. Адносiны  памiж  дзiцячым  домам  i   раённым   (гарадскiм)
аддзелам  адукацыi  або  ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама (Мiнскага
гарвыканкама)  у  залежнасцi  ад  падпарадкавання   дзiцячага   дома
будуюцца  на  прынцыпах  галоснасцi i дэмакратыi.  Органы ўпраўлення
забяспечваюць дзiцячы  дом  фiнансавымi  i  матэрыяльнымi  сродкамi,
педагагiчнымi   кадрамi,   падручнiкамi  i  дапаможнiкамi  згодна  з
заяўкамi, садзейнiчаюць  удасканаленню навучальна-выхаваўчай работы,
умацаванню i развiццю матэрыяльнай  базы, ствараюць неабходныя ўмовы
для  павышэння квалiфiкацыi  кадраў. Яны  забяспечваюць кантроль  за
рэалiзацыяй дзяржаўнай  палiтыкi ў галiне адукацыi  i абароны правоў
дзяцей.


        V. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА, ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
                   ДЗЕЙНАСЦЬ, ПРАВАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

     38. Дзiцячы  дом  павiнен  мець  неабходны  набор  збудаванняў,
памяшканняў,    iнжынерныя    камунiкацыi,   падсобную   гаспадарку,
абсталяванне  для  арганiзацыi  пазакласнай  дзейнасцi,   пражывання
дзяцей, арганiзацыi летняй працы i адпачынку.
     У набор  памяшканняў  для   функцыянiравання   дзiцячага   дома
ўваходзяць  кватэры  (пакоi)  для  пражывання  рознаўзроставых  груп
(сямей),  актавая i спартыўная залы,  кiназала,  басейн,  пакоi  для
самападрыхтоўкi,  псiхалагiчнай разгрузкi,  вiдэасалон,  гульнятэкi,
трэнажорныя залы,  медыцынскi блок, цэхi i вучэбныя майстэрнi, пакоi
гiгiены,  ванна-душавыя памяшканнi, сушылкi, бытавыя пакоi, пральня,
гароднiнасховiшча, падсобныя i iншыя памяшканнi.

     39. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў забяспечваюць своечасовы
капiтальны i бягучы рамонт будынкаў i збудаванняў, выдзяляюць лiмiты
на аснашчэнне дзiцячага дома.

     40. Памяшканнi дзiцячага дома абсталёўваюцца i эксплуатуюцца  ў
адпаведнасцi  з  правiламi  тэхнiкi бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнымi
нормамi.  Умацаванне i развiццё  матэрыяльнай  базы  дзiцячага  дома
ажыццяўляецца  за кошт бюджэтных i дадатковых сродкаў,  а таксама за
кошт фiнансавых сродкаў  дзiцячага  дома,  дабрачынных  асiгнаванняў
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i прыватных асоб.

     41. Работнiкi  дзiцячага  дома,  выхаванцы,  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  нясуць  адказнасць  за  пашкоджанне  збудаванняў   i
памяшканняў  дзiцячага  дома,  вучэбнага  абсталявання,  iнвентару i
iншай маёмасцi дзiцячага дома.

     42. Бiблiятэка   дзiцячага    дома    з'яўляецца    абавязковым
структурным падраздзяленнем дзiцячага дома. Яна павiнна садзейнiчаць
працэсу  навучання  i  выхавання  дзяцей,   павышэнню   квалiфiкацыi
работнiкаў  дзiцячага  дома.  Задачы,  змест  i  арганiзацыя  работы
бiблiятэкi  дзiцячага  дома  вызначаюцца  Палажэннем   аб   школьнай
бiблiятэцы, зацверджанае Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Колькасць адзiнак     супрацоўнiкаў     школьнай     бiблiятэкi
ўстанаўлiваецца дырэктарам дзiцячага дома,  зыходзячы з неабходнасцi
бiблiятэчнага абслугоўвання.

     43. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць дзiцячага дома  будуецца  ў
адпаведнасцi   з  асноўнымi  палажэннямi  гаспадарчага  механiзму  ў
сiстэме адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Аплата працы   работнiкаў  дзiцячага  дома  i  iх  матэрыяльнае
стымуляванне ажыццяўляецца ў межах адзiнага фонду аплаты працы.

     44. Фiнансавыя сродкi дзiцячага дома знаходзяцца ў  поўным  яго
распараджэннi.  Права размеркавання гэтых сродкаў належыць дырэктару
дзiцячага дома.

     45. Дзiцячы дом з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае  пячатку  з
выявай  Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем,
штамп з назвай дзiцячага дома,  разлiковы i iншыя рахункi ў  банках,
якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

     46. Дзiцячы  дом  вядзе  дакументацыю  па  вызначанай  форме  i
прадстаўляе  справаздачнасць  органам  адукацыi  па  падначаленасцi.
Справаздачнасць  дзiцячага  дома  прадстаўляецца  ў  адпаведнасцi  з
патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi.


                       6. МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI

     47. Дзiцячыя    дамы    могуць   удзельнiчаць   у   мiжнародным
супрацоўнiцтве  па  праблемах  адукацыi  i   выхавання   дзяцей   ва
ўстаноўленым парадку.
     Дзiцячы дом,  выкарыстоўваючы наяўныя мiжнародныя  сувязi,  мае
права  заключаць  пагадненнi  з замежнымi адукацыйнымi i выхаваўчымi
ўстановамi аб абмене  выкладчыкамi  i  дзецьмi,  стварэннi  сумесных
(асацыiраваных)   устаноў,   правядзеннi   сумесных   мерапрыемстваў
(канферэнцыi,  летнiкi i г.д.),  а таксама  ўступаць  у  мiжнародныя
арганiзацыi ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

     48. Дзiцячы  дом  можа  ва  ўстаноўленым парадку атрымаць права
знешне-эканамiчнай дзейнасцi,  заключаць ад  свайго  iмя  здзелкi  i
здзяйсняць  iншыя юрыдычныя акты з замежнымi контрагентамi.  Дзiцячы
дом  можа  сумесна  з  замежнымi  фiрмамi  ствараць   на   тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь сумесныя прадпрыемствы ў парадку,  устаноўленым
Законам.

                                       Дадатак 1
                                       да Палажэння аб дзiцячым доме
                                       змешанага тыпу


                             ПРЫКЛАДНЫЯ
          штатныя нарматывы дзiцячых дамоў змешанага тыпу

     I. Медыцынскiя кадры

 --T--------------------------T-------------------------------------
 N ¦     Найменне  пасады     ¦Колькасць груп выхаванцаў i колькасць
   ¦                          ¦                пасад
   ¦                          +-------------T-----------T-----------
   ¦                          ¦     3-5     ¦   6-8     ¦    звыш 8
 --+--------------------------+-------------+-----------+-----------
 1 ¦       2                  ¦      3      ¦    4      ¦    5
 --+--------------------------+-------------+-----------+-----------

 1.  Урач-педыятр                   1           1           1
 2.  Урач-стаматолаг                0,5         0,5         0,5
 3.  Медыцынская сястра
     для кругласутачнага
     дзяжурства                     4           4,5         4,5
 4.  Медыцынская сястра
     iзалятара                        -         0,5         0,5
 5.  Медыцынская сястра па
     фiзiятэрапii (пры
     наяўнасцi
     фiзiятэрапеўтычнага
     кабiнета i адпаведнага
     абсталявання)                  0,5         0,5         0,5
 6.  Дыетычная медыцынская
     сястра                         0,5         1           1

     7. Санiтарка  -  адпаведна  наяўнасцi  пасад медыцынскiх сясцёр
iзалятара,  фiзiятэрапеўтычнага кабiнета  ўводзiцца  па  0,5  пасады
санiтарак.

     II. Педагагiчныя кадры, адмiнiстрацыйна-абслуговы персанал

     1. Колькасць  штатных  пасад  вызначаецца  дырэктарам дзiцячага
дома з улiкам колькасцi груп, спецыфiкi кантынгенту дзяцей, умоў для
iх навучання, выхавання, лячэння, аздараўлення, захавання iх жыцця.
     Рэкамендуецца ўвядзенне   пасад   намеснiкаў    дырэктара    па
гаспадарчай рабоце, музычнага кiраўнiка, загадчыка бiблiятэкi.

     2. Колькасць  выхавальнiкаў  на  кожную групу ўстанаўлiваецца з
разлiку iх работы ў дзень:  у групах выхаванцаў школьнага ўзросту  -
рэжыму  дня,  але  не  больш за 10 гадзiн,  у дашкольных групах - 14
гадзiн.
     У нядзельныя,  святочныя  i  канiкулярныя  днi для груп дзяцей,
якiя  засталiся  ў  гэтыя  днi  ў  дзiцячым  доме,  гадзiны   работы
выхавальнiкаў павялiчваюцца да 14 гадзiн.

     3. Для   начнога   дзяжурства  ўводзiцца  пасада  выхавальнiка.
Колькасць iх на кожны спальны корпус вызначаецца з разлiку:
     - пры наяўнасцi ў спальным корпусе да 100 дзяцей - 2,3 адзiнкi;
     - пры наяўнасцi ў спальным корпусе больш за 100  дзяцей  -  2,3
адзiнкi на кожны паверх спальнага корпуса.

     4. Пасада  прыбiральшчыка службовых памяшканняў устанаўлiваецца
з разлiку I пасада на кожныя 250 кв.м прыбiраемай плошчы.

     III. Прыкладныя штатныя нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
выкарыстоўваюцца  пры  распрацоўцы  i  зачвярджэння штатаў дзiцячага
дома змешанага тыпу з улiкам мясцовых умоў.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 194/12.
 Дата:  28.01.94 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России