МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28 чэрвеня 1993 г., N 203
Узгоднена
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Г.П.Бадзей
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗIЦЯЧАЙ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
===
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства образования от 9
ноября 2004 г. № 66 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/11845 от 15.12.2004 г.)
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дашкольная ўстанова з'яўляецца асноўным звяном дашкольнай
адукацыi, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з
заканадаўствам i гэтым Палажэннем.
Вядучымi прынцыпамi яе дзейнасцi з'яўляюцца даступнасць для
насельнiцтва, дэмакратычнасць, гуманнасць, адзiнства нацыянальнага i
агульначалавечага, варыянтнасць тыпаў i вiдаў дашкольных устаноў з
улiкам мясцовых сацыяльна-эканамiчных умоў i рэгiянальных
асаблiвасцей.
2. Галоўная задача дашкольнай установы - забеспячэнне фiзiчнага
i псiхiчнага здароўя, фармiраванне асобы дзiцяцi, развiццё яго
iндывiдуальнасцi.
3. Дашкольная ўстанова нясе поўную адказнасць за захоўванне
правоў дзяцей i бацькоў, адпаведнасць выбраных форм арганiзацыi i
метадаў выхаваўчага-адукацыйнага працэсу ўзроставым,
псiхафiзiялагiчным i iндывiдуальным асаблiвасцям, патрабаванням
аховы здароўя дзяцей.
4. Улiчваючы вядучую ролю сям'i ў выхаваннi дзяцей, дашкольная
ўстанова будуе свае адносiны з ёю на прынцыпах пераемнасцi,
супрацоўнiцтва, адкрытасцi. Дашкольная ўстанова i сям'я нясуць
адказнасць перад грамадскасцю i дзяржавай за выхаванне дзяцей у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
5. У правядзеннi выхаваўча-адукацыйнай работы, забеспячэннi
аховы здароўя дзяцей, умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы
дашкольная ўстанова ўзаемадзейнiчае са школай, працоўнымi
калектывамi прадпрыемстваў, арганiзацый розных форм уласнасцi, а
таксама з установамi аховы здароўя, культуры, спорту, добраахвотнымi
таварыствамi, творчымi саюзамi, сродкамi масавай iнфармацыi.
6. Дашкольная ўстанова ажыццяўляе выхаванне i навучанне дзяцей
на роднай мове або мовах iншых народаў, якiя жывуць на тэрыторыi
Беларусi ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
7. На аснове гэтага прыкладнага Палажэння кожная дашкольная
ўстанова ў залежнасцi ад яе тыпу i вiду распрацоўвае свой статут, у
якiм вызначаюцца нормы i правiлы жыцця калектыву з улiкам яго
асаблiвасцей i перспектыў развiцця, правы i абавязкi членаў
калектыву, а таксама бацькоўскi дагавор, якi рэгулюе прававыя
адносiны памiж дашкольнай установай i бацькамi, што ўзнiкаюць ў
працэсе выхавання, навучання, догляду, назiрання i аздараўлення
дзiцяцi.
II. АРГАНIЗАЦЫЯ, СТРУКТУРА I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI
ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
8. Дашкольная ўстанова ствараецца мясцовымi Саветамi народных
дэпутатаў у адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" i прадпрыемствам, арганiзацыяй у адпаведнасцi з
артыкулам 16 Закона "Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы Беларусь" i
артыкулам 16 Закона "Аб мясцовым самакiраваннi i мясцовай гаспадарцы
ў Рэспублiцы Беларусь".
Незалежна ад падпарадкавання дашкольная ўстанова рэгiструецца ў
выканкаме мясцовага Савета народных дэпутатаў. Пасля рэгiстрацыi ёй
прысвойваецца парадкавы нумар, i яна набывае правы юрыдычнай асобы.
9. Дашкольныя ўстановы могуць быць наступных тыпаў:
па ўзроставаму ахопу дзяцей:
- яслi-сад (асноўны тып),
- дзiцячыя яслi,
- дзiцячы сад.
па прызначэнню:
- агульнага развiцця,
- з паглыбленым напрамкам у рабоце (эстэтычнага, фiзiчнага
развiцця i iнш.),
- па догляду, назiранню i аздараўленню,
- кампенсуючыя (для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў карэкцыi iх
фiзiчнага i псiхiчнага развiцця),
- камбiнаваныя.
Дашкольная ўстанова можа быць састаўной часткай
навучальна-выхаваўчай установы "Школа-дзiцячы сад", якая працуе ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб гэтай установе i iншымi заканадаўчымi
актамi.
Дашкольныя ўстановы любога прызначэння кiруюцца ў сваёй рабоце
гэтым прыкладным Палажэннем, Палажэннем аб дашкольных установах
адпаведнага профiлю.
10. Па прыналежнасцi i формах арганiзацыi дашкольныя ўстановы
могуць быць наступных вiдаў уласнасцi:
- дзяржаўныя;
- калектыўныя (арэндных прадпрыемстваў, кааператываў,
акцыянерных таварыстваў i iншыя);
- прыватныя;
- змешаныя (дзяржаўна-кааператыўныя, дзяржаўна-грамадскiя i
iншыя).
11. Дашкольная ўстанова размяшчаецца ў будынку, якi пабудаваны
па спецыяльнаму (iндывiдуальнаму) праекту, або прыстасаваны i
адпавядае СНIП, санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням, правiлам
пажарнай бяспекi i псiхолага-педагагiчным патрабаванням да
ўпарадкаванасцi дашкольных устаноў.
12. Рэжым работы дашкольнай установы ўстанаўлiваецца рашэннем
мясцовага Савета народных дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення
(аддзела) адукацыi або прадпрыемства, установы, арганiзацыi, асоб, у
распараджэннi якiх яна знаходзiцца.
Дашкольныя ўстановы або асобныя iх групы могуць працаваць 5 i 6
дзён у тыдзень па рэжыму дзённага i кругласутачнага знаходжання ў iх
дзяцей, з адным або двума выхаднымi, якiя прадстаўляюцца персаналу
па зменнаму графiку.
Рэжым работы дашкольнай установы спецыяльнага прызначэння
ўстанаўлiваецца з улiкам правядзення неабходнай
карэкцыйна-выхаваўчай работы.
Па жаданню бацькоў у дашкольнай установе могуць стварацца
дзяржаўныя вячэрнiя групы, якiя працуюць па рэжыму падоўжанага дня,
а таксама ў суботнiя, нядзельныя i святочныя днi.
Бацькi маюць права прыводзiць i забiраць дзяцей з дашкольнай
установы ў любы, зручны для iх час, папярэдзiўшы аб гэтым
выхавацеля.
З улiкам пажаданняў бацькоў у дашкольнай установе, на
гасразлiковых пачатках або на аснове самаакупнасцi, могуць стварацца
групы кароткачасовага знаходжання дзяцей з працягласцю работы ад 1-2
да 6 гадзiн; прагулачныя групы; групы па падрыхтоўцы дзяцей да школы
i фiзкультурна-аздараўленчыя групы; групы музычна-эстэтычнага i
мастацкага выхавання; групы з вывучэннем замежнай мовы i iншыя.
13. Дашкольная ўстанова забяспечвае збалансаванае харчаванне
дзяцей, неабходнае для iх развiцця i здароўя. Харчаванне дзяцей у
дашкольнай установе арганiзуецца з улiкам працягласцi яе працы i ў
адпаведнасцi з устаноўленымi фiнансавымi i натуральнымi нормамi.
Грашовыя нормы харчавання ў групах, дзе дзецi знаходзяцца 6 i менш
гадзiн, устанаўлiваюцца Саветам народных дэпутатаў i прадпрыемствам,
установай, арганiзацыяй, асобай, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца
дашкольная ўстанова; у групах, арганiзаваных на гасразлiковых
пачатках або на асновах самаакупнасцi - бацькамi.
14. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца штатным цi
спецыяльна замацаваным за дашкольнай установай медыцынскiм
персаналам, якi разам з адмiнiстрацыяй нясе адказнасць за здароўе i
фiзiчнае развiццё дзяцей, правядзенне лячэбна-прафiлактычных
мерапрыемстваў, сiстэматычнае абследаванне дзяцей, захаванне
санiтарна-гiгiенiчных нормаў, рэжым i якасць харчавання дзяцей,
дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак.
15. Дашкольная ўстанова камплектуецца дзецьмi яе заснавальнiкаў
(упраўленнем, аддзелам адукацыi або прадпрыемствам, установай,
арганiзацыяй, асобамi, у падпарадкаваннi якiх яна знаходзiцца).
Парадак камплектавання дашкольных устаноў i груп спецыяльнага
прызначэння вызначаецца палажэннямi аб гэтых установах, якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Парадак улiку заяў, афармлення i выдачы пуцёвак вызначаецца
заснавальнiкамi дашкольных устаноў. Памiж дашкольнымi ўстановамi
можа арганiзоўвацца абмен месцамi.
16. У дзяржаўную дашкольную ўстанову ў першую чаргу прымаюцца
дзецi працуючых адзiнокiх бацькоў, мацi-навучэнак, бацькоў-iнвалiдаў
I i II групы; дзецi з мнагадзетных сем'яў; дзецi, якiя знаходзяцца
пад апекай, дзецi сляпых, глухiх бацькоў; дзецi пяцiгадовага
ўзросту, дзецi-блiзняты, дзецi, бацькi якiх знаходзяцца на
абавязковай службе ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь; дзецi
грамадзян, якiя праходзiлi ваенную службу цi працавалi ў складзе
савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а
таксама дзецi асоб, на якiх распаўсюджваецца Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС".
17. Залiчэнне дзяцей у дашкольную ўстанову вядзецца загадчыкам
гэтай установы па прад'яўленню наступных дакументаў: пуцёўкi,
выдадзенай адпаведным заснавальнiкам дашкольнай установы; заявы
бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць; выпiскi з гiсторыi развiцця
дзiцяцi з заключэннем аб стане яго здароўя; даведкi аб адсутнасцi
кантактаў з iнфiцыраванымi хворымi i пасведчання аб нараджэннi
дзiцяцi. У дашкольную ўстанову (групу) спецыяльнага прызначэння
дадаткова падаецца заключэнне псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыi.
Выключэнне дзяцей з дашкольнай установы вядзецца загадчыкам пры
згодзе з яе заснавальнiкам у наступных выпадках: па медыцынскаму
залючэнню, якое забараняе знаходжанне дзiцяцi ў гэтай дашкольнай
установе па стану здароўя; ненаведванне дзецьмi дашкольнай установы
звыш аднаго месяца без заявы бацькоў; у выпадку неаплаты за яго
ўтрыманне на працягу двух тыдняў пасля ўстаноўленага тэрмiну, а
таксама невыканання бацькамi iншых дагаворных абавязацельстваў; па
заяве бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць. Бацькам паведамляюць аб
выключэннi дзiцяцi за 7 дзён.
Забараняецца выключаць дзяцей з дашкольнай установы ў сувязi са
змяненнем месца работы бацькоў.
За дзiцём захоўваецца месца ў дашкольнай установе ў выпадку яго
хваробы, праходжання санаторна-курортнага лячэння, каранцiну,
хваробы або водпуску мацi, чарговага водпуску бацькi (або асоб, якiя
замяняюць бацькоў), па заяве бацькоў, на перыяд аздараўлення дзiцяцi
тэрмiнам да 90 дзён у летнi перыяд.
18. У дзiцячыя яслi прымаюцца дзецi ва ўзросце ад 2 месяцаў да
3 гадоў; у дзiцячы сад - ад 3 да 7 гадоў; у яслi-сад - ад 1 да 7
гадоў (незалежна ад пачатковых тэрмiнаў школьнага навучання па
жаданню бацькоў або медыцынскаму заключэнню дзецi могуць знаходзiцца
ў дашкольнай установе да 7 гадоў). Групы могуць камплектавацца па
аднаўзроставаму прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту. У
навучальна-выхаваўчай установе "Школа-дзiцячы сад" узроставы склад
дзяцей у дашкольных групах вызначаецца саветам гэтай установы ў
залежнасцi ад колькасцi груп i мясцовых умоў.
19. Пры наяўнасцi неабходных матэрыяльных, працоўных i
фiнансавых рэсурсаў устанаўлiваюцца наступныя нормы напаўняльнасцi
груп у дзяржаўнай дашкольнай установе агульнага прызначэння:
да 2 гадоў - 10 дзяцей,
ад 2 да 3 гадоў - 15 дзяцей,
ад 3 да 6 (7) гадоў - 20 дзяцей,
у рознаўзроставай групе - 12 дзяцей.
Колькасць дзяцей у групах дашкольных устаноў спецыяльнага
прызначэння i санаторных вызначаецца адпаведнымi Палажэннямi аб
гэтых установах, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Зыходзячы з мясцовых умоў i наяўнасцi сродкаў, мясцовыя Саветы
народных дэпутатаў, прадпрыемствы, ведамствы i iншыя арганiзацыi,
якiя маюць дашкольныя ўстановы, могуць памяншаць напаўняльнасць
груп.
20. Камплектаванне груп i перавод дзяцей з групы ў групу
ажыццяўляецца ў летнi перыяд i заканчваецца да 1 верасня. Прыём
дзяцей у дашкольную ўстанову вядзецца на працягу года пры наяўнасцi
ў ёй месцаў.
III. АРГАНIЗАЦЫЯ ПЕДАГАГIЧНАГА ПРАЦЭСУ
21. Дашкольная ўстанова з'яўляецца выхаваўчай i вырашае
канкрэтныя задачы па догляду, выхаванню i навучанню дзяцей.
22. Выхаваўчы працэс у дашкольнай установе праводзiцца ў
адпаведнасцi з праграмамi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
23. З мэтай стварэння аптымальных умоў для фiзiчнага,
псiхiчнага i асобаснага развiцця дзяцей арганiзацыя
выхаваўча-адукацыйнага працэсу будуецца на педагагiчна абгрунтаваным
выбары выхавацелямi праграмы, сродкаў, форм i метадаў выхавання i
навучання. Уся выхаваўчая работа ў дашкольнай установе вядзецца з
улiкам здароўя, iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей.
Асаблiвасцю выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў дашкольнай
установе з'яўляецца яго бесперапыннасць на працягу каляндарнага
года. У летнi перыяд пераважае аздараўленчая работа з дзецьмi.
24. Выхаваўча-адукацыйнымi задачамi дашкольнай установы
з'яўляюцца:
- фармiраванне асобы дзiцяцi з улiкам узроставых i
iндывiдуальных асаблiвасцей (яго фiзiчнае, духоўнае i
iнтэлектуальнае развiццё);
- ахова жыцця i ўмацаванне здароўя дзяцей на аснове вынiкаў
дыягностыкi iх фiзiчнага i псiхiчнага развiцця ў адпаведнасцi з
экалагiчнымi ўмовамi;
- клопат аб эмацыянальным камфорце кожнага дзiцяцi;
- узаемадзеянне з сям'ёй у мэтах забеспячэння паўнацэннага
развiцця дзяцей;
- непарыўнасць i ўзаемадапаўненне навучання i выхавання дзяцей
на аснове адзiнства ўсiх сфер iх жыццядзейнасцi; ажыццяўленне
пераемнасцi ў рабоце са школай;
- далучэнне дзяцей да беларускай мовы, культуры, традыцый
беларускага народа, культуры iншых народаў, якiя пражываюць ў
рэспублiцы.
25. Дашкольная ўстанова ў сваёй педагагiчнай дзейнасцi кiруецца
наступнымi прынцыпамi:
- гуманiстычная i дэмакратычная накiраванасць педагагiчнага
працэсу, уважлiвыя адносiны да асобы дзiцяцi;
- нацыянальна-культурная аснова педагагiчнага працэсу;
- выкарыстанне сучасных дасягненняў псiхолага-педагагiчнай i
медыцынскай навукi i практыкi;
- самастойнасць ў арганiзацыi выхаваўча-адукацыйнай работы з
дзецьмi, у выбары яе форм i метадаў.
26. Дашкольныя ўстановы могуць мець паглыбленую накiраванасць у
выхаваўча-адукацыйнай рабоце. Ажыццяўляючы ўсебаковае развiццё
дзяцей, педагагiчны калектыў можа самастойна вызначыць напрамак, па
якiм будзе весцi паглыбленую работу (фiзiчная культура, эстэтычнае
выхаванне, навучанне замежнай мове i iнш.)
Паглыбленая накiраванасць дашкольнай установы ажыццяўляецца
праз усе формы выхаваўча-адукацыйнай работы ва ўсiх узроставых
групах, з'яўляецца састаўной часткай работы з педагагiчнымi кадрамi
i бацькамi. Могуць выкарыстоўвацца дадатковыя формы работы з
дзецьмi, нетрадыцыйныя спосабы iх арганiзацыi: рознаўзроставыя групы
з вызначаным напрамкам у рабоце, студыi, секцыi, гурткi па iнтарэсах
i iншыя дзiцячыя аб'яднаннi. Работа гурткоў (студый, секцый) у
дашкольнай установе арганiзуецца на ўмовах самаакупнасцi.
27. Дашкольная ўстанова ажыццяўляе пераемнасць у рабоце са
школай, што больш эфектыўна садзейнiчае фармiраванню фiзiчнай i
псiхалагiчнай падрыхтаванасцi дзяцей да навучання.
У дашкольнай установе могуць стварацца першыя класы,
шасцiгадовыя вучнi якiх па сваiх псiхалагiчных якасцях застаюцца
дзецьмi-дашкольнiкамi. Таму ўмовы выхавання i навучання дзяцей у
першым класе павiнны быць максiмальна наблiжаны да дзiцячага сада.
28. У дашкольнай установе ствараецца педагагiчны савет -
калегiяльны орган, якi аб'ядноўвае педагагiчных работнiкаў.
Асноўнымi задачамi яго з'яўляюцца абмеркаванне i выбар розных
варыянтаў праграм, зместу, форм i метадаў выхаваўчай работы з
дзецьмi, павышэнне навукова-педагагiчнага i метадычнага ўзроўню
выхавацеляў. Педагагiчны савет арганiзуе работу па вывучэнню
сучасных навучальна-выхаваўчых тэхналогiй, развiццю творчых
iнiцыятыў педагогаў, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, вызначае
напрамкi сувязей дашкольнай установы з навукова-даследчымi
арганiзацыямi, добраахвотнымi таварыствамi, творчымi саюзамi i
iншымi грамадскiмi i дзяржаўнымi арганiзацыямi, прымае рашэннi па
iншых пытаннях прафесiйнай дзейнасцi педагогаў.
Парадак работы педагагiчнага савета вызначаецца Статутам
дашкольнай установы.
29. Дашкольная ўстанова для рашэння сваiх педагагiчных задач
можа добраахвотна ўваходзiць у састаў розных аб'яднанняў навучальных
комплексаў. У гэтым выпадку педагагiчная дзейнасць дашкольнай
установы вызначаецца Палажэннем аб адпаведным аб'яднаннi або
комплексе, якое заверджана Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
IV. КIРАВАННЕ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВАЙ
30. Кiраванне дашкольнай установай ажыццяўляецца ў цесным
узаемадзеяннi яе працоўнага калектыву, бацькоў цi асоб, якiя iх
замяняюць, i грамадскасцi.
31. Вышэйшым органам упраўлення дашкольнай установай з'яўляецца
агульны сход яе работнiкаў i бацькоў, якi праводзiцца не радзей
аднаго разу ў год.
Агульны сход:
- прымае Статут дашкольнай установы i ўносiць у яго неабходныя
змяненнi;
- зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця дашкольнай установы,
вызначае шляхi павышэння эфектыўнасцi педагагiчнай i абслуговай
працы;
- вырашае пытаннi, звязаныя з удасканаленнем кiравання i
арганiзацыйнай структуры дашкольнай установы, рэжыму яе работы;
- прымае ўдзел у абмеркаваннi пытанняў аб выкарыстаннi наяўных
сродкаў для ўмацавання i развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы
дашкольнай установы, а таксама iншых пытанняў яе сацыяльнага
развiцця;
- выбiрае адкрытым або тайным галасаваннем савет дашкольнай
установы, старшыню i яго намеснiкаў, вызначае тэрмiны iх
паўнамоцтваў.
32. У перыяд памiж агульнымi сходамi органам ўпраўлення
выступае савет дашкольнай установы, у састаў якога ўваходзяць
работнiкi дашкольнай установы, прадстаўнiкi бацькоўскай
грамадскасцi, прадпрыемстваў-шэфаў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Савет будуе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб савеце
дашкольнай установы, якое прымаецца на агульным сходзе калектыву.
33. Кiраўнiцтва дзейнасцю дашкольнай установы ажыццяўляе яе
загадчык.
Загадчык прызначаецца заснавальнiкам дашкольнай установы па
узгадненню з раённым(гарадскiм) аддзелам адукацыi. Савет дашкольнай
установы мае права ставiць пытанне перад заснавальнiкам аб
вызваленнi загадчыка ад пасады цi рэкамендаваць на яе таго або
iншага педагагiчнага работнiка.
34. Адносiны дашкольнай установы з органамi дзяржаўнай улады,
вышэйстаячымi органамi адукацыi i ведамствамi будуюцца на аснове
кiраўнiцтва i самакiраўнiцтва ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
V. ПРАВАВЫ СТАТУС
35. Спецыяльная дашкольная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай
асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
са сваiм найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя
адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
36. Дашкольная ўстанова ў сваёй дзейнасцi кiруецца дзеючым
заканадаўствам, гэтым прыкладным Палажэннем, Статутам.
37. Парадак адкрыцця, рэарганiзацыi i закрыцця дашкольных
устаноў вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
38. Дакументацыя дашкольнай установы вядзецца ў адпаведнасцi з
тыпавой iнструкцыяй, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
39. Статыстычная справаздачнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.
40. Дашкольная ўстанова мае права прымяняць розныя формы
брыгаднага, арэнднага i сямейнага падрадаў, дагаворныя i iншыя
прагрэсiўныя вiды арганiзацыi i стымулявання педагагiчнай i
абслуговай працы.
41. Дашкольная ўстанова як юрыдычная асоба мае права
ўдзельнiчаць у мiжрэспублiканскай i мiжнароднай дзейнасцi ў
адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.
42. Правы дзiцяцi абараняюцца дзеючым заканадаўствам, а таксама
бацькоўскiм дагаворам.
Кожнаму дзiцяцi ў дашкольнай установе гарантуецца:
- абарона яго годнасцi;
- абарона ад фiзiчнага i псiхiчнага насiлля;
- задавальненне патрэбы ў эмацыянальна-асобасных зносiнах;
- атрыманне квалiфiкаванай дапамогi ў карэкцыi недахопаў
развiцця.
43. Персанальную адказнасць за якасць i эфектыўнасць работы
дашкольнай установы, забеспячэнне аховы жыцця i здароўя дзяцей, умоў
працы ўсiх работнiкаў нясе загадчык.
Загадчык мае права:
- ажыццяўляць кантроль за ходам i вынiкамi
выхаваўча-адукацыйнага працэсу;
- вызначаць штатны расклад дашкольнай установы, устанаўлiваць
надбаўкi i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя дасягненнi ў працы па
ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам;
- прымаць на работу ва ўстаноўленым парадку работнiкаў
дашкольнай установы;
- вызначаць педагагiчную нагрузку па ўзгадненню з прафкомам;
- быць распарадчыкам крэдытаў, дзейнiчаць ад iмя дашкольнай
установы, прадстаўляць яе ва ўсiх установах i арганiзацыях розных
форм уласнасцi; набываць, арэндаваць, заказваць у iх i ў прыватных
асоб, рознiчнай сетцы i камiсiйных магазiнах неабходнае дашкольнай
установе абсталяванне i iншыя матэрыяльныя рэсурсы па безнаяўнаму
або наяўнаму разлiку; заключаць дагаворы з арганiзацыямi,
прадпрыемствамi i прыватнымi асобамi на выкананне розных вiдаў
будаўнiча-мантажных работ, работ па бягучаму рамонту, афармленню
дашкольнай установы, гаспадарчаму ўтрыманню яе памяшканняў, пляцовак
i iнш;
- заключаць дагаворы на аказанне дашкольнай установай паслуг
дзецям, iх бацькам, iншым грамадзянам, а таксама прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам;
- выдаваць загады i ўказаннi, абавязковыя да выканання ўсiмi
работнiкамi дашкольнай установы;
- прыпыняць рашэннi савета дашкольнай установы, калi яны
супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, гэтаму Палажэнню,
Статуту дашкольнай установы.
44. Загадчык абавязаны:
- накiроўваць дзейнасць калектыву дашкольнай установы i работу
з бацькамi на дасягненне высокай эфектыўнасцi выхавання дзяцей,
ствараць неабходныя ўмовы для ўмацавання iх здароўя;
- несцi адказнасць за падбор i правiльную расстаноўку кадраў,
станоўчыя ўзаемаадносiны ў калектыве, стварэнне умоў для творчага
росту педагагiчных работнiкаў, прымяненне iмi перадавых форм i
метадаў выхавання i навучання, правядзенне педагагiчных
эксперыментаў;
- ва ўстаноўленым парадку арганiзоўваць правядзенне атэстацыi;
- несцi адказнасць за рацыянальнае i эфектыўнае расходаванне
матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў;
- уносiць найбольш важныя пытаннi жыццядзейнасцi дашкольнай
установы на абмеркаванне агульнага сходу цi савета дашкольнай
установы, педагагiчнага савета; перыядычна рабiць справаздачу аб
сваёй дзейнасцi перад калектывам, бацькоўскай грамадскасцю i
вышэйстаячымi органамi.
45. Выхавацель-метадыст мае права:
- ажыццяўляць кантроль за якасцю выхавання i навучання дзяцей,
праводзiць псiхолага-педагагiчныя зрэзы iх развiцця i аналiзаваць
вынiкi;
- аналiзаваць прафесiйную дзейнасць выхавацеляў i iншых
педагагiчных работнiкаў;
- уносiць на абмеркаванне педагагiчнага савета актуальныя
пытаннi выхавання дзяцей, прапановы па формах i тэрмiнах павышэння
квалiфiкацыi педагогаў.
46. Выхавацель-метадыст абавязаны:
- арганiзоўваць педагагiчны працэс у дашкольнай установе ў
адпаведнасцi з выбранымi праграмамi i методыкамi;
- праводзiць псiхолага-педагагiчныя назiраннi за развiццём
дзяцей, даваць адпаведныя рэкамендацыi выхавацелям i бацькам;
- арганiзоўваць работу метадычнага кабiнета, ажыццяўляць
метадычную работу з педагагiчнымi кадрамi, вывучаць, абагульняць
перадавы вопыт выхавання дзяцей;
- забяспечваць педагагiчны працэс неабходнымi сродкамi
навучання i выхавання;
- арганiзоўваць работу па прапагандзе педагагiчных ведаў сярод
бацькоў, забяспечваць пераемнасць у рабоце памiж выхавацелямi розных
узроставых груп, дашкольнай установы i школы.
47. Вядучая роля ў выхаваннi дзяцей у дашкольнай установе
належыць выхавацелю.
Выхавацель мае права:
- мець поўную педагагiчную нагрузку;
- атрымлiваць гарантаваны дзяржавай узровень заработнай платы ў
адпаведнасцi са сваёй адукацыяй, квалiфiкацыяй i педагагiчнай
нагрузкай;
- на забеспячэнне адпаведных умоў працы;
- на атэстацыю ў адпаведнасцi з iснуючым палажэннем;
- на выбар праграм, форм i метадаў арганiзацыi выхавання
дзяцей;
- на правядзенне ва ўстаноўленым парадку эксперыменту па
прымяненню новых методык, праграм, дапаможнiкаў i iншых сродкаў
выхавання;
- на дапамогу кiраўнiцтва дашкольнай установы i ўстаноў
адукацыi ў павышэннi свайго навукова-педагагiчнага ўзроўню;
- на выбар форм, тэрмiнаў i месца павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi;
- выбiраць i быць выбраным у састаў савета дашкольнай установы
i iншыя органы самакiравання.
48. Выхавацель абавязаны:
- якасна праводзiць работу па выхаванню i развiццю асобы
дзiцяцi, несцi асабiстую адказнасць за ахову жыцця i ўмацаванне
здароўя дзяцей;
- выбiраць прагрэсiўныя методыкi i формы арганiзацыi
выхаваўча-навучальнага працэсу з улiкам псiхолага-фiзiялагiчных,
узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей дзяцей;
- валодаць беларускай мовай i карыстацца ёю ў рабоце з дзецьмi
i бацькамi;
- вывучаць iндывiдуальныя асаблiвасцi i схiльнасцi дзяцей, iх
сямейныя абставiны i жыллёва-бытавыя ўмовы; развiваць пазнавальныя
iнтарэсы i здольнасцi дзяцей;
- планаваць i ўдасканальваць выхаваўча-адукацыйную работу з
дзецьмi;
- абмяркоўваць з бацькамi пытаннi выхавання дзяцей у сям'i,
прапагандаваць педагагiчныя веды сярод насельнiцтва;
- уважлiва адносiцца да калег, дзяцей i бацькоў цi асоб, якiя
iх замяняюць;
- выконваць рашэннi агульнага сходу, савета дашкольнай
установы, педагагiчнага савета.
49. Адказнасць за выхаванне дзяцей нясуць бацькi i асобы, якiя
iх замяняюць. Яны маюць права:
- выбiраць дашкольную ўстанову з улiкам iндывiдуальных
схiльнасцей, асаблiвасцей i здароўя дзяцей;
- патрабаваць ад кiраўнiцтва i педагагiчных работнiкаў
дашкольнай установы ўважлiвых адносiн да асобы дзiцяцi, стварэння
неабходных умоў для ўтрымання, харчавання i выхавання дзяцей у
адпаведнасцi з iх iндывiдуальнымi асаблiвасцямi;
- прымаць удзел у абмеркаваннi пытанняў выхавання, навучання i
ўмацавання здароўя дзяцей;
- выбiраць i быць выбраным у савет дашкольнай установы,
ствараць розныя бацькоўскiя аб'яднаннi (клубы, асацыяцыi i iнш.).
50. Бацькi i асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны:
- забяспечваць паўнацэннае развiццё i выхаванне дзяцей;
- ствараць неабходныя ўмовы для жыцця i ўмацавання здароўя
дзяцей;
- паважаць годнасць дзiцяцi;
- уважлiва адносiцца да работнiкаў дашкольнай установы,
ажыццяўляць пераемнасць у выхаваннi дзяцей у сям'i i дашкольнай
установе.
51. Канкрэтныя правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў педагагiчнага
працэсу i iншых работнiкаў вызначаюцца Статутам дашкольнай установы,
правiламi ўнутранага працоўнага распарадку, Палажэннем аб савеце
дашкольнай установы, бацькоўскiм дагаворам.
VI. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
ДЗЕЙНАСЦЬ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
52. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, прадпрыемствы,
арганiзацыi, установы, гаспадаркi выдзяляюць дашкольнай установе
неабходныя ёй збудаваннi i памяшканнi, iнжынерныя камунiкацыi,
зямельныя надзелы.
Памяшканнi дашкольнай установы абсталёўваюцца па дзеючых
нарматывах i эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з правiламi тэхнiкi
бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi. Умацаванне i развiццё
матэрыяльнай базы ажыццяўляецца за кошт мясцовых Саветаў народных
дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак i iншых арганiзацый i
прыватных асоб, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца дашкольная
ўстанова, а таксама за кошт сродкаў, якiя паступаюць ад выканання
платных паслуг.
53. Абавязковым структурным падраздзяленнем дзяржаўнай
дашкольнай установы павiнен быць метадычны кабiнет, прызначаны
садзейнiчаць працэсу выхавання i навучання дзяцей, павышэнню
квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў.
54. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць дашкольнай установы
будуецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 97/12
Дата: 17.11.93 г.
|