Страница 2
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
У тым лiку:
310 буйной рагатай жывёлы -"-
320 свiней -"-
330 Рэалiзавана жывёлы i птушкi на забой -"-
(у жывой вазе)
340 Надоена малака -"-
350 Атрымана яек тыс.шт.
360 Атрымана мёду ц
370 Улоў рыбы -"-
380 Кантрольная сума (радкi 300-370)
--------------------------------------------------------------------
Раздзел V. Вынiкi гаспадарчай дзейнасцi
-----T---------------------------------T------T---------------------
¦ ¦Усяго,¦ У тым лiку
Нумар¦ Назва паказчыка ¦тыс. +----------T----------
радка¦ ¦руб. ¦у раслiна-¦у жывёла-
¦ ¦ ¦водстве ¦гадоўлi
-----+---------------------------------+------+----------+----------
А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3
-----+---------------------------------+------+----------+----------
390 Выручка ад рэалiзацыi прадукцыi
(тавараў, работ, паслуг) за год
400 Валавая прадукцыя (па сабекошту,
з улiкам вынiку ад рэалiзацыi i
iншых даходаў i расходаў)
410 Затраты на вытворчасць прадукцыi
У тым лiку:
420 матэрыяльныя затраты
430 расходы на аплату працы з
адлiчэннямi на сацыяльныя
патрэбы
440 амартызацыя асноўных фондаў
450 Кантрольная сума (радкi 390-440)
--------------------------------------------------------------------
Раздзел VI. Наяўнасць асноўных фондаў
-----T------------------T---------------------T---------------------
¦ ¦Наяўнасць на пачатак ¦ Наяўнасць на канец
¦ ¦года, тыс.руб. ¦ года, тыс.руб.
Нумар¦ +-----------T---------+---------T-----------
радка¦ Назва паказчыка ¦першапачат-¦ ¦ ¦
¦ ¦ковы ¦рэшткавы ¦адноўлены¦ рэшткавы
¦ ¦(балансавы)¦ кошт ¦ кошт ¦ кошт
¦ ¦кошт ¦ ¦ ¦
-----+------------------+-----------+---------+---------+-----------
А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4
-----+------------------+-----------+---------+---------+-----------
460 Усяго асноўных
фондаў
У тым лiку:
470 фонды асноўнага
вiду дзейнасцi
480 Кантрольная сума
(радкi 460-470)
--------------------------------------------------------------------
________________________________________________________ (490)
________________________________________________________ (500)
Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў, га _________________ (510)
У тым лiку плошча раллi, га ___________________________ (520)
Сярэднеспiсачная колькасць работнiкаў за год, чал. _____ (530)
_______________________________ ______________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _______________ ______________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.2001 № 54
Iнструкцыя па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 20-сг "Справаздача аб рабоце падсобнай
сельскай гаспадаркi"
1. Справаздачу па форме 20-сг "Справаздача аб рабоце падсобнай
сельскай гаспадаркi" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя
асобы ўсiх форм уласнасцi, у якiх сельскагаспадарчая вытворчасць не
з'яўляецца асноўным вiдам дзейнасцi.
Падсобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якiя маюць
адасоблены (раздзельны) баланс, разлiковы (бягучы) рахунак,
прадстаўляюць справаздачу самастойна. Калi падсобнае
сельскагаспадарчае прадпрыемства знаходзiцца на балансе асноўнага
прадпрыемства альбо створана на долевым удзеле, тады справаздача
прадстаўляецца галоўным прадпрыемствам цi па яго даручэнню -
падсобным сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Пры запаўненнi справаздачы неабходна асаблiвую ўвагу звярнуць
на запаўненне ўказаных рэквiзiтаў. У адраснай частцы справаздачы
ўказаць, якому прадпрыемству непасрэдна падпарадкоўваецца i ў
сiстэме якога рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання
знаходзiцца падсобнае сельскагаспадарчае прадпрыемства.
Паказчыкi справаздачы запаўняюцца на аснове запiсаў у кнiгах
бухгалтарскага ўлiку або пярвiчных улiковых дакументаў, якiя вядуцца
ў гаспадарцы.
2. У графе 1 па радку 010 паказваюць плошчы азiмых зерневых
культур, якiя захавалiся да канца масавай сяўбы яравых, а таксама
плошчы яравых зерневых i зернебабовых культур, засеяныя вясной.
Калi плошча пасеву той або iншай культуры была выкарыстана не
па першапачатковаму прызначэнню, тады ў графе 1 гэтая плошча
паказваецца па фактычнаму выкарыстанню.
Па збожжавых культурах улiчваюцца: жыта, пшанiца, ячмень i
трыцiкале (азiмыя i яравыя), авёс, зернебабовыя культуры (гарох,
бабы, фасоля i iншыя), кукуруза на зерне, грэчка i iншыя зерневыя
культуры. Збор ураджаю збожжавых культур паказваецца ў амбарнай вазе
(без адходаў i ўсушкi пры дапрацоўцы).
Па радку 020 у графе 2 улiчваецца ўвесь збор бульбы, уключаючы
выдадзеную насельнiцтву ў лiк аплаты працы, а таксама бульбы,
атрыманай у вынiку пераворвання i баранавання бульбянога поля пасля
асноўнай уборкi.
Па радку 030 у графах 1 i 2 прыводзяцца даныя па агароднiне
адкрытага грунту ў суме па наступных культурах: капуста, агуркi,
памiдоры, цыбуля на рэпку, буракi сталовыя, зялёны гарошак, часнок,
цыбуля на пяро, салата, кроп, шчаўе, пятрушка, сельдэрэй, рэдзька,
бручка, радыска, кабачкi, гарбузы i iншыя.
Па радку 040 у графе 1 паказваецца плошча закрытага грунту
(цяплiц, парнiкоў, пасеваў пад плёнкай), занятая непасрэдна пад
агароднiнай, у графе 2 - валавы збор агароднiны, атрыманы з усiх
абаротаў.
Па радку 050 у графе 1 паказваецца плошча аднагадовых i
шматгадовых сеяных траў, па радках 060-080 у графах 1 i 2 - iх
выкарыстанне (на сена, на зялёную масу, на выпас).
Па радку 090 у графе 1 паказваецца агульная пасяўная плошча
ўсiх сельскагаспадарчых культур (без плошчы пладова-ягадных
насаджэнняў).
Па радку 100 у графе 1 паказваецца плошча садоў i ягаднiкаў у
пладаносным узросце незалежна ад таго, быў атрыманы з гэтых
насаджэнняў у бягучым годзе ўраджай або не.
У валавы збор пладова-ягадных насаджэнняў уключаецца прадукцыя,
атрыманая з усiх насаджэнняў, уключаючы збор з маладых насаджэнняў.
3. Па радках 120 i 190, 210-280 паказваецца наяўнасць жывёлы,
якая належыць гаспадарцы, на пачатак i канец справаздачнага года.
Па радках 130-150, 170-180 паказваецца колькасць паступiўшай i
выбыўшай за год жывёлы; па радку 160 - жывая вага прададзенай i
забiтай жывёлы.
Па радку 140 улiчваецца ўся колькасць народжанага жывога
маладняку.
Па радку 300 "Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы i птушкi (у
жывой вазе) - усяго" паказваецца прадукцыя вырошчвання ўсiх вiдаў
жывёлы i птушкi, якая складаецца з атрыманай у гаспадарцы вагi
прыплоду, вагi прыросту маладняку i вагi прыбаўлення жывёлы i птушкi
на адкорме.
Агульная жывая вага атрыманага прыросту маладняку вызначаецца
як па захаванаму ў гаспадарцы, так i па маладняку, якi выбыў. Пры
гэтым вызначаюцца дзве групы: маладняк, якi нарадзiўся ў гаспадарцы
ў справаздачным годзе, i маладняк нараджэння мiнулых гадоў. Акрамя
гэтых груп таксама вызначаецца прырост жывой вагi маладняку
(нараджэння справаздачнага года i мiнулых гадоў), купленага
гаспадаркай.
Прырост жывой вагi маладняку вызначаецца наступным чынам:
для маладняку жывёлы, якi нарадзiўся ў справаздачным годзе,
спачатку вызначаецца агульная вага гэтага маладняку на канец
справаздачнага года i з гэтай агульнай вагi аднiмаецца агульная вага
маладняку пры нараджэннi;
для маладняку нараджэння мiнулых гадоў (без набытага з боку)
спачатку ўстанаўлiваецца агульная жывая вага для гэтай групы жывёлы
на канец справаздачнага года i з яе аднiмаецца агульная жывая вага
на пачатак справаздачнага года;
для маладняку нараджэння бягучага года i мiнулых гадоў,
прададзенага i выбыўшага з гаспадаркi, а таксама пераведзенага ў
асноўны статак, вызначаецца агульная жывая вага пры выбыццi
(пераводзе ў асноўны статак), з якой патрэбна адняць жывую вагу пры
нараджэннi;
для маладняку нараджэння бягучага года i мiнулых гадоў,
набытага з боку за справаздачны год, вызначаецца агульная жывая
вага на канец справаздачнага года, з якой належыць адняць агульную
жывую вагу пры набыццi жывёлы.
Сума прыросту па ўсiх указаных групах маладняку складзе прырост
агульнай жывой вагi маладняку, атрыманага ў гаспадарцы.
Прыбаўленне ў вазе жывёлы, якая знаходзiцца на адкорме,
вызначаецца гэтак жа, як i прырост жывой вагi маладняку. Рознiца
памiж пастановачнай вагой i вагой пры зняццi з адкорму складае
прыбаўленне ў вазе на адкорме.
Падзеж i гiбель маладняку ў вытворчасць не ўключаецца.
Такiм чынам, вытворчасць (вырошчванне) жывёлы i птушкi
складаецца з колькасцi вырашчанай у гаспадарцы жывёлы (сума жывой
вагi прыплоду, прыросту маладняку i прыбаўкi ў вазе на адкорме,
атрыманых за справаздачны перыяд, за выключэннем вагi падзежнай
жывёлы).
Па радку 340 "Надоена малака" паказваецца малако, надоенае ад
кароў малочнага статка i ацялiўшыхся цялушак, якiя належаць
гаспадарцы.
Па радку 350 "Атрымана яек" паказваецца колькасць яек,
атрыманых у гаспадарцы ад усiх вiдаў птушкi (курэй, качак, гусей i
iншых).
Па радку 390 "Выручка ад рэалiзацыi прадукцыi (тавараў, работ,
паслуг) за год" паказваецца выручка ад рэалiзацыi прадукцыi
(тавараў, работ, паслуг), уключаючы падатак на дабаўлены кошт,
акцызы i аналагiчныя плацяжы, у тым лiку ад здачы маёмасцi ў
арэнду.
Па радку 410 "Затраты на вытворчасць прадукцыi" ў графе 1
паказваюцца ўсе затраты па асноўнай i дапаможнай вытворчасцi,
уключаючы паслугi пабочных арганiзацый, звязаныя з вытворчасцю i
рэалiзацыяй прадукцыi.
Па радку 460 "Усяго асноўных фондаў" паказваецца кошт фондаў,
належачых арганiзацыi на правах уласнасцi, а таксама доўгатэрмiнова
арэндуемых. Не ўключаецца ў радок 460 кошт фондаў, здадзеных у
доўгатэрмiновую арэнду, i асноўных фондаў, узятых ў арэнду, акрамя
доўгатэрмiновай.
Па радку 470 "фонды асноўнага вiду дзейнасцi" паказваюцца
асноўныя фонды, выкарыстоўваемыя пры вытворчасцi сельскагаспадарчай
прадукцыi.
___________________________________________________________--
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб стане жывёлагадоўлi ¦
¦ на 1 студзеня 200__ г. ¦
L-------------------------------------------------------
Форма 24
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 30.07.2001 № 54
¦Раён __________________________________¦
¦Вобласць ______________________________¦ Гадавая
¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
¦_______________________________________¦¦асобы, асноўным вiдам ¦
¦ камiтэт, iншы орган кiравання) ¦¦дзейнасцi якiх ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦з'яўляецца ¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦сельскагаспадарчая ¦
¦_______________________________________¦¦вытворчасць (акрамя ¦
L----------------------------------------¦сялянскiх (фермерскiх) ¦
¦гаспадарак), падсобныя ¦
¦гаспадаркi, створаныя на¦
¦базе былых калгасаў i ¦
¦саўгасаў, раённаму ¦
¦(гарадскому) аддзелу ¦
¦статыстыкi 10 студзеня. ¦
L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0606018¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
Раздзел I. Вырошчванне i рэалiзацыя жывёлы i птушкi
-----T---------------------T--------T-------T-------T-------T-------
Нумар¦ ¦Адзiнка ¦Буйная ¦ ¦Авечкi ¦
радка¦ Назва паказчыка ¦вымярэн-¦рагатая¦Свiннi ¦i козы ¦Птушка
¦ ¦ня ¦жывёла ¦ ¦ ¦
-----+---------------------+--------+-------+-------+-------+-------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4
-----+---------------------+--------+-------+-------+-------+-------
01 Жывая вага ц
атрыманага прыплоду
02 Атрымана прыросту, -"-
прыбаўлення ў вазе
ад вырошчвання i
адкорму жывёлы i
птушкi
03 У тым лiку рамонтных -"- Х
цёлак, парасят да
двух месяцаў, ягнят
да адбiўкi
04 Колькасць дзён адз. Х
кармлення на
вырошчваннi i адкорме
05 У тым лiку рамонтных адз. Х Х Х
цёлак
06 Вага падзежнага ц
маладняку i птушкi,
жывёлы на адкорме
07 Вытворчасць -"-
(вырошчванне) жывёлы
i птушкi ў жывой
вазе - усяго (сума
радкоў 01, 02 мiнус
радок 06)
08 Усяго рэалiзавана на -"-
забой жывёлы i
птушкi ў жывой вазе
(сума радкоў 30, 32,
34, 36, 38)
09 На 1 студзеня 200__ галоў Х
г. знаходзiлася
жывёлы на адкорме
10 Яе жывая вага ц Х
--------------------------------------------------------------------
Раздзел II. Вытворчасць малака, яек i iншай прадукцыi
жывёлагадоўлi
-----T---------------------------------------T-----------T---------
Нумар¦ Назва паказчыка ¦ Адзiнка ¦Колькасць
радка¦ ¦ вымярэння ¦
-----+---------------------------------------+-----------+----------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1
-----+---------------------------------------+-----------+----------
11 Надоена малака ад кароў - усяго ц
12 Атрымана яек ад птушак усiх вiдаў тыс.шт.
13 У тым лiку курыных -"-
14 Настрыжана авечай воўны ц
15 Прададзена для забою i забiта коней (у -"-
жывой вазе) (сума радкоў 30, 32, 34,
36, 38)
16 Прададзена для забою i забiта трусоў -"-
(у жывой вазе)
17 Прададзена для забою i забiта -"-
бройлераў (з радка 08 графы 4)
--------------------------------------------------------------------
Радзел III. Змяненнi ў пагалоўi жывёлы i птушкi ў справаздачным
годзе
-----T-----------------------T------T-----T-----T-----T-----T----T------
¦ ¦ ¦Буй- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Нумар¦ Назва паказчыка ¦Адзiн-¦ная ¦У тым¦Свiн-¦Авеч-¦ ¦
радка¦ ¦ка ¦рага-¦лiку ¦нi ¦кi i ¦Конi¦Птушка
¦ ¦вымя- ¦тая ¦каро-¦ ¦козы ¦ ¦
¦ ¦рэння ¦жывё-¦вы* ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ла ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
-----+-----------------------+------+-----+-----+-----+-----+----+------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6
-----+-----------------------+------+-----+-----+-----+-----+----+------
18 Наяўнасць на пачатак галоў
года
19 За справаздачны год -"- Х Х
ацялiлася кароў i
цёлак, апарасiлася
свiнаматак асноўных i
правяраемых, акацiлася
аўцаматак, казаматак i
ярак, ажарабiлася кабыл
20 У тым лiку ацялiлася -"- Х Х Х
цёлак (у графе 1 -
цёлкi, якiя далi
прыплод, у графе 2 -
цёлкi, якiя
пераведзены ў каровы),
апарасiлася
правяраемых свiнаматак
21 Нарадзiлася жывых -"- Х
цялят, парасят, ягнят,
жарабят i выведзена
маладняку птушкi
22 У тым лiку нарадзiлася -"- Х Х Х Х
цялят ад кароў,
парасят ад асноўных
свiнаматак
23 Куплена i iншыя -"-
паступленнi (акрамя
пакупкi ў насельнiцтва
i ў сялянскiх
(фермерскiх)
гаспадарках)
24 Iх жывая вага ц
25 Куплена ў насельнiцтва галоў
i ў сялянскiх
(фермерскiх)
гаспадарках - усяго
26 Iх жывая вага ц
27 З радка 25 куплена ў галоў
сялянскiх (фермерскiх)
гаспадарках
28 Iх жывая вага ц
29 Прададзена дзяржаве галоў
30 Iх жывая вага ц
31 Забiта ў гаспадарцы галоў
32 Iх жывая вага ц
33 Рэалiзавана па галоў
бартэрных аперацыях
34 Iх жывая вага ц
35 Прададзена ў парадку галоў
рыначнага гандлю
36 Iх жывая вага ц
37 Iншы продаж на забой галоў
38 Iх жывая вага ц
39 Прададзена, галоў
перададзена i iншае
выбыццё (акрамя
продажу насельнiцтву i
сялянскiм (фермерскiм)
гаспадаркам)
40 Iх жывая вага ц
41 Прададзена i выдана галоў
насельнiцтву,
сялянскiм (фермерскiм)
гаспадаркам - усяго
42 Iх жывая вага ц
43 З радка 41 прададзена галоў
сялянскiм (фермерскiм)
гаспадаркам
44 Iх жывая вага ц
45 Падзеж i гiбель жывёлы галоў
ўсiх узростаў,
уключаючы маладняк
46 У тым лiку маладняку, -"- Х Х
якi нарадзiўся ў
справаздачным годзе
(па свiннях - парасяты
да 4 месяцаў)
47 Забiта пеўнiкаў у галоў Х Х Х Х Х
сутачным узросце
48 Пераведзена кароў з -"- Х Х Х Х Х
асноўнага статка на
адкорм
49 Наяўнасць на канец -"-
года (сума радкоў 18,
21, 23, 25 мiнус радкi
29, 31, 33, 35, 37,
39, 41, 45, 47, 48)
50 Iх жывая вага ц
51 З радка 49 наяўнасць галоў Х Х Х Х Х
кароў, выдзеленых для
групавога падсоснага
вырошчвання цялят
------------------------------------------------------------------------
______________________________
*Без кароў на адкорме.
Раздзел IV. Наяўнасць жывёлы i птушкi па вiдах на канец
справаздачнага года
(галоў)
-----T-------------------------------------------T------------------
Нумар¦ Назва паказчыка ¦ Колькасць
радка¦ ¦
-----+-------------------------------------------+------------------
А ¦ Б ¦ 1
-----+-------------------------------------------+------------------
З агульнага пагалоўя буйной рагатай жывёлы:
52 цёлкi да года
53 цёлкi ад аднаго да двух гадоў
54 у тым лiку асемянёныя
55 цёлкi ад двух гадоў i старэй
56 у тым лiку асемянёныя
57 быкi-вытворнiкi
58 бычкi да года
59 бычкi ад аднаго года i старэй
60 каровы на адкорме - усяго
61 жывёла мяснога напрамку
62 у тым лiку каровы
З агульнага пагалоўя свiней:
63 асноўныя свiнаматкi
64 правяраемыя свiнаматкi
65 кныры-вытворнiкi
66 рамонтныя свiнкi старэй за чатыры месяцы
67 парасяты да двух месяцаў
З агульнага пагалоўя авечак i коз:
68 авечкi - усяго
69 у тым лiку аўцаматкi i яркi старэй за
адзiн год
70 козы - усяго
71 у тым лiку казаматкi
72 Конi - усяго
73 У тым лiку рабочыя конi:
74 жарабцы-вытворнiкi
75 кабылы ад трох гадоў i старэй
76 Трусы
77 У тым лiку трусаматкi
78 Птушка - усяго
У тым лiку:
79 куры i пеўнi (уключаючы
маладняк)
80 з iх куры-нясушкi
81 гусi
82 iншыя вiды птушкi
83 Пчоласем'i, шт.
84 Сярэднегадавое пагалоўе курэй-нясушак
85 Сярэднегадавое пагалоўе кароў малочнага
напрамку
--------------------------------------------------------------------
Раздзел V. Рэсурсы i выкарыстанне скураной сыравiны за
справаздачны год
-----T-----------------------------T------T-------T--------T--------
¦ ¦Адзiн-¦Буйная ¦У тым ¦
Нумар¦ Назва паказчыка ¦ка ¦рагатая¦лiку ¦Авечкi
радка¦ ¦вымя- ¦жывёла,¦цяляты, ¦
¦ ¦рэння ¦конi ¦жарабяты¦
-----+-----------------------------+------+-------+--------+--------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3
-----+-----------------------------+------+-------+--------+--------
86 Наяўнасць скур на пачатак шт.
справаздачнага года
87 Забiта i пала жывёлы, галоў
атрымана мёртванароджанага
прыплоду
88 З iх знята i апрыходавана шт.
скур - усяго (сума радкоў
89-91)
У тым лiку:
89 ад забiтай жывёлы -"-
90 ад падзежнай жывёлы -"-
91 ад мёртванароджанага -"-
прыплоду
92 Iншыя паступленнi -"-
93 Прададзена i выкарыстана -"-
скур - усяго (сума радкоў
94-97)
У тым лiку прададзена:
94 арганiзацыям спажывецкай -"-
кааперацыi
95 прадпрыемствам Беларускага -"-
дзяржаўнага канцэрна па
вытворчасцi i рэалiзацыi
тавараў лёгкай прамысловасцi
96 iншы продаж -"-
97 накiравана скур на -"-
перапрацоўку (на выраб)
98 Iншае выбыццё -"-
99 Страты -"-
100 Наяўнасць скур на канец -"-
справаздачнага года (сума
радкоў 86, 88, 92 мiнус
радкi 93, 98, 99)
-------------------------------------------------------------------
VI. Даведка
------T--------------------------------------T-----T----------------
Нумар ¦ Буйной рагатай жывёлы, галоў ¦Нумар¦Свiней, галоў
радка ¦ ¦радка¦
¦ ¦ ¦
------+--------------------------------------+-----+----------------
З радка 09 раздзела I колькасць
жывёлы на адкорме з жывой вагой адной
галавы:
101 да 200 кг 107 да 60 кг
102 201-250 кг 108 61-80 кг
103 251-300 кг 109 81-100 кг
104 301-350 кг 110 101 i болей кг
105 351-400 кг
106 401 i болей кг
--------------------------------------------------------------------
_______________________________ ______________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _______________ ______________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.2001 № 54
Iнструкцыя па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 24 "Справаздача аб стане жывёлагадоўлi"
1. Справаздачу па форме 24 "Справаздача аб стане жывёлагадоўлi"
прадстаўляюць юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх
з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць (акрамя сялянскiх
(фермерскiх) гаспадарак), падсобныя гаспадаркi, створаныя на базе
былых калгасаў i саўгасаў. Падсобныя гаспадаркi, якiя маюць
адасоблены (раздзельны) баланс, разлiковы (бягучы) рахунак,
прадстаўляюць справаздачу самастойна. Калi падсобная гаспадарка
знаходзiцца на балансе асноўнага прадпрыемства альбо створана на
долевым удзеле, тады справаздача прадстаўляецца галоўным
прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобнай гаспадаркай.
2. Даныя справаздачы па форме 24 паказваюцца нарастаючым
падрахункам, за выключэннем наяўнасцi жывёлы i птушкi, якая
паказваецца на канец справаздачнага года.
Пры рэарганiзацыi гаспадаркi i перадачы жывёлы з адной
гаспадаркi ў другую перададзеная жывёла паказваецца ў справаздачы
гаспадаркi, якая перадала жывёлу, па радку 39 "Прададзена,
перададзена i iншае выбыццё (акрамя продажу насельнiцтву i сялянскiм
(фермерскiм) гаспадаркам)", а прынятая жывёла паказваецца ў
справаздачы гаспадаркi, якая прыняла жывёлу, па радку 23 "Куплена i
iншыя паступленнi (акрамя пакупкi ў насельнiцтва i ў сялянскiх
(фермерскiх) гаспадарках)".
Паказчыкi вытворчасцi прадукцыi, змяненнi наяўнасцi пагалоўя
жывёлы да моманту перадачы або аб'яднання адной цi некалькiх
гаспадарак паказваюцца ў справаздачы той гаспадаркi, з якой
вылучылiся (аб'ядналiся) новы калгас, саўгас, мiжгаспадарчае
прадпрыемства i iншыя.
Спецыялiзаваныя гаспадаркi на вырошчваннi, дарошчваннi i
адкорме жывёлы састаўляюць адну справаздачу па форме 24 як на
ўласную жывёлу, так i на жывёлу, паступiўшую ад
гаспадарак-пайшчыкаў, незалежна ад таго, прынята жывёла на баланс
гаспадаркi цi не.
Прадукцыя вырошчвання жывёлы i птушкi складваецца з атрыманай у
гаспадарцы вагi прыплоду, прыросту масы маладняку i прыбаўлення
жывёлы i птушкi ў вазе на адкорме. Пры гэтым прырост жывой вагi
паказваецца з улiкам вагi падзежнай жывёлы i птушкi, а ў радку 07
"Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы i птушкi ў жывой вазе - усяго" -
за вылiчэннем вагi падзежнай жывёлы i птушкi.
3. Па радку 01 "Жывая вага атрыманага прыплоду" паказваюць
жывую вагу пры нараджэннi прыплоду, атрыманага ад матак, якiя
належаць гаспадарцы.
Пры вызначэннi вырошчвання птушкi ў жывую вагу атрыманага
прыплоду ўключаецца жывая вага маладняку птушкi, выведзенага ў
iнкубатарах, уключаючы i жывую вагу сутачных пеўнiкаў. Вага
сутачнага маладняку, купленага ў iнкубацыйна-племянных станцыях або
ў iншых гаспадарках, у гэты радок не ўключаецца.
У радок 02 "Атрымана прыросту, прыбаўлення ў вазе ад
вырошчвання i адкорму жывёлы i птушкi" ўключаюцца:
прырост жывой вагi маладняку па групах жывёлы: па буйной
рагатай жывёле - цяляты, цялушкi неасемянёныя, нецелi да пераводу iх
у групу кароў, бычкi i быкi да пераводу iх у групу быкоў-вытворнiкаў
або да дасягнення трохгадовага ўзросту; па свiннях - маладняк да
пераводу ў дарослы вытворчы статак; па авечках - маладняк да аднаго
года i да пераводу ў дарослы статак; птушкi ўсiх узростаў;
прыбаўленне ў вазе жывёлы (дарослай i маладняку), атрыманае пры
адкорме з пачатку года да справаздачнага тэрмiну; прырост жывой вагi
маладняку складваецца з прыросту вагi маладняку, наяўнага ў
гаспадарцы за справаздачны перыяд, i прыросту маладняку,
рэалiзаванага за справаздачны перыяд (уключаючы вагу падзежнага
маладняку).
Каб вызначыць атрыманы з пачатку года прырост жывой вагi
маладняку, наяўнага ў гаспадарцы за справаздачны перыяд, неабходна
выкарыстаць даныя аб праведзеным у гаспадарцы ўзважваннi маладняку i
параўнаць гэтую вагу з вагой таго ж маладняку на пачатак года, або
пры пакупцы, цi пры нараджэннi. Рознiца вагi паказвае прырост
маладняку.
У выпадках, калi ўзважванне зрабiць немагчыма (напрыклад,
асемянёных цялушак, супарасных правяраемых свiнаматак i суягных
аўцаматак на пэўнай стадыi цяжарнасцi), iх вага прымаецца ўмоўна з
улiкам апошняга ўзважвання. У далейшым прырост вагi ў гэтых выпадках
вызначаецца шляхам узважвання гэтай жывёлы пасля першага ацёлу,
апаросу цi акоту.
Для вызначэння прыбаўлення ў вазе жывёлы на адкорме
ўстанаўлiваецца жывая вага жывёлы, якая знаходзiцца на адкорме за
справаздачны перыяд, да яе прыбаўляецца жывая вага жывёлы, знятай з
адкорму з пачатку года да справаздачнага тэрмiну, i з атрыманай сумы
аднiмаецца жывая вага ўсёй жывёлы, пастаўленай на адкорм з пачатку
года, i жывая вага жывёлы, якая была на адкорме на пачатак года.
Даныя аб колькасцi атрыманага прыбаўлення ў вазе жывёлы i птушкi на
адкорме бяруцца з ведамасцей узважвання жывёлы i разлiкаў
прыбаўлення ў вазе. Прырост (прыбаўленне ў вазе) жывёлы, адпраўленай
на мясакамбiнат, устанаўлiваецца па даных iх узважвання непасрэдна ў
гаспадарцы, запiсаных у таварна-транспартных накладных i разлiковых
ведамасцях аб прыбаўленнi ў вазе.
Па радку 03 "У тым лiку рамонтных цёлак, парасят да двух
месяцаў, ягнят да адбiўкi" паказваецца iх прырост, якi вызначаецца
шляхам аднiмання жывой вагi прыплоду пры нараджэннi з вагi,
устаноўленай пры ад'ёме парасят i адбiўцы ягнят.
Па паказчыку "Колькасць дзён кармлення на вырошчваннi i
адкорме" (радок 04) паказваецца колькасць дзён знаходжання жывёлы на
адкорме, прырост i прыбаўленне ў вазе якiх паказваецца па радку 02
"Атрымана прыросту, прыбаўлення ў вазе ад вырошчвання i адкорму
жывёлы i птушкi". У агульную колькасць дзён кармлення ўключаюцца i
днi кармлення падзежнага маладняку. Дзень пастаноўкi жывёлы на
адкорм i дзень зняцця яе з адкорму лiчыцца за адзiн дзень. Гэтая
колькасць вызначаецца шляхам падсумоўвання колькасцi дзён кармлення
жывёлы на адкорме за кожны месяц. Калi, напрыклад, на працягу
красавiка ў гаспадарцы на адкорме знаходзiлася 100 галоў, то
колькасць дзён кармлення складае (100 x 30) = 3000.
Калi на працягу месяца з гэтай колькасцi, напрыклад, 50 галоў
было знята з адкорму 20 красавiка, то колькасць дзён кармлення
ўстанаўлiваецца наступным чынам: (50 х 20) + (50 x 30) = 2500, гэта
значыць колькасць дзён знаходжання жывёлы ў гаспадарцы.
Падзеж i гiбель маладняку жывёлы i птушкi, а таксама жывёлы на
адкорме ў лiк прадукцыi вырошчвання не ўключаюцца. Аднак, па радку
02 "Атрымана прыросту, прыбаўлення ў вазе ад вырошчвання i адкорму
жывёлы i птушкi" вага маладняку жывёлы i птушкi на адкорме, нават
пазней загiнуўшых, павiнна быць улiчана.
Па радку 06 "Вага падзежнага маладняку i птушкi, жывёлы на
адкорме" запiсваецца вага падзежнага маладняку нараджэння бягучага
года i маладняку нараджэння мiнулых гадоў, а таксама вага падзежнай
жывёлы i птушкi (дарослых i маладняку), якiя знаходзiлiся на
адкорме.
Даныя аб вазе падзежнай жывёлы паказваюцца па апошняму
ўзважванню да падзяжу.
Па радку 07 "Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы i птушкi ў жывой
вазе - усяго" запiсваюцца даныя аб колькасцi вырашчанай у гаспадарцы
жывёлы як сума жывой вагi прыплоду, прыросту маладняку i прыбаўлення
ў вазе жывёлы на адкорме, атрыманых за справаздачны перыяд, за
вылiчэннем вагi падзежнай жывёлы.
Жывую вагу прыплоду можна ўстанавiць па актах на апрыходаванне
прыплоду жывёлы. У выпадку, калi ў актах на апрыходаванне прыплоду
адсутнiчаюць даныя аб жывой вазе народжаных цялят, парасят, ягнят,
то сярэдняя вага адной галавы маладняку вызначаецца заатэхнiкам.
Прыкладная вага пры нараджэннi састаўляе: цялят - 26-35 кiлаграмаў,
парасят - 0,8-1,2 кiлаграма, маладняку птушкi - 35 грамаў.
Атрыманы з пачатку года прырост жывой вагi маладняку - гэта
прамыя даныя ўзважванняў. Напрыклад, па буйной рагатай жывёле
складваецца з прыросту вагi маладняку, якi знаходзiцца ў гаспадарцы
i якi выбыў з гаспадаркi:
цялят, якiя нарадзiлiся ў гаспадарцы ў справаздачным годзе;
маладняку нараджэння мiнулых гадоў (не лiчачы купленага ў
справаздачным годзе);
цялят i маладняку, купленых гаспадаркай у справаздачным годзе.
Каб вызначыць атрыманы з пачатку года прырост жывой вагi
маладняку, неабходна з жывой вагi маладняку за справаздачны перыяд
адняць вагу пры нараджэннi; для маладняку мiнулых гадоў - адняць
вагу на пачатак года, а для цялят i маладняку, купленых у
справаздачным годзе, - адняць жывую вагу пры пакупцы. Рознiца вагi
пакажа прырост жывой вагi, атрыманай ад кожнай групы маладняку.
Для кантролю гэтага паказчыка неабходна падлiчыць па кожнай
групе колькасць дзён кармлення жывёлы; дзяленнем прыросту жывой вагi
на днi кармлення жывёлы вызначаецца сярэднесутачны прырост
маладняку.
Каб вызначыць атрыманы ў гаспадарцы прырост жывой вагi
маладняку, якi быў прададзены дзяржаве альбо рэалiзаваны ў парадку
рыначнага гандлю, неабходна з вагi пры яго выбыццi адняць вагу пры
нараджэннi цялят. Рознiца памiж вагой маладняку пры выбыццi i яго
вагой пры нараджэннi паказвае прырост вагi выбыўшага маладняку.
Сумма прыросту наяўнага i рэалiзаванага маладняку, а таксама
маладняку, пераведзенага ў дарослы статак i пастаўленага на адкорм,
складзе прырост жывой вагi маладняку, атрыманага ў гаспадарцы
(уключаючы вагу падзежнай жывёлы i птушкi).
Па радку 08 "Усяго рэалiзавана на забой жывёлы i птушкi ў жывой
вазе" паказваецца колькасць жывёлы, прададзенай нарыхтоўчым
арганiзацыям, рэалiзаванай ў парадку рыначнага гандлю, па бартэрных
аперацыях, прададзенай (выдадзенай) насельнiцтву ў лiк аплаты працы,
адпушчанай на грамадскае харчаванне, а таксама забiтай у сваёй
гаспадарцы.
Па радках 09 i 10 паказваецца колькасць i жывая вага жывёлы,
якая знаходзiцца на адкорме. Гэтае пагалоўе абавязкова ўключаецца ў
радок 49 "Наяўнасць на канец года", акрамя пагалоўя кароў, якое не
ўключаецца ў гэты радок па графе 2. Жывая вага пагалоўя жывёлы,
пастаўленай на адкорм цi знятай з адкорму, устанаўлiваецца на аснове
ўзважванняў жывёлы i афармляецца актам.
4. Па радку 11 "Надоена малака ад кароў - усяго" ўлiчваецца ўсё
каровiна малако, надоенае ў гаспадарцы. У гэтыя даныя ўключаюцца
надоенае малако i малодзiва, зрасходаваныя на выпойванне цялят i
iншай жывёлы. Малако, высмактанае цялятамi, атрыманае ад iншых вiдаў
жывёлы i купленае гаспадаркай у насельнiцтва, у гэтым радку не
ўлiчваецца.
Па радку 12 "Атрымана яек ад птушак усiх вiдаў" паказваецца ўся
колькасць яек, атрыманых ад усiх вiдаў птушкi (курэй, качак, гусей,
iндычак), якiя належаць гаспадарцы, уключаючы страты яек (разбiта,
сапсавана i гэтак далей), i яйкi, зрасходаваныя на вывад куранят,
качанят, гусянят, iндычанят.
Па радку 14 "Настрыжана авечай воўны" паказваецца колькасць
настрыжанай воўны ад авечак у натуральнай (фiзiчнай) вазе, уключаючы
воўну, выкарыстаную на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы.
5. Да лiку кароў неабходна аднесцi ўсiх кароў малочнага i
мяснога напрамку асноўнага статка, сухастойных i ялавых кароў,
кароў-кармiцелькаў. У гэтую колькасць не ўключаюць кароў,
пераведзеных на адкорм.
Па ўсiх радках абароту статка звесткi даюцца нарастаючым
падрахункам з пачатку года.
Па радку 19 уключаецца колькасць ацёлаў, апаросаў, акотаў. На
кожны ацёл, апарос цi акот павiнен састаўляцца акт у той дзень, у
якi ён адбыўся. Выпадкi аборту цi мёртванароджанага прыплоду ў
гэты радок не ўключаюцца. У тым выпадку, калi матка распладзiлася
два разы за год, то ў гэты паказчык уключаецца гэтая матка двойчы.
Па радку 20 у графе 1 прыводзяцца даныя аб колькасцi ўсiх
асемянёных цёлак, даўшых жывы прыплод, незалежна ад таго,
пераведзены яны ў групу кароў цi не; у графе 2 паказваецца колькасць
асемянёных цёлак, пераведзеных у групу кароў, якiя ацялiлiся з
пачатку года, уключаючы цёлак, даўшых мёртванароджаны прыплод. Па
графе 3 "Свiннi" ў колькасць апарасiўшыхся правяраемых свiнаматак
уключаюцца маткi, якiя апарасiлiся ўпершыню.
Першацёлкi пераводзяцца ў дарослы статак (каровы) пасля
вызначэння iх фактычнай прадукцыйнасцi, але не пазней як праз тры
месяцы пасля ацёлу.
Па радку 21 "Нарадзiлася жывых цялят, парасят, ягнят, жарабят i
выведзена маладняку птушкi" запiсваюцца ў адпаведных графах усе
цяляты, парасяты, ягняты i жарабяты, якiя нарадзiлiся жывымi,
уключаючы прыплод, якi пазней быў прададзены, забiты цi загiнуў хаця
б у дзень нараджэння. У гэту колькасць не ўключаецца мёртванароджаны
прыплод.
Разам з агульнай колькасцю народжаных цялят, парасят па радку
22 "У тым лiку нарадзiлася цялят ад кароў, парасят ад асноўных
свiнаматак" паказваюць з агульнай колькасцi атрыманага прыплоду
колькасць цялят, атрыманых толькi ад кароў, парасят, атрыманых ад
асноўных свiнаматак. У колькасць атрыманага прыплоду не ўключаецца
маладняк нараджэння бягучага года, набыты гаспадаркай з боку.
Па радках 23 i 24 паказваюць колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы ад усiх паступленняў у парадку закупкi, абмену на iншую
жывёлу i iншыя перадачы. Сюды ж уключаецца жывёла, купленая праз
дзяржаўнае аб'яднанне па племянной жывёлагадоўлi, i жывёла, прынятая
з iншых гаспадарак пры iх рэарганiзацыi. Па гэтаму ж радку
паказваюць маладняк жывёлы, атрыманы з iншых гаспадарак для адкорму
i дарошчвання.
Па радках 25 i 26 запiсваюцца колькасць галоў i жывая вага
жывёлы, купленай у калгаснiкаў, рабочых i служачых, у сялянскiх
(фермерскiх) гаспадарках, паступiўшай ад сваiх работнiкаў у парадку
замены за падзежную цi прапаўшую па iх вiне грамадскую жывёлу, а
таксама колькасць фактычна паступiўшай па кантрактацыi i
апрыходаванай жывёлы.
Па радках 29 i 30 паказваюць колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы, прададзенай нарыхтоўчым арганiзацыям, якiя афармляюцца
выпiскай прыёмных квiтанцый, прыняўшым жывёлу, за вылiкам
трохпрацэнтнай скiдкi на змесцiва страўнiкава-кiшэчнага тракту.
Па радках 31 i 32 паказваюць колькасць галоў i жывую вагу
забiтай у гаспадарцы жывёлы, мяса якой выкарыстана на харчаванне
ўнутры гаспадаркi або для продажу цi адпушчана на грамадскае
харчаванне (дзiцячым установам, санаторыям, дамам адпачынку,
бальнiцам i гэтак далей).
Па радках 33 i 34 паказваюць колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы, перададзенай (для забою на мяса) у абмен на прамысловую
прадукцыю вытворча-тэхнiчнага назначэння i тавары народнага
спажывання (камбiкармы, гаруча-змазачныя матэрыялы, мiнеральныя
ўдабрэннi i гэтак далей).
Па радках 35 i 36 паказваюць колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы, прададзенай на рынках, праз фiрменныя гандлёвыя кропкi
(магазiны, палаткi, ларкi), на кiрмашах i гэтак далей.
Па радках 37 i 38 паказваюцца колькасць галоў i жывая вага
ўсяго астатняга продажу жывёлы (як дарослага, так i маладняку), якая
належыць забою, з лiку непрыгоднай для далейшага ўзнаўлення жывёлы.
У гэты радок уключаюцца жывёла, прададзеная i выдадзеная
насельнiцтву ў лiк аплаты працы, i iншы продаж.
Па радках 39 i 40 паказваюць увесь продаж i перадачу жывёлы
iншым гаспадаркам (мiжгаспадарчым прадпрыемствам, спецыялiзаваным
калгасам, саўгасам i жывёлагадоўчым комплексам, дзяржаўнаму
аб'яднанню па племянной жывёлагадоўлi). У гэты радок уключаюцца
выбыццё жывёлы, не паказанае ў iншых радках, у прыватнасцi жывёла,
перададзеная пры рэарганiзацыi гаспадарак, а таксама пагалоўе
жывёлы, прызначанай на корм звярам.
Па радках 41 i 42 паказваюць жывёлу, прададзеную калгаснiкам,
рабочым i служачым, сялянскiм (фермерскiм) гаспадаркам. У гэтых
радках паказваецца колькасць жывёлы, адпушчанай насельнiцтву ў
парадку аплаты працы, а таксама жывёлы, прададзенай на рынках, з
лiку годнай для далейшага ўзнаўлення статка.
Па радку 45 "Падзеж i гiбель жывёлы ўсiх узростаў, уключаючы
маладняк" паказваецца ўся фактычна падзежная i загiнуўшая жывёла за
справаздачны перыяд ад рознага роду заразных i незаразных
захворванняў, пажараў, стыхiйных бедстваў (затануўшая, забiтая
маланкай i гэтак далей), а таксама загiнуўшая па вiне работнiка
гаспадаркi, нават калi страты былi iм кампенсаваны.
У гэты радок уключаецца вымушаны забой жывёлы, мяса якой па
вынiках ветэрынарнай экспертызы прызнана непрыгодным для ўжывання ў
ежу i было выкарыстана на корм жывёле, звярам цi выкарыстана для
прыгатавання мяса-коснай мукi. Сюды ўключаецца жывёла, прынятая
нарыхтоўчымi арганiзацыямi ад гаспадарак з адпаведнай адзнакай у
прыёмнай квiтанцыi: "Для утылiзацыi".
6. Па радку 60 "каровы на адкорме - усяго" паказваецца пагалоўе
кароў, пераведзенае на адкорм пасля спынення даення. Жывёла лiчыцца
на адкорме, калi яна выдзелена ў асобную групу i пастаўлена ў
адпаведныя ўмовы ўтрымання. Перавод жывёлы на адкорм афармляецца
актам, зацверджаным кiраўнiцтвам гаспадаркi.
Па радках 61 i 62 паказваецца колькасць буйной рагатай жывёлы
мяснога напрамку i ў тым лiку кароў у гаспадарках, якiя маюць
спецыялiзаваныя фермы i аддзяленнi для ўтрымання матачнага пагалоўя,
прызначанага для вырошчвання цялят падсосным спосабам да 8-месячнага
ўзросту пры поўным спыненнi даення кароў.
З агульнага пагалоўя свiней па радку 63 паказваюць наяўнасць у
гаспадарцы асноўных свiнаматак, якiя апарасiлiся адзiн цi некалькi
разоў i пераведзены ў асноўны статак.
Па радку 64 "правяраемыя свiнаматкi" паказваюць наяўнасць
злучаных i штучна асемянёных свiнак, выдзеленых для атрымання ад iх
апаросаў, а таксама падсосных матак, якiя апарасiлiся ўпершыню, да
ад'ёму ад iх парасят i пераводу iх у асноўны статак цi на адкорм.
Па радку 66 "рамонтныя свiнкi старэй за чатыры месяцы"
ўлiчваюцца свiнкi, вырашчаныя толькi для рамонту статка. Сюды
запiсваюцца рамонтныя свiнкi да моманту iх злучкi цi штучнага
асемянення. Пасля злучкi рамонтныя свiнкi павiнны быць выключаны з
гэтага радка i запiсаны ў радок 64 "правяраемыя свiнаматкi".
Выбракаваныя свiнаматкi, пастаўленыя на адкорм, у лiк асноўных i
правяраемых не ўключаюцца.
Па радку 73 "У тым лiку рабочыя конi" паказваюцца ўсе мерыны,
кабылы i жарабцы ад трох гадоў i старэй, якiя ўдзельнiчаюць у
сельскагаспадарчых работах. Рабочая жывёла, часова непрацаздольная
па хваробе i iншых прычынах, таксама паказваецца па гэтаму радку.
Па радку 78 "Птушка - усяго" паказваюць птушку дарослую i
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
|