МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
Узгоднена
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Г.П.Бадзей
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
===
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования и науки от 9 января 1997
г. № 5 (рег. № 1742/12);
Постановление Министерства образования от 16 февраля
2001 г. № 9 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/5446 от 29.03.2001 г.);
Постановление Министерства образования от 4 августа 2006
г. № 77 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/14825 от 09.08.2006 г.)].
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Вышэйшая адукацыя як частка сiстэмы бесперапыннай адукацыi
служыць задавальненню патрэбнасцi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у
набыццi прафесiйных ведаў i ўменняў у выбранай сферы дзейнасцi.
Вышэйшую адукацыю можна набыць на базе сярэдняй, сярэдняй
спецыяльнай i сярэдняй прафесiйнай адукацыi ў дзяржаўных i
недзяржаўных вышэйшых навучальных установах.
Вышэйшая адукацыя ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляецца
двухузроўневай *). Асобы, якiя паступiлi ў ВНУ, навучаюцца па
вучэбных планах вышэйшай адукацыi i па жаданнi, дадаткова па планах
бакалаўрскай падрыхтоўкi. Па заканчэннi навучання iм адпаведна
выдаецца дыплом устаноўленага ўзору аб вышэйшай адукацыi з назвай
квалiфiкацыi i можа прысвойвацца акадэмiчная ступень бакалаўра
навукi цi бакалаўра адукацыi ў галiне адпаведнай навукi. Асобы, якiя
набылi вышэйшую адукацыю, маюць права працягваць навучанне для
атрымання спецыялiзаванай вышэйшай адукацыi i ступенi магiстра
(апошняе пры наяўнасцi ступенi бакалаўра).
________________
*) пераход ажыццяўляецца паступова да 1997 года.
II. ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
Для арганiзацыi вучэбнага працэсу з мэтай атрымання вышэйшай
адукацыi ствараюцца дзяржаўныя i недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя
ўстановы.
Асноўнымi тыпамi ВНУ ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца:
унiверсiтэт;
акадэмiя;
iнстытут;
вышэйшы каледж.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюцца (лiквiдуюцца) па
рашэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.
Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюцца як
юрыдычнымi, так i асабiстымi прадпрымальнiкамi.
___________________________________________________________--
Абзац восьмой раздела II - с изменениями, внесенными
постановлением Министерства образования от 16 февраля 2001
г. N 9 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/5446
от 29.03.2001 г.)
Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюцца як
юрыдычнымi, так i фiзiчнымi асобамi.
___________________________________________________________--
Правы на падрыхтоўку бакалаўраў i магiстраў надаюцца вышэйшым
навучальным установам рашэннем Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь па вынiках атэстацыi ВНУ.
Вышэйшая навучальная ўстанова дзейнiчае на аснове статута, якi
распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут
вышэйшай навучальнай установы зацвярджаецца заснавальнiкам.
Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) вышэйшай
навучальнай установы як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у
яе статут ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi.
___________________________________________________________--
Абзац десятый раздела II - в редакции постановления
Министерства образования от 16 февраля 2001 г. N 9
(зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/5446 от
29.03.2001 г.)
Вышэйшыя навучальныя ўстановы дзейнiчаюць на падставе
статута, распрацаванага ў адпаведнасцi з прыкладнымi
палажэннямi аб ВНУ i статуце ВНУ Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i рэгiструюцца апошнiм.
___________________________________________________________--
Статус унiверсiтэта або акадэмii надаецца ВНУ пасля iх
атэстацыi ва ўстаноўленым парадку.
___________________________________________________________--
Абзац 11 раздела II - в редакции приказа Министерства
образования и науки от 9 января 1997 г. N 5 (рег. N 1742).
Статут вызначае структуру вучэбных, навуковых
падраздзяленняў, схему кiравання ВНУ.
___________________________________________________________--
Кiраўнiцтва ўстановай адукацыi ажыццяўляе кiраўнiк, якi
прызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
___________________________________________________________--
Часть восьмая пункта 2 - с изменениями, внесенными
постановлением Министерства образования от 4 августа 2006
г. № 77 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/14825 от 09.08.2006 г.)
Рэктар дзяржаўнай ВНУ назначаецца органам кiравання па
падпарадкаванасцi ВНУ.
___________________________________________________________--
Асноўным вучэбным падраздзяленнем ВНУ з'яўляецца кафедра,
дзейнасць якой рэгулюецца Палажэннем аб кафедрах ВНУ Рэспублiкi
Беларусь. У склад ВНУ могуць уваходзiць навучальна-навуковыя,
навукова-даследчыя, вытворчыя i iншыя падраздзяленнi, якiя маюць
статус структурных адзiнак ВНУ.
___________________________________________________________--
Абзац тринадцатый раздела II - с изменениями, внесенными
постановлением Министерства образования от 16 февраля 2001
г. N 9 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/5446
от 29.03.2001 г.)
Асноўным вучэбным падраздзяленнем ВНУ з'яўляецца
кафедра, дзейнасць якой рэгулюецца Палажэннем аб кафедрах
ВНУ Рэспублiкi Беларусь. У склад ВНУ могуць уваходзiць
навучальна-навуковыя, навукова-даследчыя, вытворчыя i iншыя
падраздзяленнi, якiя маюць статус структурных адзiнак ВНУ
або юрыдычнай асобы. Названыя структуры дзейнiчаюць на
падставе статутаў, якiя зацвярджаюцца ў вызначаным
заканадаўствам парадку.
___________________________________________________________--
Падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях
i спецыялiзацыях пры ўмове выканання патрабаванняў, выкладзеных у
дадзеным палажэннi ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх кiравання па
падпарадкаванасцi, у недзяржаўных ВНУ - на падставе лiцэнзii,
выдадзенай Мiнiстэрствам адукацыi.
___________________________________________________________--
Абзац 14 раздела II - в редакции приказа Министерства
образования и науки от 9 января 1997 г. N 5 (рег. N 1742).
Падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па
спецыяльнасцях, адкрыццё якiх у дзяржаўных ВНУ робiцца
органам кiравання па падпарадкаванасцi ВНУ.
Дзяржаўныя ВНУ могуць збiраць плату за аказанне дадатковых
паслуг студэнтам у наступных выпадках:
- лiквiдацыя акадэмiчнай рознiцы пры пераводах, аднаўленнях;
- праходжанне паўторнага курса навучання;
- вывучэнне дадатковых курсаў, не звязаных з адпаведнай
спецыяльнасцю i не прадугледжаных вучэбным планам, па якому
навучаецца студэнт;
- прыём звыш кантрольных лiчбаў плана тых, хто станоўча здаў
уступныя экзамены, але не прайшоў па конкурсе;
- атрыманне другой вышэйшай адукацыi.
___________________________________________________________--
В абзаце 20 раздела II слова "падрыхтоўка да паступлення ў
ВНУ" исключены приказом Министерства образования и науки от
9 января 1997 г. N 5 (рег. N 1742).
Экстэрнат ствараецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, як правiла, па гуманiтарных спецыяльнасцях толькi ў
дзяржаўных ВНУ.
Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя прайшлi
атэстацыю i атрымалi статус, кiруюцца ў сваёй дзейнасцi вучэбна-
метадычнай i нарматыўнай дакументацыяй, зацверджанай
Мiнiстэрствам адукацыi. Пры паспяховым ажыццяўленнi вучэбнай
дзейнасцi яны могуць атрымаць дзяржаўную датацыю.
III. ВЫКЛАДЧЫКI I НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНIКI
ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
Выкладчыкi i навуковыя супрацоўнiкi прымаюцца на работу i
вызваляюцца ад работы ў дзяржаўных ВНУ паводле Палажэння аб
парадку замяшчэння вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага
складу.
Звальненне штатных працаўнiкоў з лiку прафесарска-
выкладчыцкага складу ў сувязi са скарачэннем аб'ёму працы можа
рабiцца толькi па заканчэннi навучальнага семестра.
Прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага i навукова-даследчага
складу складаюць не менш за 75% членаў калегiяльных органаў, якiя
вырашаюць вучэбныя, вучэбна-метадычныя i навуковыя пытаннi
дзяржаўных ВНУ.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюць умовы для плённай
навуковай дзейнасцi выкладчыкаў.
Прыцягненне асоб прафесарска-выкладчыцкага складу i
навуковых супрацоўнiкаў да выканання абавязкаў, не звязаных з iх
вучэбнай i навуковай дзейнасцю, без iх згоды не дапускаецца.
Выкладчыкi i супрацоўнiкi ВНУ пры праходжаннi атэстацыi
квалiфiкуюцца з улiкам валодання i ўдасканалення ведаў па
беларускай мове ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы
Беларусь".
IV. СТУДЭНТЫ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
У ВНУ прымаюцца асобы, якiя маюць агульную альбо спецыяльную цi
прафесiйна-тэхнiчную сярэднюю адукацыю. Правiлы прыёму
распрацоўваюцца ВНУ на падставе Парадку прыёму ў вышэйшыя
навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi.
___________________________________________________________--
Абзац 1 раздела IV - с изменениями, внесенными приказом
Министерства образования и науки от 9 января 1997 г. N 5
(рег. N 1742).
У ВНУ прымаюцца асобы, якiя маюць агульную альбо
спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную сярэднюю адукацыю.
Правiлы прыёму распрацоўваюцца ВНУ на падставе тыповых
правiлаў прыёму.
Студэнтам ВНУ з'яўляецца фiзiчная асоба, залiчаная на
навучанне загадам рэктара ВНУ. Студэнту выдаецца студэнцкi бiлет i
залiковая кнiжка зацверджанага ўзору.
Правы i абавязкi студэнтаў рэгулююцца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, а таксама наступнымi нарматыўнымi дакументамi:
статутам ВНУ;
тыпавымi правiламi ўнутранага распарадку ВНУ;
палажэннямi аб атэстацыi студэнтаў i курсавых экзаменах i
залiках;
пагадненнем аб падрыхтоўцы кадраў, заключаным ВНУ з
зацiкаўленым бокам.
V. ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС
Навучанне студэнтаў ажыццяўляецца на падставе вучэбных планаў
спецыяльнасцяў, распрацоўваемых ВНУ i на падставе патрабаванняў,
устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
___________________________________________________________--
Абзац 1 раздела V - с изменениями, внесенными приказом
Министерства образования и науки от 9 января 1997 г. N 5
(рег. N 1742).
Навучанне студэнтаў ажыццяўляецца на падставе вучэбных
планаў спецыяльнасцяў, распрацоўваемых ВНУ i зацвярджаемых
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Па закончаных цыклах навучання праводзiцца атэстацыя
студэнтаў.
Мова навучання ўстанаўлiваецца ВНУ ў парадку, вызначаным
Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
___________________________________________________________--
Абзац 3 раздела V - с изменениями, внесенными приказом
Министерства образования и науки от 9 января 1997 г. N 5
(рег. N 1742).
Мова навучання ўстанаўлiваецца ВНУ ў парадку, вызначаным
Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь". Падрыхтоўка
выкладчыкаў для агульнаадукацыйнай i прафесiйнай школы
вядзецца, як правiла, на беларускай мове.
Арганiзацыя навучальнага працэсу ажыццяўляецца ВНУ, зыходзячы
з забяспячэння якаснай падрыхтоўкi кадраў, стварэння здаровых i
бяспечных умоў вучобы, працы, быту.
Вышэйшая навучальная ўстанова дае студэнтам магчымасць
выбiраць дысцыплiны спецыялiзацый у межах кожнай спецыяльнасцi, а
таксама ўстанаўлiваць асобным студэнтам iндывiдуальныя планы
навучання.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ўстанаўлiваюць парадак
правядзення вучэбных заняткаў, здачы экзаменаў, залiкаў, вучэбных
заданняў. Парадак правядзення атэстацыi студэнтаў, а таксама сiстэму
ацэнкi iх ведаў вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
VI. АСПIРАНТУРА
Аспiрантура ствараецца пры вышэйшых навучальных установах у
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Правам паступлення ў аспiрантуру валодаюць асобы, якiя маюць
вышэйшую адукацыю.
Аспiрантура вядзе падрыхтоўку спецыялiстаў для працы ў якасцi
выкладчыка i (або) ў якасцi навуковага супрацоўнiка.
Да кiраўнiцтва аспiрантамi прыцягваюцца спецыялiсты ў
адпаведнай галiне не залежна ад месца працы.
Навучанне ў аспiрантуры рэгулюецца Палажэннем аб парадку
падрыхтоўкi навукова-педагагiчных кадраў, зацверджаным Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
VII. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ПРАЦЫ
ВНУ праводзяць навуковыя даследаваннi ў адпаведнасцi з
тэматычнымi планамi, якiя зацвярджаюцца вучоным саветам.
Навуковыя даследаваннi фiнансуюцца за кошт сродкаў:
- дзяржаўнага бюджэту на выкананне фундаментальных
даследаванняў па самых важкiх напрамках навукi, тэхнiкi i культуры.
Выдзяленне дзяржаўных сродкаў для гэтых мэт ажыццяўляецца, як
правiла, па вынiках адкрытых конкурсаў;
- адпаведных мiнiстэрстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i
iншых арганiзацый, у тым лiку i замежных, на дагаворных падставах;
- ВНУ у межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.
VIII. ФIНАНСАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦI ВНУ
Крынiцамi фiнансавання з'яўляюцца:
- дзяржаўны бюджэт;
- сродкi мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый i юрыдычных
aсоб, якiя атрыманы ВНУ у якасцi частковай цi поўнай кампенсацыi
затрат на мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў;
- сродкi, атрыманыя за выкананне дагаворных навуковых работ, ад
дзейнасцi па аказанню платных паслуг насельнiцтву, платнага
навучання студэнтаў, выканання сацыяльных i творчых заданняў, ад
рэалiзацыi прадукцыi i iнш.;
- крэдыты банкаў;
- добраахвотныя ўзносы мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў,
арганiзацый (у тым лiку арганiзацый i юрыдычных асоб замежных
краiн).
ВНУ выкарыстоўваюць фiнансавыя сродкi ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай
базы, вучэбна-метадычнага i кадравага
забеспячэння вучэбнага працэса ў вышэйшых
навучальных установах
1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
Агульная плошча памяшканняў, выкарыстоўваемых для навучальнага
працэса, уключаючы арэндуемую, павiнна адпавядаць нарматывам,
прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
Павiнны быць у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных
планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый, кабiнеты, iншыя
памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
Колькасць наяўных дзеючых сродкаў тэхнiчнага забеспячэння,
камп'ютараў, рабочых месцаў павiнна поўнасцю адпавядаць
патрабаванням праграм выкладання дысцыплiн з улiкам неабходнасцi
правядзення самастойнай работы студэнтаў па-за сеткай асноўных
заняткаў.
2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
У структурных падраздзяленнях ВНУ, на факультэтах, кафедрах,
адказных за арганiзацыю вучэбнага працэса i якасць навучання,
павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i рабочыя праграмы
дысцыплiн на бягучы навучальны год, распрацаваныя i зацверджаныя ва
ўстаноўленым парадку.
Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх
агульнанавуковых i спецыяльных дысцыплiнах, што выносяцца на
курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
- для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў
падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, канспектаў лекцый,
вучэбна-метадычных распрацовак на кожныя 25 студэнтаў, якiя
вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
- для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму камплекту
вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных
праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
- па лабараторных работах i самастойных занятках, уключаючы
курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных
матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
Да экземпляраў вучэбна-метадычнай лiтаратуры прыраўноўваюцца
ксеракопii вучэбна-метадычных матэрыялаў i копii на гнуткiх
магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца
студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.
3. Кадравае забеспячэнне.
Выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы, iншыя педагагiчныя
работнiкi, якiя ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, павiнны мець
адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
Штатнымi выкладчыкамi павiнна выконвацца не менш 50% ад
агульнага аб'ёму вучэбнай работы, прадугледжанай вучэбным планам на
бягучы год.
Колькасць выкладчыкаў, якiя знаходзяцца ў штаце данай ВНУ,
павiнна быць не менш 6-цi на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы
навучання i не менш 3-х на кожныя 100 студэнтаў завочнай формы
навучання.
Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў, якiя маюць вучоныя
ступенi i званнi i якiя iх не маюць, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi
са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных курсаў
высокаквалiфiкаванымi лектарамi, якiя, як правiла, маюць вопыт
навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.
___________________________________________________________--
Положение дополнено разделом IX приказом Министерства
образования и науки от 9 января 1997 г. N 5 (рег. N 1742).
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 90/12.
Дата: 12.11.93 г.
|