УЗГОДНЕНА: ЗАЦВЕРДЖАНА
Старшыня Дзяржаўнага загадам Мiнiстра адукацыi
камiтэта Рэспублiкi 28 чэрвеня 1993 г. N 203
Беларусь па працы i
сацыяльнай абароне
насельнiцтва
Р.П.Бадзей
25 кастрычнiка 1993 г.
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
25 кастрычнiка 1993 г.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства образования от 7
августа 2003 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.)
[Змяненнi i дапаўненнi:
Змяненне, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi ад
20 чэрвеня 1994 г. N 177 (рэг.N 426/12) ;
Змяненнi i дапаўненнi, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства
адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N
1572/12) ;
Загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 2 лютага 1999 г.
N 40 (Нацыянальны рэестр - N 8/90 ад 17.02.99 г.)
]
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча /ПТВ/ з'яўляецца
навучальнай установай, якая забяспечвае задавальненне патрэбнасцей
асобы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi i дае ўсiм грамадзянам
Рэспублiкi Беларусь роўныя магчымасцi для атрымання рознага ўзроўню
рабочай квалiфiкацыi i адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i
здольнасцямi, станам здароўя, iснуючымi ўмовамi, сацыяльным заказам
грамадства i дзяржавы.
2. Галоўнымi задачамi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча
з'яўляюцца:
- забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i дарослага
насельнiцтва;
- забеспячэнне ўмоў для атрымання i ўдасканалення
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасцi адукацыi;
- садзейнiчанне гарманiчнаму, усебаковаму развiццю асобы,
поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей, падрыхтоўцы да жыцця i
адаптацыi ў грамадстве;
- стварэнне ўмоў для фiзiчнага ўдасканалення, захавання здароўя
i засваення навыкаў здаровага ладу жыцця; фармiраванне адказнасцi за
сваё здароў'е.
___________________________________________________________--
Пункт 2 раздзела 1 - у рэдакцыi змяненняў i дапаўненняў,
зацверджаных загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23
жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
2. Галоўная задача прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча -
забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i
дарослага насельнiцтва.
Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча забяспечвае ўмовы для
атрымання i ўдасканалення агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi
навучэнцаў, пераемнасць адукацыi.
___________________________________________________________--
3. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца асноўнай
навучальнай установай, якая забяспечвае:
- падрыхтоўку рабочых кадраў з лiку моладзi, скончыўшай базавую
i сярэднюю агульнаадукацыйную школу;
- перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi моладзi i дарослага
насельнiцтва па дагаворах з прадпрыемствамi, аб'яднаннямi i iншымi
арганiзацыямi;
- перападрыхтоўку рабочых кадраў з лiку вызваляемых работнiкаў
i незанятага дарослага насельнiцтва па дагаворах са службамi
занятасцi або прадпрыемствамi, аб'яднаннямi i iншымi арганiзацыямi;
- мэтавую вучобу, падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышенне
квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў для
сельскагаспадарчай вытворчасцi.
___________________________________________________________--
Пункт 3 раздзела 1 пасля 4 абзаца дапоўнен абзацам у
рэдакцыi змяненняў i дапаўненняў, зацверджаных загадам
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370
(рэг.N 1572)
___________________________________________________________--
Падрыхтоўка рабочых кадраў з лiку моладзi ажыццяўляецца ў межах
кантрольных лiчбаў прыёму, якiя вызначаны на падставе заключаных з
прадпрыемствамi, аб'яднаннямi i iншымi арганiзацыямi i службамi
занятасцi дагавораў i з улiкам балансу размеркавання выпускнiкоў
базавай i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы па каналах далейшага
атрымання адукацыi i працаўладкавання.
У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы можа ажыццяўляцца па
дагаворах з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй цi з
агульнаадукацыйнымi школамi - працоўнае /прафесiянальнае/ навучанне
вучняў школ.
4. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча для ажыццяўлення задач,
якiя стаяць перад iмi, мае права распрацоўваць сваю арганiзацыйную
структуру, вызначаць формы арганiзацыi i стымулявання працы.
У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца:
- аддзяленнi па адной або некалькiх сумежных прафесiях
(спецыяльнасцях);
- спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў, вызваляемых работнiкаў i незанятага
насельнiцтва;
- спецыяльныя аддзяленнi па працоўнаму (прафесiянальнаму)
навучанню вучняў школ;
- спецыяльныя аддзяленнi па мэтавай вучобе, падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых
прафесiй i спецыялiстаў сельскагаспадарчай вытворчасцi пры перадачы
вучэбна-курсавых камбiнатаў Мiнсельгасхарча на базу ПТВ;
- спецыяльныя аддзяленнi для асоб з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця;
- другiя спецыяльныя аддзяленнi;
- фiлiялы, якiя дзейнiчаюць на аснове палажэнняў аб iх i
статута навучальнай установы.
___________________________________________________________--
Пункт 4 раздзела 1 - у рэдакцыi змяненняў i дапаўненняў,
зацвержданых загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23
жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
4. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча для ажыццяўлення
задач, якiя стаяць перад iмi, мае права распрацоўваць сваю
арганiзацыйную структуру, вызначаць формы арганiзацыi i
стымулявання працы.
У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца
аддзяленнi, фiлiялы, спецыяльныя аддзяленнi па
перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў,
вызваляемых работнiкаў i незанятага насельнiцтва, па
працоўнаму /прафесiянальнаму/ навучанню вучняў школ, якiя
дзейнiчаюць на аснове Палажэнняў або статута навучальнай
установы.
___________________________________________________________--
5. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча можа функцыянiраваць у
складзе вучэбнага /вучэбна-вытворчага/ комплексу /аб'яднання/,
рэгiянальнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi, якiя ўключаюць на
дагаворнай аснове розныя тыпы навучальных устаноў, прадпрыемстваў i
арганiзацый.
6. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча ствараецца,
рэарганiзуецца i лiквiдуецца ў парадку, якi вызначаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
7. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца юрыдычнай
асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i
штамп са сваiмi найменнямi, разлiковы, валютны i iншыя рахункi ў
банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
8. За прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчам у якасцi базавага
прадпрыемства /аб'яднання, арганiзацыi/ сумесным рашэннем абласных,
раённых i гарадскiх Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемстваў,
аб'яднанняў, арганiзацый замацоўваецца адно або некалькi
прадпрыемстваў, для якiх ажыццяўляецца прыярытэтная падрыхтоўка
рабочых кадраў.
Узаемаадносiны прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з базавымi i
iншымi прадпрыемствамi, арганiзацыямi-заказчыкамi будуюцца на
дагаворнай аснове, якая рэгулюе ўсе бакi ўзаемадзеяння, з пашырэннем
практыкi заключэння трохбаковых дагавораў па форме "навучэнец - ПТВ
- заказчык".
9. У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы падрыхтоўка рабочых
кадраў, а для аграпрамысловага комплексу таксама перападрыхтоўка i
павышэнне iх квалiфiкацыi фiнансуюцца за кошт сродкаў мясцовага
бюджэту ў межах кантрольных лiчбаў прыёму.
Пры прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць быць арганiзаваны
курсы /групы/ паўторнага або дадатковага прафесiянальнага навучання
асобных грамадзян за кошт сродкаў гэтых грамадзян або сродкаў
прадпрыемстваў, кааператываў, iншых арганiзацый, якiя накiравалi iх
на вучобу.
Працоўнае /прафесiянальнае/ навучанне вучняў школ
ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых органаў кiравання адукацыяй
або агульнаадукацыйных школ, а перападрыхтоўка вызваляемых
работнiкаў i незанятага дарослага насельнiцтва - за кошт сродкаў
службы занятасцi або адпаведнага прадпрыемства.
10. Кожнае прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча распрацоўвае на
аснове заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i дадзенага Прыкладнага
палажэння свой Статут i правiлы ўнутранага распарадку, у якiх
адлюстроўваюцца яго спецыфiка i асаблiвасцi.
2. ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧЫ ПРАЦЭС
11. Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i гуманiзацыi адносiн
навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый
i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей
рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры, адзiнства навучання i
выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення.
Выбар сродкаў, метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з улiкам
iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.
Рэзультатыўнасць i эфектыўнасць выхавання навучэнцаў
забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага калектыву ў
цеснай сувязi з бацькамi, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi.
Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў,
клубаў, секцый i другiх грамадскiх аб'яднанняў навучэнцаў i
работнiкаў. Штодзённае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчай работай у
вучэбнай групе ажыццяўляе куратар вучэбнай групы.
___________________________________________________________--
Пункт 11 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 2 февраля 1999 г. N 40 (Национальный реестр
- N 8/90 от 17.02.99 г.)
11. Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i
гуманiзацыi адносiн навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца
на аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага
народа, iншых нацыянальных супольнасцей рэспублiкi,
дасягненняў сусветнай культуры, адзiнства навучання i
выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення.
Выбар сродкаў, метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з
улiкам iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i
ведаў.
Рэзультатыўнасць i эфектыўнасць выхавання навучэнцаў
забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага
калектыву ў цеснай сувязi з бацькамi, дзяржаўнымi i
грамадскiмi арганiзацыямi. Прафесiянальна-тэхнiчнае
вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў, клубаў, секцый
i другiх грамадскiх аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў.
___________________________________________________________--
Пункт 11 раздзела 2 - у рэдакцыi змяненняў i дапаўненняў,
зацверджаных загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23
жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
11. Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i
гуманiзацыi адносiн навучэнцаў i педагогаў.
___________________________________________________________--
12. Падрыхтоўка рабочых, iх перападрыхтоўка i павышэнне
квалiфiкацыi ў прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы ажыццяўляецца па
прафесiях i групах прафесiй, якiя вызначаюцца вучылiшчам сумесна з
прадпрыемствамi - заказчыкамi, службамi занятасцi па ўзгадненню з
органамi кiравання адукацыяй на аснове Часовага Пералiка прафесiй
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь,
дзяржаўных патрабаванняў да прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.
Вучэбна-праграмная дакументацыя для навучання распрацоўваецца i
зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку.
___________________________________________________________--
Пункт 12 раздзела 2 дапоўнен апошнiм сказам у рэдакцыi
змяненняў i дапаўненняў, зацверджаных загадам Мiнiстэрства
адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
___________________________________________________________--
13. Дзяржаўныя патрабаваннi да прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi вызначаюць квалiфiкацыйныя характарыстыкi, якiя
ўстанаўлiваюць патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiкоў.
Квалiфiкацыйныя характарыстыкi распрацоўваюцца навуковымi i
метадычнымi ўстановамi сумесна з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi
Беларусь, галiновымi мiнiстэрствамi i ведамствамi i зацвярджаюцца
ва ўстаноўленым парадку.
Вучэбныя кабiнеты, лабараторыi, майстэрнi, палiгоны,
аўтатрактарадромы, другiя вучэбна-вытворчыя аб'екты, тэхнiка,
абсталяванне, iнструменты i iншыя сродкi навучання эксплуатуюцца ў
адпаведнасцi з правiламi i нормамi па ахове працы i
санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi.
___________________________________________________________--
Пункт 13 раздзела 2 дапоўнен апошнiм абзацам у рэдакцыi
змяненняў i дапаўненняў, зацверджаных загадам Мiнiстэрства
адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
___________________________________________________________--
14. Асноўнай мовай навучання i выхавання з'яўляецца беларуская
мова. Парадак выкарыстання моў навучання вызначаецца Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
15. Пачатак навучальнага года па дзённай форме навучання
ўстанаўлiваецца з 1 верасня, заканчэнне - у адпаведнасцi з вучэбным
планам. Для асобных катэгорый навучэнцаў пачатак заняткаў
устанаўлiваецца па меры ўкамплектавання вучэбных груп у тэрмiны,
якiя вызначаюцца дагаворамi з прадпрыемствамi-заказчыкамi,
аб'яднаннямi, арганiзацыямi, службамi занятасцi.
Абавязковая вучэбная нагрузка навучэнцаў не павiнна перавышаць
36 гадзiн у тыдзень. Час працы на вытворчай практыцы не павiнен
перавышаць працягласцi працоўнага часу, якi ўстанаўлiваецца
заканадаўствам аб працы для адпаведных катэгорый работнiкаў.
Агульная працягласць канiкулаў складае не менш за 10 тыдняў у год.
Па рашэнню працоўнага калектыву i ўзгадненню з органамi
кiравання адукацыяй ўстанаўлiваецца пяцiдзённы або шасцiдзённы рэжым
работы навучальнай установы.
Штодзённая колькасць i паслядоўнасць тэарэтычных i практычных
вучэбных заняткаў вызначаюцца рабочым вучэбным планам i раскладам,
зацверджаным дырэктарам вучылiшча.
Працягласць урока тэарэтычнага навучання 45 мiнут.
16. Вытворчае навучанне ажыццяўляецца ў вучэбна-вытворчых
майстэрнях, лабараторыях, на палiгонах, у вучэбнай гаспадарцы
вучылiшча, на вучнёўскiх месцах ва ўмовах вытворчасцi.
Вытворчая практыка навучэнцаў, як правiла, праводзiцца на
прадпрыемствах, для якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка рабочых кадраў,
на самастойных рабочых месцах. Парадак арганiзацыi практыкi
вызначаецца дагаворамi.
17. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча можа самастойна i па
дамоўленасцi з iншымi навучальнымi ўстановамi, прадпрыемствамi i
арганiзацыямi, ствараць мiжвучылiшчныя вучэбна-вытворчыя,
вучэбна-гандлева-вытворчыя майстэрнi, фiрмы i аб'яднаннi, вучнёўскiя
кааператывы, iншыя формы працоўных асацыяцый навучэнцаў i
работнiкаў.
У адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм у працэсе
вытворчага навучання, а таксама ў пазавучэбны час навучэнцы
вырабляюць прамысловую i сельскагаспадарчую прадукцыю, тавары
народнага спажывання, аказваюць платныя паслугi насельнiцтву.
Вырабленая прадукцыя, тавары народнага спажывання, паслугi i
работы могуць быць рэалiзаваны па цэнах, сфармiраваных ва
ўстаноўленым парадку.
18. Навучэнцы прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча
аб'ядноўваюцца па прафесiях у вучэбныя групы, колькасць якiх
вызначаецца навучальнай установай па ўзгадненню з органамi кiравання
адукацыяй. Пры разлiку нарматыву бюджэтнага фiнансавання на аднаго
навучэнца прадугледжваецца, што колькасць навучэнцаў у групе павiнна
быць 25 чал.
Пры фiнансаваннi перападрыхтоўкi рабочых сродкамi заказчыкаў
колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе не абмяжоўваецца.
Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, вывучэннi асобных
прадметаў мастацкага профiлю (пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь), група можа дзялiцца на дзве падгрупы.
Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ
па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню группа дзелiцца на
падгруппы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек.
___________________________________________________________--
Абзац 3 пункта 18 - у рэдакцыi змянення, зацверджанага
загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 20 чэрвеня 1994 г. N 177
(рэг.N 426)
Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове,
лабараторна-практычных заняткаў па iнфарматыцы i
аўтаматызацыi вытворчасцi, пры вывучэннi асобных прадметаў
мастацкага профiлю пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, групы могуць дзялiцца на дзве
падгрупы.
___________________________________________________________--
Вытворчае навучанне па прафесiях мастацкiх рамёстваў /па
зацверджанаму пералiку/ ажыццяўляецца ў групах колькасцю не менш 7
чал., а па ўсiх астатнiх прафесiях - у групах колькасцю па 12-15
чал., калi iншыя ўмовы не прадугледжаны дагаворам з
прадпрыемствам-заказчыкам.
Заняткi па фiзiчнаму выхаванню праводзяцца асобна для юнакоў i
дзяўчат пры наяўнасцi ў групе не менш 25 чал., з якiх не менш 8 чал.
аднаго полу.
Пры правядзеннi заняткаў па плаванню колькасць навучэнцаў у
групе не павiнна перавышаць 12-15 чал.
Умовы навучання i выхавання навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчаў павiнны адпавядаць Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб
санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва "i санiтарным нормам.
___________________________________________________________--
Пункт 18 раздзела 2 дапоўнен апошнiм абзацам у рэдакцыi
змяненняў i дапаўненняў, зацверджаных загадам Мiнiстэрства
адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
___________________________________________________________--
19. Якасць засваення вучэбнай праграмы навучэнцаў ацэньваецца ў
балах: 5 /выдатна/, 4 /добра/, 3 /здавальняюча/, 2 /нездавальняюча/.
Вынiковыя адзнакi выстаўляюцца за паўгоддзе i па вынiках
навучальнага года. Штогод або па паўгоддзях у залежнасцi ад зместу
вучэбнай праграмы, праводзiцца паэтапная атэстацыя навучэнцаў, па
вынiках якой iм можа прысвойвацца квалiфiкацыя /разрад, клас,
катэгорыя/, якая адпавядае дасягнутаму на дадзеным этапе ўзроўню
падрыхтоўкi.
20. Перавод навучэнцаў на наступны курс, допуск да выпускных
квалiфiкацыйных экзаменаў i парадак iх правядзення, паэтапная
атэстацыя i прысваенне квалiфiкацыi /разрада, класа, катэгорыi/
вызначаюцца адпаведнымi палажэннямi, зацверджанымi Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
21. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча ў межах выдзеленых
сродкаў мае права па ўзгадненню з органамi кiравання адукацыяй
праводзiць арганiзацыйна-педагагiчныя, вучэбна-вытворчыя,
эканамiчныя i iншыя эксперыменты. Пры правядзеннi эксперыментаў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь можа мяняць правiлы, якiя
пералiчаны ў гэтым раздзеле.
3. НАВУЧЭНЦЫ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАГА ВУЧЫЛIШЧА
22. Правы i абавязкi навучэнцаў вызначаюцца Законам Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", дадзеным Палажэннем i
статутам прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча, а таксама
iндывiдуальнымi дагаворамi, якiя заключаюцца з iмi навучальнай
установай i прадпрыемствам-заказчыкам.
23. Прыём, адлiчэнне i аднаўленне навучэнцаў у
прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
дзеючымi правiламi, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i статутам навучальнай установы.
24. Навучэнцам прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча выдаецца
бiлет навучэнца.
25. Нормы i парадак сацыяльнай абароны навучэнцаў прымаюцца
Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Абласныя i Мiнскi гарадскi
Саветы дэпутатаў могуць павялiчваць гэтыя нормы, зыходзячы з
рэгiянальных умоў i магчымасцей, спецыфiкi прафесiй, па якiх
ажыццяўляецца прафесiянальная падрыхтоўка.
26. Работы, якiя выконваюцца навучэнцамi ў час вытворчага
навучання i вытворчай практыкi, аплачваюцца па дзеючых нормах,
расцэнках, стаўках /акладах/ з улiкам устаноўленых на прадпрыемствах
каэфiцыентаў, даплат i надбавак да заработнай платы.
Навучэнцам выплачваецца не менш 75% налiчаных сум. Аплата
навучэнцам за перавыкананне норм выпрацоўкi, прэмiй, а таксама за
работу ў пазавучэбны час выплачваецца ў поўным памеры.
27. За прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчам замацоўваюцца
палiклiнiкi, здраўпункты i iншыя лячэбна-прафiлактычныя ўстановы,
якiя сумесна з адмiнiстрацыяй вучылiшча нясуць адказнасць за здароўе
i фiзiчнае развiццё навучэнцаў, праводзяць лячэбна-прафiлактычныя
мерапрыемствы, забяспечваюць выкананне санiтарна-гiгiенiчных норм,
кантралююць рэжым i харчаванне навучэнцаў.
У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы ствараецца псiхалагiчная
служба, якая дзейнiчае ў адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
28. За сiстэматычнае парушэнне статута
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча, правiл унутранага распарадку,
да навучэнцаў могуць быць прыменены меры дысцыплiнарнага ўздзеяння
аж да выключэння з вучылiшча i выдачы даведкi ўстаноўленага ўзору.
Рашэнне аб гэтым прымае дырэктар вучылiшча па ўзгадненнi з
педагагiчным калектывам ва ўстаноўленым парадку.
29. Выпускнiкам, якiя закончылi дзённае
прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча, авалодалi прафесiяй i маюць
агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору.
Асобам, якiя закончылi вучылiшча, але не атрымалi агульнай сярэдняй
адукацыi, выдаецца атэстат аб заканчэннi навучальнай установы.
Навучэнцам, прафесii якiх звязаны з працай на аб'ектах, паднаглядных
спецыяльным арганiзацыям i ведамствам, разам з дыпломам /атэстатам/
выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб допуску да выканання
адпаведных работ.
30. Асобы, якiя па стану здароўя або iншых прычынах не маюць
магчымасцi ва ўстаноўленым парадку закончыць поўны курс навучання,
могуць па вынiках паэтапнай атэстацыi атрымаць атэстат з запiсам аб
прысваеннi адпавядаючай дасягнутаму ўзроўню падрыхтоўкi квалiфiкацыi
(разрада, класа, катэгорыi) або быць пераведзены на iндывiдуальны
графiк навучання з наступным допускам да выпускных квалiфiкацыйных
экзаменаў i выдачай дыплома (атэстата) аб заканчэннi поўнага курса
навучання.
Навучэнцам прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, якiя паспяхова
здалi выпускныя экзамены па агульнаадукацыйных прадметах, але не
маюць магчымасцi па стану здароўя цi iншых прычынах закончыць поўны
курс прафесiянальнага навучання, выдаецца дыплом з указаннем
вывучаных прадметаў i квалiфiкацыi, прысвоенай па вынiках паэтапнай
атэстацыi.
Указаныя асобы лiчацца выпушчанымi з вучылiшча, а iх
размеркаванне ажыццяўляецца ва ўстаноўленым для выпускнiкоў
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў парадку.
31. Выпускнiкам прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча, якiя маюць
па вытворчаму навучанню, спецыяльных i агульнапрафесiянальных
прадметах i не менш, як па 75% iншых прадметаў вучэбнага плана
вынiковую адзнаку "5", а па астатнiх прадметах - адзнаку "4", i на
выпускных квалiфiкацыйных экзаменах атрымаўшым адзнаку "5", выдаецца
дыплом /атэстат/ з адзнакай.
32. Выпускнiкам прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з дзённай
формай навучання, вучоба якiх працягваецца 10 мес. i больш, перад
пачаткам работы прадпрыемствы, арганiзацыi, калгасы, кааператывы,
асацыяцыi, саюзы i iншыя работадаўцы даюць водпуск у адпаведнасцi з
нормамi дзеючага заканадаўства. Час навучання ў
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы па дзённай форме навучання
залiчваецца ў працоўны стаж.
33. Выпускнiкi прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў
працаўладкоўваюцца на аснове дагавораў вучылiшчаў з
прадпрыемствамi-заказчыкамi, а таксама службамi занятасцi цi
самастойна. Выпускнiкам прафесiянальна-тэхнiчных вычылiшчаў, якiя
маюць агульную сярэдняю адукацыю, даецца права паступаць у сярэднiя
спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы непасрэдна пасля
заканчэння вучылiшча, незалежна ад профiлю навучальнай установы i
атрыманай прафесii.
4. ПЕДАГАГIЧНЫЯ КАДРЫ
34. Прыём на работу i звальненне педагагiчных кадраў
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча ажыццяўляецца яго дырэктарам у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
На пасады педагагiчных кадраў могуць быць прыняты асобы, якiя
маюць неабходную прафесiянальна-педагагiчную квалiфiкацыю
адпаведнага профiлю, падцверджаную дыпломамi аб адукацыi.
Вучэбная нагрузка майстроў вытворчага навучання вызначаецца
вучэбнымi планамi па прафесii /спецыяльнасцi/ зыходзячы з спецыфiкi
навучальнага працэсу, iснуючых форм арганiзацыi вытворчага навучання
(майстар - майстэрня, майстар - вучэбная група i другiх форм
правядзення заняткаў па вытворчаму навучанню), прадугледжаных
статутам навучальнай установы i калектыўным дагаворам.
___________________________________________________________--
Пункт 34 раздзела 4 дапоўнен апошнiм абзацам у рэдакцыi
змяненняў i дапаўненняў, зацверджаных загадам Мiнiстэрства
адукацыi i навукi ад 23 жнiўня 1996 г. N 370 (рэг.N 1572)
___________________________________________________________--
35. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае спрыяльныя
ўмовы для перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi педагагiчных
кадраў. Iх атэстацыя ажыццяўляецца на аснове Палажэння,
зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
У мэтах устанаўлення вучэбна-выхаваўчага працэсу ў
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы можа стварацца метадычная служба,
якая ўключае метадыстаў вучылiшча, метадычны кабiнет, прадметныя,
цыклавыя метадычныя камiсii i iншыя аб'яднаннi, выкладчыкаў,
майстроў вытворчага навучання.
Педагагiчныя работнiкi i адмiнiстрацыя
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча нясуць адказнасць за ўзровень
адукацыi выпускнiкоў у адпаведнасцi з дзяржаўнымi патрабаваннямi.
Педагагiчныя работнiкi маюць права самастойна вызначаць формы
правядзення заняткаў, метады i сродкi навучання i выхавання
навучэнцаў у адпаведнасцi з iх iндывiдуальнымi здольнасцямi.
36. Па рашэнню саветаў працоўных калектываў прадпрыемстваў, для
якiх прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча рыхтуе рабочыя кадры,
работнiкi вучылiшча могуць карыстацца iльготамi i заахвочвацца
нараўне з адпаведнымi катэгорыямi работнiкаў i за кошт сродкаў гэтых
прадпрыемстваў.
5. КIРАВАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧАМ
37. Кiраванне прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчам ажыццяўляецца
на аснове спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва з самастойнасцю i
самакiраваннем калектыву ў адпаведнасцi з яго статутам.
38. Кiраванне дзейнасцю прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча
ажыццяўляе дырэктар, якi назначаецца i вызваляецца вышэйстаячым
органам кiравання адукацыяй з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую
адукацыю, адпаведную профiлю навучальнай установы i вопыт
педагагiчнай работы.
Дырэктар прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча:
нясе поўную адказнасць за вынiкi работы навучальнай установы;
дзейнiчае ад iмя навучальнай установы, прадстаўляе яе ва ўсiх
органах;
у межах сваёй кампетэнцыi выдае загады i указаннi, якiя
абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў;
праводзiць назначэнне намеснiкаў, галоўнага бухгалтара i
вызначае кола iх абавязкаў, ажыццяўляе расстаноўку педагагiчных i
iншых кадраў навучальнай установы;
у межах вызначанага фонда заработнай платы ўстанаўлiвае
службовыя аклады i стаўкi заработнай платы ў адпаведнасцi з дзеючымi
схемамi без захоўвання сярэднiх акладаў па штатнаму раскладу i
ўстанаўлiвае колькасць работнiкаў пры яго зацвярджэннi.
39. Парадак утварэння i кампетэнцыя органаў самакiравання
/канферэнцыя, савет i г.д./ вызначаюцца статутам
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча.
6. ПРАВЫ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАГА ВУЧЫЛIШЧА
40. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча ў мэтах ажыццяўлення
задач, якiя вызначаны дадзеным Палажэннем мае права ва ўстаноўленым
парадку:
вызначаць формы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу;
прымаць неабходныя рашэннi i ажыццяўляць адпаведныя дзеяннi,
калi яны не аднесены да кампетэнцыi вышэйстаячых органаў;
перадаваць з баланса на баланс дзяржаўным установам сiстэмы
прафесiянальна-тэхнiчный адукацыi або пры неабходнасцi рэалiзоўваць
абсталяванне, тэхнiку, iнструменты, прыборы, матэрыялы i г.д.;
набываць неабходнае абсталяванне, тэхнiку, прыборы,
матэрыяльныя каштоўнасцi;
выкарыстоўваць у адпаведнасцi з патрэбнасцямi па расшырэнню
матэрыяльна-тэхнiчнай i сацыяльнай базы сродкi ад здачы ў арэнду
памяшканняў, а таксама тэхнiкi, станкоў, машын;
уступаць у розныя асацыяцыi i кааперацыi з другiмi навучальнымi
ўстановамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi;
ажыццяўляць другiя правы ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
41. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча мае права ва
ўстаноўленным парадку ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па
праблемах адукацыi, падрыхтоўкi рабочых кадраў, устанаўлiваць прамыя
сувязi з замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi.
7. ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
42. Фiнансаванне дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча,
умацаванне i развiццё матэрыяльнай базы ажыццяўляецца за кошт
бюджэтных асiгнаванняў, сродкаў заказчыкаў кадраў па дагаворах,
крэдытаў банкаў, уласных сродкаў, добраахвотных узносаў
прадпрыемстваў, арганiзацый i асобных грамадзян, iншых крынiц.
43. Расход сродкаў на ўтрыманне прафесiянальна-тэхнiчнага
вучылiшча праводзiцца па зацверджанаму дырэктарам адзiнаму
каштарысу, якi аб'ядноўвае ўсе крынiцы фiнансавання.
44. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча вядзе ўстаноўленае для
яго справаводства, архiў, бухгалтарскую i статыстычную
справаздачнасць аб сваёй дзейнасцi, прадстаўляе звесткi,
прадугледжаныя дзеючымi нарматыўнымi актамi, у адпаведныя дзяржаўныя
органы.
__________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 77/12.
Дата: 27.10.93 г.
|